ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (42)

Прэса

На каталіцкім партале нашай дыяцэзіі некалькі тыдняў таму ўзнік вельмі цікавы блог пад назвай “Жанчына. Касцёл. Свет”. Рубрыку вядзе Вольга Рамейка. Яна паходзіць з Ліды і вучыцца на 5-м курсе БДУ, дзе вывучае міжнародныя эканамічныя адносіны і замежныя мовы.
    У сваёй рубрыцы аўтар разважае пра жыццё жанчыны, яе сэнс і месца ў Касцёле і ў свеце. Удзел жанчын – і свецкіх, і кансэкраваных – у жыцці Касцёла становіцца ўсё большы. У рубрыцы змешчаны артыкулы пра тых жанчын, якія ўсім сваім жыццём паказвалі і паказваюць, што значыць быць маці, дачкой, сястрой, сябрам, проста чалавекам, рука якога працягвае хлеб галоднаму, дае прытулак бяздомнаму і суцяшэнне журботнаму; што значыць жыць, верна наследуючы Хрыста і Яго Маці. Напрыклад, апошні запіс на блогу – “12 важных пастулатаў для дзяўчат”, напісаны паводле кнігі Яцэка Пулікоўкага “Кракадыл для каханай”.



“Пакаленне Бенедыкта: не маса, а клас”
У інтэрв’ю з Натанаэлем
   Лімінскім, які заснаваў арганізацыю “Пакаленне Бенедыкта XVI”, мы можам даведацца шмат цікавых фактаў: пра першыя дні выбару кардынала Ратцынгера на пасаду Папы, а таксама пра тое, што цяперашні Папа хоча сказаць праз свае кнігі чытачам. Акрамя таго, закранаюцца справы ўдзелу Папы ў экуменізме. “Пастава Бенедыкта XVI з’яўляецца для мяне як маладога чалавека вельмі верагоднай: ён не хоча толькі прыгожых слоў, але, безумоўна, хоча развіцця экуменізму. Выгляд падзеленага Касцёла сапраўды яго непакоіць”. Малады заснавальнік “Пакалення Бенедыкта” сцвярджае, што дзякуючы гэтай арганізацыі маладыя людзі, для якіх вера з’яўляецца важнай часткай іх жыцця, вучацца як зместу перадачы веры, так і камунікацыйным тэхнікам, каб быць здольнымі як мага лепш адказаць на пытанні, якія хтосьці можа ім задаць. Іншыя каналы камунікацыі – гэта не толькі сродкі масавай інфармацыі, але і сустрэчы ў школах, дыскусіі, у якіх мы прымаем удзел, напісанне лістоў у газеты, арганізацыя ўласных пачынанняў. Ёсць СМІ, якія шукаюць маладых, крэатыўных людзей. Для нас важна, што мы робім магчымым такі кантакт са СМІ для той часткі моладзі, у жыцці якой вера вельмі важная.

      Інтэрнэт-старонка газеты Віцебскай дыяцэзіі друкуе пасланне папы Бенедыкта XVI на Вялікі пост. У ім Папа параўноўвае веру без любові да дрэва без плёну. 1 лютага пасланне было апублікавана і яго можна знайсці на многіх інтэрнэт-старонках. Яно прысвечана тэме “Вера ў любоў падвышае любоў”. Святы Айцец адзначыў, што вера не можа ігнараваць канкрэтных учынкаў любові, зводзячы яе да агульнага гуманізму, а з другога боку, не можна прызнаваць празмерную перавагу любові і яе дзеяння і думаць, што ўчынкі могуць замясціць веру.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.