ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Свята Маці Божай Кангрэгацкай

З жыцця Касцёла

Маці Божая, у паезуіцкім касцёле з усіх просьбаў, малітваў і слёз круціш нітку і вяжаш – і гоіш паволі перасечаны час, перарэзаны лёс, Ты – святая, зямная, прыгожая... Маці Божая...
Такімі прыгожымі радкамі з верша-ма­літвы Алеся Чо­­­бата віталі Маці Божую Кангрэгацкую 7 гадоў таму, у год каранацыі. Сапраўды, і сёння наша цудоўная Маці гоіць нашы душы, выцірае нашы слёзы, бласлаўляе нашы планы і мары.
   Сёлета ўсе парафіі Гродна прымалі ўдзел у начной адарацыі ва ўрачыстасць Маці Божай Кангрэгацкай. Асаблівай пашанай для нас, удзельнікаў малітоўнай групы Маці Божай Кангрэгацкай, было падрыхтаваць літургічныя чытанні і гадзіну адарацыі. Мы ўсе адчувалі гэтую асаблівую падрыхтоўку да свята Маці Божай... Цалкам скончана праца па аднаўленні галоўнага алтара, нанова пафарбаваны лаўкі, шмат кветак і новыя ўпрыгожанні ля алтара Маці Божай, начышчаныя да бляску воты вакол абраза... Гэта сапраўды цешыла нас. Але на апошняй перад святам сустрэчы малітоўнай групы наш духоўны кіраўнік кс. пробашч Ян Кучынскі папрасіў нас задумацца, які духоўны падарунак кожны з нас прынясе для Маці Божай Кангрэгацкай...
Я ўспомніла сваё нядаўняе адкрыццё новага сэнсу гэтага абраза і нашай катэдры наогул. Вясной у мяне не атрымалася паехаць у пілігрымку ў Чан­ста­хову, і гэта тады мя­не вельмі засмуціла. Але пачуўшы аповед кс. пробашча для першакамунійных дзетак падчас суботняй св. Імшы, у якім ён прыгожа распавёў пра гісторыю і цуды гэтага абраза, я зразумела, што за цудамі не трэба ехаць далёка. Кожны дзень мы маем магчымасць быць тут, у нашым санктуарыі – малой базіліцы. Цуды адбываюцца тут, ласкі плывуць на нас з гэтага абраза ўжо 348 гадоў... Але ці маем мы сёння такую веру, як каралеўскі маршалак з карціны на лаўцы цудаў Маці Божай, які, згубіўшы зрок на адно вока, паабяцаў, што адразу па прыбыцці ў Гродна, прыпадзе да алтара?.. Ён атрымаў зрок! Ці адчуваем мы святасць гэтага месца? Аднойчы с. Лаура сказала, што да Маці Божай Кангрэгацкай няма пілігрымкі... Сапраўды. І калі выдавалася такая магчымасць, то 27 хвілін пешшу з працы да катэдры я ахвяравала ў інтэнцыі Маці Божай. І я атрымлівала і атрымліваю шмат ад Яе.
   Асаблівым чынам дзякую Маці Божай Кангрэгацкай за нашу малітоўную групу і духоўнага кіраўніка кс. Яна, за наша першае свята, якое мы ўсе ста­раліся рыхтаваць... За цёплыя словы казанняў кс. Паўла Салабуды і кс. біскупа Антонія Дзям’янкі, за духоўную падтрымку і віншаванні кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча.
   Я ўпэўнена, што калі мы знойдзем час для Маці Марыі, то і Яна знойдзе яго для нас. Падрыхтуемся разам да вялікіх надыходзячых дат: 350-годдзя перанясення абраза Маці Божай Кангрэгацкай і 10-годдзя яго каранацыі. Маліся за нас, святая, зямная, прыгожая, Маці Божая Кангрэгацкая...

   Мы запрашаем усіх далу­чацца да нашых сустрэч кожны чацвер пасля св. Імшы на 19.00 пры алтары Маці Божай Кангрэгацкай у катэдры.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.