ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (35)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    Нас, вернікаў, павінен непакоіць лёс людзей, якія акрэсліваюць сябе як агностыкі ці атэісты. Магчыма, гаворка аб новай евангелізацыі выклікае ў іх страх, быццам бы гэта азначае, што яны павінны стаць аб’ектам місіі. Аднак, праблема Бога застаецца актуальнай таксама і для іх. Шуканне Бога з’яўляецца адным з галоўных матываў узнікнення заходняга монастыцызму, а разам з ім і заходняй культуры. Першы крок евангелізацыі палягае на падтрыманні пры жыцці гэтага пошуку.
   

    Фрагмент прамовы на распачацце Года веры, 11.10.2012

 
Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Сёння мы ведаем, што вера знаходзіцца ў крызісе і ёсць шмат прычын гэтага крызісу, таму трэба разабрацца, трэба паслухаць, трэба паразмаўляць з іншымі. Я кажу, напрыклад, што ў нас у Касцёл ходзяць дзесьці 35-40% вернікаў, усе успрымаюць гэта вельмі добра. Калі я кажу, што ў нас ёсць 90 дыяцэзіяльных семінарыстаў і каля 35 законных, то гэта таксама вельмі добра ўспрымаюць, пытаюцца, як мы гэтага дасягнулі. Біскупаў з іншых краін найбольш цікавіць, як захавалася вера падчас пераследу. Менавіта дзякуючы сям’і, традыцыйным набажэнствам: Ружанцу, Крыжоваму шляху, літаніям. Людзі ад гэтага не адмовіліся. Трэба сумяшчаць разам старое і новае.

    Фрагмент інтэрв’ю для беларускай секцыі Радыё Ватыкана, 09.10.2012

 



Кс. Федэрыка  ЛамбардзіКс. Федэрыка Ламбардзі

   50 гадоў таму малады Ратцынгер, святар з чыстым сэрцам і выдатным розумам, поўны ідэалістычнага запалу глядзеў з Плошчы ў кірунку акна. Цяпер Бенедыкт глядзіць больш уверх, чым на тлум, і, прамаўляючы, паглыбляе таямніцу Бога. Бога, які з’яўляецца галоўным прыярытэтам пантыфікату і адначасова асноўным пунктам Сабору. Бог і наша гісторыя. Бог і гісторыя Касцёла. Калі хтосьці думаў, што Год веры будзе чаргой трыумфальных падзей, ён глыбока памыляўся. Папа Бенедыкт ідзе ў абсалютна іншым напрамку.

    Беларуская секцыя Радыё Ватыкана, 12.10.2012

 



Бр. Алоіз ЛазэрБр. Алоіз Лазэр

   Мяркую, што Хрыстос збірае нас у супольнасці, у камуніі, праз уваскрасенне, але таксама праз тое, што мы людзі, праз чалавечыя адносіны. І менавіта гэтую еднасць, гэтую камунію мы павінны абвяшчаць сёння! Калі малады чалавек бачыць сяброўства, дапамогу, узаемную апеку, тады Евангелле можа па-сапраўднаму заззяць. Так адчыняюцца сэрцы, і моладзь пачынае пытацца пра Хрыста, пра Бога.

    Беларуская секцыя Радыё Ватыкана, 12.10.2012

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.