ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (44)

Прэса


“Выбары пад ключом”
Яцэк Дзядзіна
09/2013

Тэмай нумару з’яўляецца выбар новага Папы. Аўтар артыкула расказвае пра тое, як будуць праходзіць выбары новага Папы. Сіксцінская капэла, 117 кардыналаў, якія маюць права выбару, і пытанне Езуса да Пятра: “Ці любіш ты Мяне больш, чым яны?”. “Ты – Пётр [скала], і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой, і брамы пякельныя не перамогуць яго. Я дам табе ключы Валадарства Нябеснага, і што звяжаш на зямлі, тое будзе звязана ў небе, а што развяжаш на зямлі, тое будзе развязана ў небе” (Мц 16, 18б-19). Спіс першых пасля св. Пятра Папаў мы маем дзякуючы св. Ірынею. Гэты спіс вядомы таксама з рымскага канона: Лін, Клет, Кляменс, Сікст... Пра гэтых першых чатырох наступнікаў гаворыцца, што яны працавалі разам яшчэ з самімі св. Пятром і св. Паўлам. Аднак, нялёгка высветліць, як іменна ў першых трох-чатырох стагоддзях праходзілі выбары наступнікаў св. Пятра. Нават калі існаваў якісьці Папскі архіў, ён быў знішчаны падчас ганенняў хрысціян у перыяд панавання Дыяклетыяна на пачатку IV стагоддзя.

“Сыходзіць са сцэны свету ў цішыню кляштара” 
Альжбета Маравец
7/2013

   Аўтар артыкула, узгадваючы пасланне папы Яна Паўла II “Чалавек – гэта шлях Касцёла”, падводзіць да найважнейшага паслання Бенедыкта XVI, якое заключаецца ў словах: “Бог – гэта шлях чалавека”. Два гэтыя пантыфікаты дапаўняюць адзін аднаго, сцвярджае аўтар артыкула. Дзелячыся з чытачамі сваімі перажываннямі, звязанымі з апошнімі падзеямі, аўтар падкрэслівае дзейнасць Святога Духа, сумнявацца ў якім нельга: “Як і многія католікі, я глыбока і балюча перажыла адрачэнне Бенедыкта XVI ад пасланніцтва на пасадзе св. Пятра. Хаця хрысціяніну не характэрна роспач, і ён заўсёды павінен быць чалавекам надзеі, я не магу адагнаць ад сябе невясёлыя думкі. Адыходзіць вялікі Папа – адносна гэтага няма сумневаў, але нельга таксама сумнявацца ў Святым Духу, які будзе правадніком блізкага ўжо канклава”.

“Гэты час нельга змарнаваць”  
Каміла і Блажэй Табольскія
9/2013

   Размова ў артыкуле ідзе пра рэкалекцыі, якія з’яўляюцца часам духоўнага аднаўлення. Аўтары прыгадваюць розныя формы і спосабы іх перажывання. Напрыклад, асобам, якія ў адзіноце і цішыні хочуць падрыхтавацца да свят Уваскрасення Пана, розныя кантэмпляцыйныя манаскія ордэны даюць магчымасць перажыць некалькі дзён у кляштарным засяроджанні. Для моладзі праводзяцца рэкалекцыі ў духу супольнасці з Тэзэ. Усё больш папулярным месцам евангелізацыі становіцца інтэрнэт. У сетцы таксама можна знайсці шмат вельмі цікавых прапаноў велікапосных рэкалекцый.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.