ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

ХXXII нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Езус сказаў народу, навучаючы: “Асцерагайцеся кніжнікаў, якія любяць хадзіць у доўгіх шатах, і прывітанні на рынках, і першыя лаўкі ў сінагогах, і першыя месцы на гасцінах. Тыя, хто аб’ядае дамы ўдоў і напаказ доўга моліцца, атрымаюць найцяжэйшы прысуд”.
    I, сеўшы насупраць скарбонкі, Ён назіраў, як людзі кідалі грошы ў скарбонку. Многія багатыя кідалі памногу. I прыйшла адна бедная ўдава, і ўкінула дзве лепты, што складае чвэрць аса.
    Паклікаўшы вучняў сваіх, Езус сказаў ім: “Сапраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава ўкінула больш за ўсіх, хто кідаў у скарбонку. Бо ўсе кідалі, маючы лішак, a яна, будучы ў нястачы сваёй, укінула ўсё, што мела, увесь пажытак свой”.

Мк 12, 38-44


Ён ацэньвае інтэнцыі сэрца
   Гэта фрагмент Евангелля, што скланяецца перад людзьмі, якія, не будучы багатымі і не маючы шмат магчымасцей, могуць даверыцца Богу. Якія па прыкладзе беднай удавы з Евангелля збіраюць сабе скарбы, што не марнеюць. Адкуль у Евангеллі бярэцца такая дзіўная ацэнка сцэны каля скарбонкі? Ужо сам стан удаўства ставіў жанчыну ў нявыгаднае становішча ў грамадстве. Яна магла разлічваць толькі сама на сябе. У яе выпадку было б цалкам апраўдана забеспячэнне сабе пражытачнага мінімуму. Тое, што яна зрабіла, магло падацца неразважлівым. Але яе велікадушны жэст быў заўважаны Езусам і заслужыў Яго пахвалы. Яна ўсё сваё існаванне аддала ў рукі Бога. Гэтым самым яна дала Пану Езусу выразны прыклад аўтэнтычнай веры. Той незаўважнай, ціхай, пакорнай, але дзейснай, бо ніводзін рух чалавечага сэрца не застанецца без увагі Таго, хто адважыўся на бязмежны давер чалавеку! Ён прыняў пакуты і нёс крыж, бо паверыў нам, што гэтая мука і гэты крыж прынясуць плён у нашым жыцці! Гэта так, быццам Ён аддаў сэнс сваёй мукі і смерці ў нашыя рукі...

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.