ГРОДНА
Чацвер,
28 сакавіка 2024 года |
Savoir-vivre у касцёле
Святыня – Божы дом, месца сустрэчы чалавека з Богам. Перш за ўсё мы павінны памятаць аб іншых. Не перашкаджаем ім ні ў якім разе.
Гучныя паводзіны
Па-першае, нельга размаўляць у святыні не толькі падчас Імшы, але таксама перад пачаткам і пасля заканчэння літургіі. Божы дом – не месца для плётак і пустых размоў. Тут мы перш за ўсё размаўляем з Богам. Менавіта тут асаблівым чынам Бог прамаўляе да нас і чуе нас. Перад пачаткам св. Імшы нашыя “размовы” перашкаджаюць іншым падрыхтавацца да Эўхарыстыі. Падчас набажэнства таксама нельга абмяркоўваць нейкія справы. Калі, напрыклад, здараецца неспадзяваны моцны кашаль, варта выйсці са святыні, каб не перашкаджаць іншым удзельнікам св. Імшы. У тым выпадку, калі штосьці падобнае можна прадугледзець (нп. прастуда і г.д.), лепш за ўсё знаходзіцца бліжэй да выхаду, каб як найменш звяртаць на сябе ўвагу. У моманты сакральнай цішыні трэба старацца ўстрымлівацца ад, напрыклад, гучнага і бачнага для іншых пазяхання. †Свае рэчы трэба ставіць так, каб пазбегнуць пастаяннага іх перамяшчэння. Трэба старацца не рабіць у святыні непатрэбных і гучных рухаў. Калі ёсць неабходнасць перамясціць лаўку ці крэсла, стараемся зрабіць гэта як мага акуратней. Трэба памятаць аб тым, што мы знаходзімся ў святыні – Божым доме, месцы сустрэчы чалавека з Богам, і што гэтай сустрэчы мы можам дапамагчы альбо перашкодзіць.
Вельмі часта здараецца, што падчас набажэнства чуваць гукі мабільных тэлефонаў, а нярэдка бываюць і сітуацыі, калі прысутны на Эўхарыстыі чалавек пачынае размаўляць па тэлефоне, не зважаючы ні на Бога, ні на астатніх людзей... Але ж гэта ненармальна! Каб такога не здарылася, альбо проста не трэба браць тэлефон на літургію, альбо выключыць яго перад уваходам у святыню.
Цукеркі, мабільныя тэлефоны
Здаецца, відавочным для вернікаў з’яўляецца тое, што ў касцёле нельга есці. Прыгадвае нам аб гэтым і эўхарыстычны пост (падчас яго можна ўжываць толькі ваду і неабходныя лекі), і элементарныя правілы культуры: напрыклад, жаванне гумы ў прысутнасці іншых людзей – гэта праяўленне непавагі. А што ж можна сказаць пра прыклееныя гумкі на лаўках і паперкі ад цукерак на падлозе – вось гэта “культура”, ці не так? Вельмі часта здараецца, што падчас набажэнства чуваць гукі мабільных тэлефонаў, а нярэдка бываюць і сітуацыі, калі прысутны на Эўхарыстыі чалавек пачынае размаўляць па тэлефоне, не зважаючы ні на Бога, ні на астатніх людзей... Але ж гэта ненармальна! Каб такога не здарылася, альбо проста не трэба браць тэлефон на літургію, альбо выключыць яго перад уваходам у святыню.
Малітва
і спеў Прымаючы актыўны ўдзел у літургіі, памятаем, што не трэба крычаць малітвы і песні. Нельга змяняць слоў – калі не ведаем на памяць, варта карыстацца малітоўнікамі, спеўнікамі і г.д. Устрымліваемся ад аб’яў індывідуалізму (нп.: “я – першы, усе за мной!” альбо “Вы сказалі, а цяпер я!”). Стараемся адчуць агульны рытм усіх удзельнікаў падчас прамаўлення малітваў і спеву. Калі не ведаем, як правільна спяваць (і ўсведамляем гэта), варта рабіць гэта цішэй, не раздражняючы іншых.Паклоны
і стаянне на каленях Выконваем гэтыя знакі не спяшаючыся, уважліва. Стаянне на каленях – гэта тады, калі калена датыкаецца да падлогі, а не “прыкленчванне”, “амаль укленчванне” і г.д. Сядзенне на пятках – гэта не стаянне на каленях, а сядзенне на пятках. Калі па прычыне хваробы немагчыма стаяць на каленях, проста стаім, але так, каб не перашкаджаць тым, хто ўкленчыў. Пераходзячы з аднаго боку святыні на другі, укленчваем перад Найсвяцейшым Сакрамантам.Знак крыжа
Не “магічныя зігзагі”, але знак веры і любові, знак пашаны і сяброўства. Знак крыжа робім не спяшаючыся, уважліва.< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 279 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.