ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

IV нядзеля Вялікага посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Набліжаліся да Езуса ўсе мытнікі і грэшнікі, каб паслухаць Яго. А фарысеі і кніжнікі наракалі, кажучы: “Ён прымае грэшнікаў і есць з імі”. Але Езус расказаў фарысеям і кніжнікам наступную прыпавесць, кажучы: “У аднаго чалавека было два сыны. Малодшы з іх сказаў бацьку: «Ойча, дай належную мне частку маёмасці». I той падзяліў паміж імі маёмасць. Праз некалькі дзён малодшы сын забраў усё і ад’ехаў у далёкі край, і там растраціў сваю маёмасць, жывучы распусна. А калі ён аддаў усё, настаў вялікі голад у тым краі, і ён апынуўся ў нястачы. Тады пайшоў і наняўся да аднаго жыхара гэтага краю, а той паслаў яго на свае палі пасвіць свіней. Ён жадаў напоўніць жывот свой стручкамі, што елі свінні, але ніхто не даваў іх яму. Апамятаўшыся, ён сказаў: «Колькі наймітаў у бацькі майго маюць удосталь хлеба, а я гіну тут з голаду. Устану і пайду да бацькі майго, і скажу яму: Ойча, я зграшыў супраць неба і перад табою. Я ўжо не варты называцца тваім сынам. Прымі мяне як аднаго з наймітаў тваіх». I ён устаў, і пайшоў да свайго бацькі. А калі быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны і зжаліўся. I, пабегшы, кінуўся яму на шыю, і пацалаваў яго”.

Лк 15, 1-3. 11-32


Час вяртання
   Нам вядомы працяг прыпавесці: малодшы сын зноў атрымаў сваё месца ў сям’і. Да незадавальнення свайго старэйшага брата, які абразіўся на шчодрасць бацькі. Але, праўду кажучы, блудны сын ніколі не губляў сваёй годнасці: яна чакала яго ў бацькоўскім сэрцы і ў цярплівым выгляданні – калі ён нарэшце зразумее, што страціў, калі вернецца! Можа, патрэбна была юнацкая палкасць і глупства, каб змагчы адчуць балючыя вынікі і каб апамятацца?
   Мінаюць стагоддзі, а прыпавесць застаецца актуальнай... Вось бы мы не хацелі рызыкаваць сваёй годнасцю, а калі раптам заблукаем, то каб бацька не чакаў вельмі доўга...

кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.