ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Нараджэнне св. Яна хрысціцеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
У часы Ірада, караля юдэйскага, быў адзін святар па імені Захарыя, з роду Абія. Жонка ягоная была з роду Аарона; і было імя яе Альжбета. Абодва яны былі справядлівымі перад Богам, жывучы беззаганна паводле ўсіх запаведзей і наказаў Пана. Але не мелі дзіцяці, бо Альжбета была бясплодная; былі яны ўжо ў старым узросце.
    Калі Захарыя па вызначанай чарзе выконваў святарскае служэнне перад Богам, яму, паводле святарскага звычаю, выпаў лёс увайсці ў святыню Пана, каб кадзіць. Усё ж мноства народу малілася звонку падчас каджэння.
    I з’явіўся яму анёл Пана, які стаяў з правага боку кадзільнага ахвярніка. I збянтэжыўся Захарыя, калі ўбачыў яго, і страх ахапіў яго.
    Анёл жа сказаў яму: “Не бойся, Захарыя, бо выслухана просьба твая, і жонка твая Альжбета народзіць табе сына і назавеш яго імем Ян. I будзе табе радасць і вяселле, і шмат хто ўзрадуецца нараджэнню ягонаму. Бо ён будзе вялікі ў вачах Пана, і не будзе піць ні віна, ні хмяльнога напою, і напоўніцца Духам Святым яшчэ ва ўлонні маці сваёй. I многіх з сыноў Ізраэля наверне да Пана Бога іхняга. I пойдзе перад Ім у духу і моцы Іллі, каб звярнуць сэрцы бацькоў да дзяцей, непаслухмяных да разважлівасці справядлівых, каб падрыхтаваць для Пана народ дасканалы”.

Лк 1, 5-17


Адвага ўдзелу ў Божых планах
   З глыбінь мінулага, з мрокаў ананімнасці Бог здабывае чалавека і ўключае яго ў рэалізацыю сваіх незвычайных планаў. Так Было з Янам Хрысціцелем і яго сям’ёй. Бог паклікаў яго, каб ён абвясціў прыход Збаўцы і падрыхтаваў яўрэеў да Яго прыходу. Нараджэнне Яна было падрабязна апісана. У апісанні ёсць адна дэталь, якая ў Евангеллі будзе часта паўтарацца. Анёл сказаў напалоханаму Захарыю: “Не бойся!” Гэтае самае падбадзёрванне не раз пачуюць Апосталы. І сёння Касцёл чуе яго і з надзеяй паўтарае ўсім людзям. Ніводзін з нас не з’яўляецца ў свеце безыменнай шасцярэнькай. Бог ведае кожнага з нас па імені. Кожнага з нас праз хрост Ён далучае да свайго існавання – адорвае надзеяй вечнасці. Давайце ж не будзем баяцца!

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.