ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (41)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2011 год
   17 верасня  -  У санктуарыі ў Тракелях адбылася I Дыяцэзіяльная сустрэча аніматараў і ўдзельнікаў дзіцячых і моладзевых рухаў. Сустрэчу ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
   30 верасня  - У парафіяльным касцёле ў Гродне ў мікрараёне Паўднёвы ўрачыстую св. Імшу з нагоды 55-й гадавіны святарскага служэння адправіў кс. прэлат Юзаф Трубовіч.
   7 кастрычніка  -  У гродзенскай катэдры моладзь з Гродна малілася на ружанцы па тэлефоне з моладдзю са Шчучына, Ліды, Ваўкавыска і Смаргоні.
   8 кастрычніка  - У касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне кс. бп Аляксандр удзяліў дыяканскія пасвячэнні Эдуарду Петэльчыцу..
   9 кастрычніка  - Душпастарства настаўнікаў і выхавацеляў адзначала 10-годдзе свайго існавання.
   15 кастрычніка  -  У Гродне ў мікрараёне Дзевятоўка пастар дыяцэзіі ўрачыста асвяціў касцёл.
   29 кастрычніка  -  З нагоды 70-й гадавіны смерці св. Максімільяна Кольбэ і 20-годдзя ўзнікнення Гродзенскай дыяцэзіі адбыўся сімпозіум і ўрачыстая св. Імша пад кіраўніцтвам кс. аб-па Тадэвуша Кандрусевіча.
  12 лістапада  -  Моладзь Гродзенскай дыяцэзіі прыняла ўдзел у сустрэчы з братамі з Тэзэ ў Мінску.
   21 лістапада  -  У Лідзе адбылося асвячэнне помніка – знака-сімвала хрысціянскай еднасці. На ўрачыстай цырымоніі прысутнічаў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
  8 снежня  - У катэдральнай базіліцы пяць выхаванцаў Гродзенскай ВДС атрымалі дыяканскія пасвячэнні.
   19 снежня  - На аплаткавую сустрэчу святароў у Лідзе прыбыў Апостальскі нунцый кс. абп Клаўдыа Гуджэроці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.