ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (41)

Прэса

“У Савецкім Саюзе надзея”
Кс. Марэк Ганцарчык
03/2013

Галоўны рэдактар падымае ў сваім артыкуле тэмы, якія, на жаль, не згаджаюцца з хрысціянскім вучэннем, а свет выказваецца за іх. Як кажа сам аўтар: “Часам можа ўзнікнуць уражанне, што ўжо ніхто не здольны стрымаць мяжу, якая няспынна перасоўваецца ў бок таго, што грэшнае і не згоднае з натурай”. У сваім слове рэдактара кс. Марэк прыгадвае пра італьянскі Вярхоўны суд, які дазволіў выхаванне дзяцей гомасексуальным парам. Што праўда, у каментарыі на гэтую пастанову старшыня Папскай рады па справах сям’і абп Вінчэнца Палья сказаў, што ў такой сітуацыі дзеці становяцца “таварам”, але яго словы не змянілі рашэння суда. Аўтар прыгадвае таксама падобную сітуацыю ў Францыі. Не засталася без увагі і акцыя Вялікага аркестра святочнай дапамогі, арганізатары якіх сваімі выказваннямі выклікалі дыскусію аб эўтаназіі. Кс. Марэк разважае, ці ўдасца спыніць гэтыя і падобныя шаленствы? Халодная ацэнка сітуацыі падказвае, што абсалютна не. У канцы аўтар падсумоўвае, што надзею, аднак, дае навейшая гісторыя. У 80-х гадах мінулага стагоддзя толькі зусім нямногія прадбачылі распад камуністычнай сістэмы. Савецкі Саюз – здавалася паўсюдна – будзе трываць вечна. Сёння ад той магутнасці не засталося і следу.


“Шаснаццатае дзіця ў «Акне жыцця» ў Кракаве”
16.01.2013
   Ноччу з 15 на 16 студзеня ў кракаўскім “Акне жыцця” было пакінута немаўля. Хлопчыку ўсяго каля двух тыдняў, ён дагледжаны. Гэта дзіця шаснаццатае, пакінутае ў найдаўжэй існуючым у Польшчы “Акне”. Як расказвае с. Мартына Кучмарская, кіраўніца манаскага дома, “Акно адчыняецца некалькі разоў на тыдзень, часам нават некалькі разоў на дзень. Мы кожны раз правяраем, ці хто-небудзь не пакінуў там дзіця. Калі я пабегла ў “Акно” сёння ноччу, я знайшла там цудоўнага хлопчыка. Ён спакойна спаў. Мы цешымся, што ён трапіў у бяспечнае месца, асабліва зімой, бо калі б яго пакінулі дзесьці ў іншым месцы, гэта пагражала б яго жыццю”. “Акно жыцця” знаходзіцца ў Кракаве і з’яўляецца старэйшым месцам гэтага тыпу ў Польшчы. Яно ўзнікла, каб звярнуць увагу на праблему дзяцей, якіх пакідаюць на вуліцы ці на сметніках, і каб прадухіліць пакіданне немаўлят у выпадковых месцах, дзе ім пагражае смерць ад пераахаладжэння. Карытас заклікае распаўсюджваць інфармацыю пра “Вокны”. На сённяшні дзень у Польшчы існуе каля 50-ці такіх месцаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.