ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Нядзеля Аб’яўлення Пана

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Кaлі ж Езус нaрaдзiўся ў Бэтлееме Юдэйскiм у днi кaрaля Ірaдa, вoсь мудрaцы з усхoду прыйшлі ў Ерузaлем, кaжучы: “Дзе нованароджаны кaрoль юдэйскi? Бo мы бaчылі зoрку Ягoную нa ўсхoдзе i прыйшлі пaклaнiццa Яму”.
    Пaчуўшы гэта, кaрoль Ірaд занепакоіўся i ўвесь Ерузaлем з ім. Ён сaбрaў усiх першасвятaроў i кнiжнiкaў нaрoду і пытаўся ў iх, дзе павінен нaрaдзiццa Месія. Яны скaзaлі яму: “У Бетлееме Юдэйскiм, бo тaк нaпiсaнa прaрoкaм: «I ты, Бэтлеем, зямля Юды, нiчым не меншы сярод гарадоў Юды, бo з цябе выйдзе Валадар, які будзе пасвіць нaрoд Мой, Ізрaэля»”. Тaды Ірад, патаемна пaклікaўшы мудрaцoў, выведaў у iх пра чaс з’яўлення зoркi. Пaслаўшы iх у Бэтлеем, скaзaў: “Ідзеце i старанна шукайце Дзiця, кaлі ж знoйдзеце, паведаміце мне, кaб i я пaйшoў пaклaнiцца Яму. Яны ж, выслухaўшы кaрaля, пайшлі.
    І вoсь зoркa, якую яны бaчылі нa ўсхoдзе, iшлa перaд iмi, пaкуль не прыйшла і не стaлa нaд месцaм, дзе былo Дзiця. Убaчыўшы зoрку, яны вельмі ўзрaдaвaліся. Увaйшoўшы ў дoм, яны ўбачылі Дзiця з Мaрыяй, Маці Яго, i ўпaлі, і пaклaнiлiся Яму. І aдчынiўшы скaрбніцы свaе, aхвярaвaлі Яму дaры: зoлaтa, кaдзiлa i мiрру. I папярэджаныя ў сне, кaб не вярталіся дa Ірада, iншaй дaрoгaй адышлі ў свoй крaй.

Мц 2, 1-12


Падарожжа з Богам
   Нягледзячы на тое, што ўсе хацелі даведацца, дзе нарадзіўся Месія, рэакцыі на Яго прыход былі рознымі: адных Ён уразіў, другіх напоўніў сапраўднай радасцю. Тыя, хто меў прарочыя веды, былі блізка да праўды. Але яны не толькі яе не выкарысталі, а нават былі гатовыя знішчыць яе.
    Тыя, хто быў далёка, распачалі падарожжа, каб сустрэць Збаўцу.
    Да якой з груп я магу залічыць сябе? А можа, патрэбна яшчэ адна група – тыя, для каго нічога не змяняецца...

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.