ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Навошта патрэбна канфірмацыя?

Задай пытанне

Езус Хрыстус устанавіў сем сакрамантаў, каб з іх дапамогай чалавек меў магчымасць атрымліваць ласку і развіваць сваю сувязь з Богам. Кожны з сямі сакрамантаў важны, таму кожны католік павінен старацца, каб як мага часцей прыступаць да гэтых сакрамантаў і карыстацца імі.
    Падчас сёлетняга душпастарскага візіту многія людзі, якія яшчэ не прынялі сакрамант канфірмацыі, пыталіся ў мяне, навошта ім патрэбны гэты сакрамант і што ён дае. А таму давайце прыгадаем, што гаворыць Касцёл пра сакрамант канфірмацыі.
    Сакрамант канфірмацыі разам з хростам і Эўхарыстыяй належыць да “сакрамантаў хрысціянскага пасвячэння”. Ён дапаўняе ласку хросту. Праз гэты сакрамант вернікі ўсё мацней звязваюцца з Касцёлам. Праз канфірмацыю яны атрымліваюць асаблівую моц Святога Духа і абавязаны да таго, каб як сапраўдныя сведкі Хрыста пашыраць веру словам і ўчынкам і абараняць яе (пар. KKK 1285).
Варта таксама прыгадаць, што канфірмацыя ўдасканальвае ласку хросту, з’яўляецца сакрамантам, які дае Святога Духа. Узмацняе нашую сувязь з Касцёлам, усё больш уключае нас у яго пасланне і дапамагае сведчыць пра хрысціянскую веру словам, якому спадарожнічаюць учынкі (пар. KKK 1316).
    Таксама гэты сакрамант, як і хрост, выціскае ў душы хрысціяніна духоўнае знамя, ці глыбокі характар. Таму яго прымаюць толькі раз у жыцці (пар. ККК 1317).
    Трэба было б прыпомніць, што прыняцце сакраманту канфірмацыі адорвае чалавека дарамі Святога Духа, якія дапамагаюць яму ў розных жыццёвых сітуацыях рабіць правільныя выбары. Хто прымае гэты сакрамант, той, можна сказаць, пэўным чынам становіцца здольны быць рыцарам Хрыста, не баіцца сваёй веры, а таксама не баіцца абараняць яе і каштоўнасці, звязаныя з ёй.
    Аднак, на жаль, у рэчаіснасці вельмі часта прыняцце канфірмацыі, як адной з частак хрысціянскага выхавання, пакідаецца без увагі. Чалавек гаворыць, што не мае часу, што ён цяпер заняты, што яму хопіць тых сакрамантаў, якія ён ужо прыняў. А гэта азначае, што з-за сваёй нядбайнасці ён не дае Богу магчымасці дапамогі і ўсебаковага дзеяння ў жыцці. Кожны хрысціянін, калі ён насамрэч лічыць сябе веруючым чалавекам, павінен старацца прымаць святыя сакраманты, каб быць як мага бліжэй да Бога.
    А таму, калі яшчэ нехта не прыняў сакрамант канфірмацыі, настаў час, каб зрабіць гэта.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.