ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Бенедыкт XVI адыходзіць

Слова рэдактара

Наш любімы Святы Айцец Бенедыкт XVI больш любіць Касцёл, чым сябе.

   “Жадаю скласці Вашай Святасці выразы найглыбейшай удзячнасці за поўнае прысвячэнне Хрыстоваму Касцёлу і за пастаянны айцоўскі клопат аб каталіцкім Касцёле ў нашай краіне”, – з такімі словамі звярнуўся старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі да Святога Айца. У наступнай частцы паслання біскупы сцвярджаюць: “Запэўніваем Вашу Святасць у нашай духоўнай блізкасці і ўзносім Пану Езусу найгарачэйшыя малітвы з просьбай, каб адарыў здароўем і ўсялякімі іншымі ласкамі дзеля дабра Вашай Святасці, Хрыстовага Касцёла і ўсяго свету”.
    На тэму адрачэння Святога Айца Бенедыкта XVI ад Апостальскай Сталіцы дастаткова шмат каментарыяў. Тысячы розных думак, сотні артыкулаў, дзясяткі відэарэпартажаў. Я таксама хацеў бы падзяліцца з нашымі чытачамі некалькімі разважаннямі на гэтую тэму.
Калі ў панядзелак 11 лютага свет даведаўся пра рашэнне Папы, здзіўленне было вельмі вялікім. Як сказаў кардынал Садана, – “як гром сярод яснага неба”. Якая была рэакцыя шматлікіх вернікаў? Вось адзін з прыкладаў: “Я атрымаў паведамленне на мабільны ад знаёмай: «Ты чуў пра Папу? Шок!» Першая думка, якая прыйшла ў галаву – Бенедыкт XVI раптоўна памёр. Пра адрачэнне я не думаў”. Першая рэакцыя вернікаў: ці можна так? Многія пыталіся: “Што здарылася з Папам?” Безумоўна, гэта не штодзённая падзея, але гэта падзея, якую Касцёльнае Права дазваляе, а Божы голас у сумленні падказвае. Менавіта так і зрабіў Папа Бенедыкт XVI. Іншы бок гэтай справы – гэта СМІ. Праглядваючы тэлебачанне, я бачу і чую тысячы каментарыяў, але чыіх? Бязбожнікаў – я б назваў іх слугамі змея – псеўдаэкспертаў, якія ўвогуле не маюць нічога агульнага з тэалогіяй, былых святароў, голас сумлення якіх ужо даўно заглушаны, атэістаў, прадажных журналістаў і г.д. Менавіта такі “свет” непакоіцца аб будучыні Касцёла? Такім чынам, гэтую сітуацыю можна акрэсліць так: гэта маніпуляцыя праз СМІ тых, хто з Касцёлам не мае нічога агульнага, накіраваная на веруючых людзей, якія жывуць Касцёлам і, безумоўна, непакояцца аб яго будучыні. А я хачу кожнаму чытачу данесці, што наш любімы Святы Айцец Бенедыкт XVI больш любіць Касцёл, чым сябе.
    Гэта Папа вялікай веры і глыбокай любові да Бога. У сваіх вучэннях ён неаднаразова падкрэсліваў дар веры і любові Бога да чалавека, і чалавека да Бога. Бенедыкт XVI заўсёды крочыў і крочыць за Богам. Тут я хачу звярнуць увагу на той момант, што не лічыцца тое, што гаворыць свет, Папа слухаў Бога, лічыцца Яго рэакцыя. А свет можа гаварыць, што хоча, мы ж па-асабліваму слухаем словы Папы, які заўсёды слухае толькі Бога. Асабліва ў гэтыя апошнія дні словы Папы ўжо пры жыцці становяцца вялікім запаветам нашай веры. У Год веры менавіта ён нам вельмі неабходны. Папа ў чарговы раз паказвае, што Касцёл знаходзіцца ў Божых руках. Папа вучыць нас любіць Касцёл.
    Прашу Вас, дарагія Чытачы, каб Вы ў сваіх малітвах заўсёды памяталі аб Вялікім Папе Бенедыкце XVI. І больш за тое, я таксама хачу быць шчырым і сказаць за кардыналам Бертонэ, што ў сувязі з адыходам Папы ў сэрцах многіх з нас пасяліўся смутак. Я не сумняваюся, што голас навукі Папы ў нашых сэрцах не будзе заглушаны грахом і слабасцю.
    Дарагі Святы Айцец! Акно нашага жыцця будзе ўвесь час адчынена для Цябе, так, як яно адчынена для Бога. Жыві доўга і, нягледзячы на тое, што Ты не паспеў наведаць Беларусь, цяпер у сваіх малітвах Ты неаднаразова будзеш нас наведваць. А мы будзем прыслухоўвацца, як Ты жывеш далей, так, проста па-людску, з цікавасцю, якая цяпер Твая паслуга.
    У сённяшнім слове рэдактара было дастаткова пачуццяў, але яны добра абдуманыя. Я ганаруся адважным, хоць і неспадзяваным рашэннем Папы.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.