ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Як зрабіць фарбы, якія можна есці?

Хвіліна творчасці

Прапануем Вам стварыць фарбы, якія будуць не проста бяспечныя, але і карысныя для дзіцяці, калі яно раптам вырашыць паспрабаваць іх на смак. У гэтай інструкцыі я раскажу, як зрабіць такія фарбы ў хатніх умовах.
Спатрэбіцца: манная крупа, гародніна і садавіна.
   
    Як зрабіць?
    1. Асновай для ўсіх фарбаў будзе негустая манная каша.
    2. Жоўтая фарба. Жоўтую фарбу рыхтуюць з цэдры лімона і цёртай морквы. Моркву трэба злёгку абсмажыць. Цэдру, моркву і сметанковае масла змешваюць у аднолькавых прапорцыях і працэджваюць праз марлю.
    3. Карычневая фарба. Шакаладны колер атрымліваюць дадаючы ў крэм парашок какавы.
4. Зялёная фарба. Зялёную фарбу можна зрабіць з лісця шпінату, адціскаючы сок з зялёнай масы.
    5. Блакітная фарба. “Матэрыял” для блакітнай фарбы – ягады чорнай бузіны або чарніцы.
    6. Чырвоная і ружовая фарба. Гэты колер робяць з соку вішань, клубніц, журавін, брусніц, парэчкі, кізілу, чарнаплоднай рабіны, буракоў. Сок ягад ужываюць толькі свежым, а зімой можна выкарыстаць сіроп або варэнне. Каб атрымаць фарбавальнік з бурака, яго рэжуць на дробныя кавалачкі і вараць у падкісленай вадзе 5-10 хвілін, затым адвар працэджваюць.
    7. Аранжавая фарба. Аранжавую фарбу атрымліваюць, змешваючы чырвоную і жоўтую. Або злучаюць сок лімона і мандарынавую цэдру.
    8. Гатовыя фарбы захоўваюць у халадзільніку, у посудзе з цёмнага шкла ці ў цёмным халодным месцы.
Прыемнай творчасці!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.