ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (43)

Прэса


“Колькі важыць цяжкі грэх?”
07/2013

Аб тым, як адрозніць лёгкі грэх ад цяжкага, з а. Пятром Ярданам Слівіньскім OFMCap размаўляе Яцэк Дзядзіна. Капуцын з Кракава расказвае пра тое, што грэх забівае жыццё ласкі. Ён прыгадвае, што ў Святым Пісанні фігурай граху з’яўляецца пракажоны. А. Пётр сцвярджае: “Ён (цяжкі грэх) спыняе ў нас жыццё ласкі, з’яўляецца рашучым адварочваннем ад Бога, прамаўленнем Богу «не». Гэта рашэнне чалавека, якое выклікае смерць”. Заснавальнік школы спаведнікаў расказвае таксама пра тое, як у канфесіянале спаведнік адрознівае цяжкі грэх ад лёгкага. “У мяне для гэтага ёсць вучэнне Касцёла. У некаторых выпадках неймаверна цяжка ацаніць, цяжкім ці лёгкім з’яўляецца грэх. Некаторыя грахі відавочныя, напрыклад, нехта свядома некага забіў. Грахі супраць жыцця, як правіла, дастаткова відавочныя. Але трэба памятаць, што кожны грэх мае сваю аб’ектыўную і суб’ектыўную абумоўленасць. Граху павінна быць характэрна свядомасць і дабравольнасць. І ніколі няма смяротнага граху, калі няма поўнай свядомасці і дабравольнасці”.


“Не баяцца споведзі” 
Пшэмыслаў Аўданкевіч

   Аўтар заахвочвае ўсіх не баяцца споведзі, якая дае магчымасць вяртання да Бога. Вызнанне граху перад Панам Богам з’яўляецца вызваленнем ад грахоў. Праз канфесіянал да Бога. Што такое споведзь? Гэта сакрамант пакаяння і паяднання. Гэта сакрамант, у якім Пан Езус праз вусны святара адпускае нам грахі, здзейсненыя пасля святога хросту. Хоць да сутнасці сакраманту споведзі належыць навяртанне і прабачэнне вызнаных грахоў, ён часта служыць таксама кіраўніцтву ў справах сумлення, г.зв. духоўнаму кіраўніцтву. У артыкуле змешчаны розныя сведчанні на тэму споведзі, напрыклад: “Я прызнаю, што калі я быў маладзейшы, да канфесіянала мне было зусім не па дарозе. Я не разумеў, навошта нам кленчыць і лепятаць формулы ксяндзу. Сёння, калі я заснаваў сваю сям’ю, я ведаю, што тады не разумеў значэння споведзі. Цяпер я спавядаюся рэгулярна, а свайго спаведніка ўспрымаю не толькі як пасрэдніка паміж Богам і мною, але вельмі часта як духоўнага правадніка і сябра. У канфесіянале я не пералічваю толькі і выключна тое, што я зрабіў дрэннага. Часта прашу аб парадзе ці падказцы і заўсёды магу разлічваць на дапамогу і духоўную падтрымку. Штомесячная споведзь, зададзеная і выкананая пакуда даюць мне сілу”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.