ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

У Смаргоні адбыўся музычны фестываль “Цэцыліяда”

З жыцця Касцёла

У суботу 17 лістапада адбыўся музычны фестываль “Цэцыліяда” пад дэвізам “Не бойся, толькі вер”. У фестывалі прыняло ўдзел каля 60 чалавек – дзеці і студэнты са Смаргоні і Мінска.
У сучасным свеце нават цяжка ўявіць чалавека, які не любіць слухаць музыку. Дома, на працы, у дарозе яна суправаджае кожнага. Шмат людзей можна сустрэць з навушнікамі ў вушах. Але што мы слухаем? Як хрысціяне, мы павінны памятаць, што ўсё, што мы робім, мы павінны старацца пераўтвараць у малітву. Вось да гэтага нас заклікае св. Цэцылія – апякунка арганістаў, хораў і касцёльнай музыкі. Менавіта з гэтай нагоды ўжо другі раз у Моладзевым цэнтры св. Яна Боска ў Смаргоні адбыўся музычны фестываль “Цэцыліяда”.
    Прыгожыя дэкарацыі, вядучыя і, канешне, дух Божай любові настройвалі гледачоў на глыбокія ўнутраныя перажыванні веры. Увесь вечар быў прасякнуты ідэяй аб тым, што кожны чалавек з’яўляецца будаўніком і апекуном Святыні, што ўсё жыццё – гэта дарога да Бога і кожны ідзе сваім шляхам, кладзе сваю цаглінку ў велічнае будаўніцтва. Вядучыя запрасілі ўдзельнікаў працягнуць гэтае будаўніцтва праз свае выступленні, выкладваючы, цаглінку за цаглінкай, Святыню, якою і з’яўляемся ўсе мы.
Д Фестываль адкрыў незвычайны і крэатыўны нумар у стылі рэп двух хлапцоў з Салезіянскага моладзевага цэнтра, якія расказалі аб жыцці св. Яна Боска і ўтварэнні араторыя ў Смаргоні. Гэтак званы “нефармат” гладка ўпісаўся ў фармат Цэцыліяды. Нават такой музыкай можна праслаўляць Бога, калі словы гучаць з глыбіні сэрца. Вельмі лірычнымі і цёплымі былі спевы салістаў, якія дапамагалі нам радавацца мноству цудоўных маладых талентаў: дзіўна, наколькі шматгранны чалавек і колькі ў ім выдатных творчых ідэй. Сваёй любоўю і шчаслівымі ўсмешкамі падзяліліся з іншымі і дзяўчаты з Салезіянскага моладзевага цэнтра св. Яна Боска, праслаўляючы сваім спевам веліч Пана: “Хвалю Цябе, Вялікі Бог!” Як маленькія анёлы, якія сышлі з неба на фестываль, выступаў дзіцячы хор парафіі, праслаўляючы Бога “кожны дзень і кожны час...” Традыцыйным становіцца ўдзел вучняў дзіцячай школы мастацтваў імя М. К. Агінскага, якія прадставілі прыгажосць класічнай музыкі, граючы на скрыпцы, цымбалах, віяланчэлі, фартэпіяна, баяне... На “Цэцыліяду-2012” завіталі таксама госці з Мінска: ансамбль скрыпачоў “Вясёлыя ноты” і ансамбль “Капрыз”, якія далучыліся да агульнага будаўніцтва духоўнай Святыні.
    Нумар за нумарам, цаглінка за цаглінкай будуем духоўную і мастацкую Святыню. Любоў – вяршыня, да якой імкнецца кожная душа, якая жыве на зямлі. А музыка дапамагае нам падымацца ўсё вышэй і вышэй, пераадольваючы цяжкасці штодзённага жыцця.
    Можа, менавіта гэты фестываль, а можа нейкая канкрэтная песня ці музычны нумар стануць для кагосьці штуршком да пераўтварэння свайго жыцця ў сапраўдную чыстую мелодыю, у якой не будзе “фальшывых нот”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.