ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Унікальны збанок

Дзіцячы куточак

У адной жанчыны было два вялікіх гліняных збанкі. Адзін з іх быў з трэшчынай, праз якую палова вады па дарозе ад крыніцы да вёскі выцякала, а другі збанок быў цэлы.
    Два гады жанчына пры­но­сіла сваім аднавяс­коўцам толькі паўтара збанка вады. Вядома ж, цэлы збанок ганарыўся сваімі дасягненнямі. А трэснутаму збанку было вельмі сорамна з-за сваёй недасканаласці. Ён быў вельмі няшчасны, таму што мог рабіць толькі палову таго, для чаго быў прызначаны.

    Аднойчы ён загаварыў з жанчынай:
    – Мне сорамна за сябе і я хачу папрасіць у цябе прабачэння.
    – Чаму табе сорамна?
– Праз гэтую трэшчыну ў маім боку прасочваецца вада. Ты рабіла сваю працу, але з-за майго недахопу атрымлівала толькі палову выніку, – прыгнечана сказаў збанок.
    Што ж адказала яму жанчына?
    – Паглядзі на гэтыя кветкі каля дарогі. А ці заўважыў ты, што яны растуць толькі на тваім боку дарогі? Справа ў тым, што я заўсёды ведала пра твой недахоп. Кожны дзень, калі мы ішлі ад крыніцы, ты паліваў кветкі. На працягу двух гадоў я любавалася імі. Без цябе, проста такога, які ты ёсць, не было б гэтай прыгажосці.
    Каб навучыцца любавацца жыццём, трэба прыняць сваю ўнікальнасць і палюбіць сябе са сваімі недахопамі!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.