ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі. 40

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2011 год
   6 – 8 мая  -  У Воранаве адбыліся Дыяцэзіяльныя дні моладзі пад дэвізам “Збудаваныя на Хрысце”.
   28 мая  - У гродзенскай катэдры святарскія пасвячэнні атрымалі: кс. Артур Валчкевіч, кс. Аляксандр Вілюшкевіч і кс. Ян Коўш.
   1 чэрвеня  -  У Гродне адбыўся I Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пад дэвізам “Засей зерне любові”.
   1 чэрвеня  - У Слоніме а. Вітольд Жэльветра адзначаў 25-годдзе свайго святарства.
   5 чэрвеня  - У Хадзілонях кс. бп Аляксандр асвяціў новую капліцу.
   13 чэрвеня  -  У Адэльску адзначалася 30-годдзе святарскіх пасвячэнняў аб-па Тадэвуша Кандрусевіча.
   13 чэрвеня  -  У Малой Бераставіцы адзначалася 60-годдзе парафіяльнай святыні.
  14 – 17 чэрвеня  -  У Гродне адбылася III Парафіяда дзяцей і моладзі пад дэвізам “Божая міласэрнасць – адзіная надзея сучаснага свету”.
   25 чэрвеня  -  У Тракелях адбылася I Дыяцэзіяльная сустрэча настаўнікаў і выхавацеляў.
  1 ліпеня  - У Шылавічах святкавалася 500-годдзе парафіі.
   26 ліпеня  - У парафіяльным касцёле ў Вішневе адбылося 200-годдзе асвячэння вуглавога каменя.
   5 жніўня  -  У гродзенскай катэдры адбылося адкрыццё і асвячэнне галоўнага алтара.
   13 жніўня  -  У пабрыгідскім касцёле адбыліся ўрачыстыя манаскія шлюбы с. Марыі Фаустыны з супольнасці сясцёр назарэтанак.
  14 жніўня  -  У Беліцы (дэк. Ліда) адбылося асвячэнне новага касцёла.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.