ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

23 верасня 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊

Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу
з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа, сіл, каб весці Божы люд да Пана і абвяшчаць Добрую Навіну, здароўя, радасці і цудоўнага плёну на ніве Хрыста.
Працаўнікі і чытачы “Слова Жыцця”

◊◊◊
Прагну ад усяго сэрца падзякаваць маім Дарагім Парафіянам і людзям добрай волі, якіх я сустрэў падчас сваёй пяцігадовай паслугі ў адэльскай парафіі. Не атрымаецца пералічыць усіх, хто актыўна і аддана падтрымліваў мяне ў маёй паслузе на карысць Божага Валадарства і евангелізацыі, якую мы праводзілі ў розных сферах нашай супольнай працы. Няхай добры Бог блаславіць Вас і Вашых бацькоў за працу і самаадданасць, а св. Антоній няхай заўсёды Вамі апекуецца.
З малітвай кс. Валерый Быкоўскі (Хачу паведаміць, што 23 верасня ў Вашай інтэнцыі будзе адпраўлена св. Імша.)
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Дня нараджэння жадаем шмат здароўя, радасці, святла Святога Духа і сталай апекі Панны Марыі. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а выконваемая праца прыносіць радасць і бласлаўлёны плён.
Уся сям’я Марцінкевічаў з краіны і з-за мяжы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Артуру Валчкевічу з нагоды надыходзячых Імянін жадаем шмат радасці, шчасця, усмешак. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды мае Вас у сваёй апецы, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Божага бласлаўлення, сілы ў выкананні штодзённых абавязкаў і шчодрага плёну на ніве, на якую Вас паслаў Пан.
Вернікі з касцёла св. Роха ў Грандзічах
◊◊◊
Паважанай сястры Філатэі Ціхановіч з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя, душэўнага супакою, а таксама шмат сіл і стойкасці, каб далей служыць Богу і людзям.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, радасці, шмат сіл у кіраванні парафіяй і шчодрых Божых ласкаў. Няхай Маці Божая і св. Заступнік заўсёды будуць побач з Вамі.
Верныя парафіяне з Раготна
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Аляксандру Раманоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення ўсіх мар і намераў, стойкасці, моцы, добрых людзей побач, нязгаснага запалу да працы і Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця.
З малітвай і павагай вернікі з Паўднёвага
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці і ўсяго, што Вам зараз будзе неабходна для Вашай працы па навучанні маладых святароў.
З малітвай парафіяне з Адэльска
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Ластоўскаму ў Дзень імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастарскай працы, апекі Маці Яснагурскай, дароў Святога Духа і шмат цудоўных хвілін на складаным але найпрыгажэйшым шляху, які для Вас падрыхтаваў Пан. Няхай Святы Дух пранікне ў глыбіню Вашага сэрца і прынясе радасць і супакой. Дзякуем за распалены агонь веры, адкрытае сэрца і адданую працу на карысць Богу і людзям.
Вернікі з пар. Капцёўка і Яўген
◊◊◊
Паважаны ксёндз Уладзіслаў Сурвіла! Дзякуем Вам за ўсе старанні і клопат аб людзях з нашай парафіі, за навуку, веру, плённую працу і адкрытае сэрца. Жадаем Вам на новай дарозе жыцця добразычлівых людзей побач, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова і дароў Святога Духа. Мы дзякуем Богу за тое, што Вы былі з намі.
Дзеці, моладзь і ўсе вернікі з Паўднёвага

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.