ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (39)

Прэса

“Скаўты, да атэізацыі!”
2012/12/05

У чарговым нумары “Gościa Niedzielnego” з’явілася інфармацыя пра тое, што ўлады брытанскіх скаўтаў хочуць рэфармаваць арганізацыю, ачышчаючы яе ад усяго, што мае адносіны да рэлігіі. Прычынай такога рашэння з’яўляецца скарга 11-гадовага хлопца, які абвінаваціў арганізацыю ў неталерантнасці і дыскрымінацыі яго атэістычных поглядаў.
    Заснавальнік скаўцкага руху Бадэн-Паўэл за асноўныя мэты арганізацыі выбраў выхаванне сталых хрысціян і вернасць Айчыне. У адной са сваіх кніг ён піша, што атэізму трэба пазбягаць так жа, як і азарту або празмернага ўжывання алкаголю ці курэння. Адной з мэт скаўцкага руху з’яўляецца таксама перанос правіл хрысціянскага жыцця на практыку. На думку заснавальніка, рэлігія павінна быць “галоўным фактарам, які з’яўляцца асновай скаўтынгу і гвідынгу”.



“Канец «Вокнаў жыцця»?”

   Камітэт Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах дзіцяці будзе патрабаваць ад Еўрасаюза магчымасці ліквідацыі “Вокнаў жыцця”, дзе маці, якія “не хочуць” дзяцей, могуць пакінуць іх ананімна без прававых наступстваў.
    Дзеячы камітэта сцвярджаюць, што “Акно жыцця” перакрэслівае права дзіцяці на тое, каб даведацца пра сваіх бацькоў. Марыя Херчог, венгерскі сацыёлаг і член камітэта ААН паведаміла, што арганізацыя звернецца ў Еўрапейскі парламент з просьбай аб увядзенні забароны для “Вокан жыцця”. На яе думку, прычынай з’яўляецца тое, што дзеці, пакінутыя там, часта не маюць медыцынскай апекі.
    Варта прыгадаць, што першае “Акно жыцця” ўзнікла ў 1999 г. Гэта была ідэя нямецкай пастаркі Габрыэль Штангль.
    У Германіі на сённяшні дзень дзейнічае каля 100 такіх “Вокан”, а ў Польшчы іх звыш 40. Яны існуюць таксама ў Чэхіі, Італіі, Літве, Расіі, Славакіі, Швейцарыі і Бельгіі. Дзякуючы “Вокнам жыцця” многія дзеці засталіся жывымі.


“Што з Беззаганным Зачаццем?
   

   А. Дарыуш Кавальчык SJ піша, што дагмат аб Беззаганным Зачацці датычыць Марыі і не трэба яго блытаць з нявінным зачаццем Езуса. Ён прыгадвае таксама пра тое, што адзін з найбольшых тэолагаў Касцёла, св. Тамаш з Аквіна, не верыў у Беззаганнае Зачацце.
    Католікі 8 снежня святкуюць урачыстасць Беззаганнага Зачацця. Аўтар піша, што для вернікаў каталіцкага Касцёла гэтая ісціна стала чымсьці натуральным. Ці быў св. Тамаш ератыком? Адказ такі: ён жыў у час, калі гэтая праўда веры не была яшчэ канкрэтна сфармулявана. Яна была ясна растлумачана толькі ў палове XIX стагоддзя. Зрабіў гэта папа Пій IX булай “Ineffabilis Deus” ад 8 снежня 1854 года, абвяшчаючы дагмат аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі.
    Аўтар разважае над тым, што спатрэбілася 19 стагоддзяў, каб справа дайшла да афіцыйнага абвяшчэння гэтай праўды. Ён спрабуе таксама адказаць на абвінавачванні ў тым, што каталіцкі Касцёл, магчыма, выдумаў гэты дагмат.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.