ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (31)

Прэса

“Чаму мы ідзём у пілігрымку?”
    Ірына Жарнасек
   №6-7/2012

Аўтарка зрабіла падборку меркаванняў вернікаў, якія ўдзельнічалі ў пілігрымках, што для іх значыць пілігрымка ў святыя месцы.
    “У той пілігрымцы і паабяцала Пану Богу, што адбуду 15 пілігрымак. Калі Ён дазволіць мне столькі яшчэ пражыць. Чаму 15? Вось так мне прыдумалася – па колькасці таямніц Ружанца. Ці выканала сваё абяцанне? А як жа! Дазволіў мне Пан Бог цэлых 27 пілігрымак адбыць [...]”.
“Час пілігрымкі я асабліва люблю за тое, што раптам адступае некуды цывілізацыя, ты перастаеш спяшацца, турбавацца. У цябе ў гэты час адзін клопат – годна, як найлепш пражыць гэты час. [...] Важна гэта для сучаснага чалавека – застацца сам-насам з Богам, прыродай ажно на некалькі дзён. Да таго ж ёсць шанец распазнаць галоўнае – мэту свайго жыццёвага пілігрымавання”.
    “Маё навяртанне адбылося менавіта ў пілігрымцы, калі я зразумела, што шлях да Бога, на якім я не заблукаю і не згублюся, – гэта хрысціянства. Дзеянне Бога ў пілігрымцы павярнула маё жыццё, і я зразумела, што ёсць і магчымае для мяне новае жыццё – з Хрыстом. Менавіта тады на пілігрымскім шляху з Віцебска ў Будслаў здарыўся цуд. Святы Дух мяне проста захапіў, і я была такая шчаслівая, як ніколі дагэтуль”.
    “Сапраўды, калі падумаць, то ў нашым жыцці ёсць радасць і боль, стома ад штодзённага жыцця і тыя шчаслівыя хвіліны, калі раптам некуды падзяецца гэтая стома. А ёсць сустрэчы і расстанні, сяброўства і здрада... Усё гэта можна сустрэць і ў пілігрымцы”.



“Новая евангелізацыя азначае змену мыслення”
   Гжэгаж Поляк  
   03.07.2012

“У аснове новай евангелізацыі павінна быць праца над зменай мыслення”, – сцвярджае ў размове з КАІ кардынал Казімір Ныч. На яго думку, абавязковым з’яўляецца ўзмацненне адказнасці – як сярод святароў, так і сярод свецкіх асоб – за тых, хто па розных прычынах адышоў ад Касцёла.
    Паняцце новай евангелізацыі сфармуляваў бл. Ян Павел II, а дапрацаваў Бенедыкт XVI: гэта фрагмент евангелізацыі, адрасаванай людзям, якія былі ахрышчаны, былі ў Касцёле, часам фармальна, часам не толькі фармальна, але па нейкіх прычынах адышлі ад яго.
    На думку кардынала Ныча, пытанне таго, як дайсці да чалавека, які згубіў веру, павінна разглядацца таксама і з перспектывы, што такому чалавеку Касцёл можа даць. “Пытанне трэба паставіць такім чынам: як дайсці да чалавека, каб ён мог перажыць досвед супольнасці і адчуць смак абвяшчэння Евангелля? Каб справіцца з гэтым, неабходны школы новай евангелізацыі, дзе будучых лідэраў вучаць, як ствараць евангелізацыйныя супольнасці. [...] Школа павінна даць лідэрам веды пра Святое Пісанне, пра Касцёл, пра тое, якім чынам казаць пра Бога і як прапаведаваць. Гэтыя людзі павінны быць веснікамі, якія абвяшчаюць і заклікаюць да веры. І яны павінны быць здольнымі даваць сведчанні”, – кажа кардынал Ныч.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.