ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (37)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2010 год
   13 чэрвеня  -  У Адэльску адбылося ўра­чыс­тае набажэнства з нагоды 520-годдзя парафіяльнага касцёла. На цэнтральнай вуліцы дзякуючы намаганням кс. Валерыя Быкоўскага і парафіян быў устаноўлены помнік св. Антонія.
   13 чэрвеня  - Кс. бп Аляксандр Кашкевіч унёс рэліквіі св. Антонія ў парафію Беззаганнага Зачацця НПМ у Квасоўцы.
   14 чэрвеня  -  Распачалася II Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі.
17 чэрвеня  - Кс. бп Аляксандр асвяціў манаскую капліцу ў манаскім доме айцоў сэрцанаў на Вішняўцы. У гэты дзень кс. Эрнэст адзначаў 50 гадоў сваёй святарскай паслугі.
   19 чэрвеня  - У Каробчыцах ксёндз біскуп асвяціў крыж і пляцоўку пад будаўніцтва новага касцёла.
   24 чэрвеня  -  У Гальшанах вечныя шлюбы склала Антаніна Лісоўская і была прынята ў Супольнасць Сясцёр Святога Міхала Арханёла.
   10 ліпеня  -  Кс. бп Аляксандр кансэ­краваў новапабудаваны касцёл Святой Сям’і ў Лідзе.
   10 ліпеня  -  У Смаргоні адбыліся свя­тарскія пасвячэнні дк. Івана Огара з супольнасці ксяндзоў салезіян. Пасвячэнні ўдзяліў кс. бп Антоній Дзям’янка.
   15 жніўня  -  Кс. бп Аляксандр адправіў св. Імшу з нагоды 100-годдзя святыні ў Грандзічах.
   3 верасня  - Клерыкі разам з выха­вацелямі Гродзенскай ВДС здзейснілі пілігрымку падзякі ў Рым.
   5 верасня  -  Кс. бп Аляксандр адкрыў сайт Гродзенскай дыяцэзіі grodnensis.by.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.