ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Вера і праца

Слова рэдактара

Мае Дарагія! Калі Вы маеце такую магчымасць, надалей прашу Вас аб духоўнай і матэрыяльнай падтрымцы. Яна нам вельмі неабходна. Мы з’яўляемся адзінай каталіцкай прэсай у дыяцэзіі.

   Сённяшнія разважанні я прысвячу кароткай ноце на тэму падзей, звязаных з евангелізацыйнай дзейнасцю газеты за мінулыя дванаццаць месяцаў. Па традыцыі больш за ўсё месца мы прысвяцілі рэлігійнаму жыццю вернікаў нашай дыяцэзіі. На працягу гэтага года, як і ў мінулыя гады, мы крочылі ў накірунку, які называецца верай. Мы спадарожнічалі важным і вялікім падзеям, звязаным з рэлігійным жыццём ва ўсіх кутках нашай дыяцэзіі. У гэтым годзе свет убачылі 24 нумары газеты і традыцыйна каляндар “Слова Жыцця” на 2013 год.
    Шмат рубрык мы распачалі перш за ўсё з нагоды Года веры, каб дапамагчы нашым Чытачам як мага лепш перажыць гэты час ласкі. Некаторыя рубрыкі ўжо старыя і яны цешацца вялікім поспехам. Так, напрыклад, я чую ад катэхетаў, як яны на сустрэчах з моладдзю часта карыстаюцца матэрыяламі з рубрыкі “На скрыжаванні” альбо разважаюць Пастарскія лісты і навуку Святога Айца, змешчаную на старонках нашай газеты.
Цешыць нас таксама тое, што ўсё больш новых Чытачоў пішуць да нас свае лісты і артыкулы, звязаныя з рэлігійным жыццём, а сярод аўтараў ёсць таксама шмат духоўных і свецкіх асоб з нашай краіны і з-за мяжы. Інтэрв’ю і выказванні на розныя тэмы таксама знайшлі сваю аўдыторыю. Рубрыкі для дзяцей і моладзі сталі ўжо традыцыйнымі. Добра, што многія з Вас памятаюць пра сваіх душпастараў і сваіх блізкіх, якія адзначаюць Дні нараджэння, Імяніны і іншыя святы. Змяшчаючы віншаванні на старонках нашай газеты, мы дзелімся з людзьмі цёплым і добрым словам.
    Хацелася б таксама выказаць словы ўдзячнасці. Перш за ўсё, ксяндзу біскупу Аляксандру, які заўсёды трымае пад сваёй пастарскай апекай справы рэдакцыі, а ў цяжкія моманты яго рашэнні вельмі важныя і трапныя. Дзякую фонду “Дапамога палякам на Усходзе”, які ўжо на працягу многіх гадоў супрацоўнічае з нашай газетай. Мы заўсёды можам разлічваць на яго дапамогу. Нягледзячы на цяжкі эканамічны перыяд, у гэтым годзе мы таксама адчулі падтрымку гэтай дабрачыннай арганізацыі. Вялікі дзякуй Вам, дарагія Чытачы, за Вашу дапамогу, як духоўную, так і матэрыяльную. Асаблівым чынам словы глыбокай удзячнасці я накіроўваю да вернікаў са Смаргоні і Ашмян, якія памяталі пра нас на працягу ўсяго года. Мы адчуваем сябе адной вялікай сям’ёй нашай газеты. Хачу таксама падзякаваць парафіянам з Брэста, якія ўжо другі год атрымліваюць нашу газету ў сваіх парафіях. Мае Дарагія! Калі Вы маеце такую магчымасць, надалей прашу Вас аб духоўнай і матэрыяльнай падтрымцы. Яна нам вельмі неабходна. Мы з’яўляемся адзінай каталіцкай прэсай у дыяцэзіі, а ў Беларусі – адзінай сістэматычна выдаваемай каталіцкай прэсай з такім вялікім тыражом. Супольна абвяшчаючы Евангелле, мы гаворым вялікай колькасці людзей пра Божую любоў, пра прысутнасць Бога ў жыцці кожнага чалавека.
    Таксама заахвочваю ўсіх дасылаць свае прапановы, каб дзякуючы нашай газеце евангелізацыя станавілася ўсё больш паспяховай, каб “Слова Жыцця” было жывым і плённым у нашых душах. Праз сваю медыйную і евангелізацыйную дзейнасць з нашай газетай, кожны з Вас можа смела назваць сябе чалавекам веры.
    Пад канец некалькі слоў пра сябе. Я з’яўляюся рэдактарам газеты ўжо на працягу чатырох гадоў. За гэты час газета трохі змяніла свой выгляд, але мяне вельмі цешыць, што з кожным годам узрастае таксама тыраж газеты. Гэта сведчыць пра тое, што католікі на Гродзеншчыне клапоцяцца пра сваё рэлігійнае выхаванне, цікавяцца жыццём Касцёла і хочуць пазнаваць Бога. Няхай гэта будзе вялікай Божай справай у нашым сучасным свеце. Я кожны дзень памятаю пра Вас у малітве, дарагія Чытачы. Няхай Бог бласлаўляе кожнага з Вас.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.