ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Чацвер, 23 лістапада 2017 года
«Бог стварыў неба і зямлю для ўсіх.
На жаль, людзі збудавалі межы»
/ Папа Францішак /

Капліца Беззаганнага Сэрца НПМ у в. Жытомля

Парафіі і святыні

Дэканат Гродна-Усход
Касцёл быў заснаваны тут па фун­дацыі ордэна камедулаў (камедулы мелі ў Віграх найбуйнейшы кляштар у Рэчы Паспалітай, а можа, і ў Еўропе), і гэта адзіны прыклад з’яўлення адной з самых містычных супольнасцей на нашай зямлі. Драўляны храм быў пабудаваны ў 1743 г., дзейнічаў як грэка-каталіцкая царква пад тытулам св. Яна Хрысціцеля. У 1839 г. святыня была перададзена праваслаўнай Царкве. Пераробкі ў рэтраспектыўна-рускім стылі значна змянілі знешні выгляд святыні: вежа-званіца была ўпрыгожана какошнікамі і завершана непрапарцыянальна маленькім васьмігранным барабанам з цыбулепадобным купалам. Такая ж глаўка завяршала і дах паніжанай апсіды. Быў зменены таксама дэкор фасадаў.
    Святыня была вернута католікам толькі ў 1924 г. і з таго часу дзейнічала як рыма-каталіцкі касцёл. Перад Другой сусветнай вайной жытомлеўская парафія была адносна невялікая – да 1000 вернікаў.
У 1939 г. савецкія ўлады зачынілі касцёл, ізноў прыстасаваўшы яго пад праваслаўную Свята-Дабравешчанскую царкву. У гады Другой сусветнай вайны мясцовыя католікі спрабавалі вярнуць святыню, аднак акупацыйныя ўлады вырашылі спрэчку на карысць праваслаўных, якія сцвярджалі, што святыня пабудавана першапачаткова менавіта як царква.
    У пачатку 90-х гг. ХХ ст. на мясцовых могілках на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі была пабудавана новая каталіцкая капліца. 7 мая 1997 г. гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў новазбудаваную капліцу пад тытулам Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі. Тытул святыні па-лацінску напісаны над уваходам: “Cor Mariae Immaculata Esto Salus Nostra”. Вернікі пабудавалі капліцу на ўласныя сродкі з сілікатных блокаў. Інтэр’ер перакрыты каробчатай падшыўной дашчанай столлю, у драўляным алтары змешчаны тытульны абраз Беззаганнага Сэрца НПМ.
    Капліца ўжо патрабуе рамонту. У 2009 – 2011 гг. парафіяне з кс. пробашчам Пятром Марцінцом CMF змаглі зрабіць рамонт унутры святыні і вымасціць сцежкі вакол яе, а таксама зрабіць 12 новых драўляных лаў у капліцу. Плануецца перакрыць дах капліцы бляхай.
    Гэта прамавугольная ў плане безапсідная святыня, прэсбітэрый якой фланкаваны дзвюма сакрыстыямі, аб’яднанымі паніжаным аб’ёмам па-за алтаром. Капліца накрыта двухсхільным шыферным дахам з вальмам над алтаром, завершаным маленькай сігнатуркай. Галоўны ўваход пазначаны невысокай чацверыковай шатровай вежай-званіцай.

Актуальны нумар

Наш каляндар

kalendar 2017 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2017 год

Літургічны каляндар

 
green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  39

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.