ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

10 чэрвеня 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Мар’ян Хаменя! З нагоды 25-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў, якія Вы прынялі з рук Святога Айца Яна Паўла II, перасылаем букет сардэчных пажаданняў, злучаных з малітвай: здароўя і шчасця, спакойных дзён і здзяйснення ўсіх мар, задавальнення і радасці ад святарскай паслугі. Няхай Хрыстос прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца і ўдзеліць бласлаўленне сваіх шчодрых ласкаў, апекі св. Заступніка, дароў Святога Духа, а Маці Божая Беззаганная, якая топча вужа, няхай захоўвае ад няшчасцяў. Няхай наша супольная малітва ўзнясецца да неба і будзе ўдзячнасцю нашага Касцёла за Ксяндза, якога нам паслаў Бог. Пане Божа, узнагародзь Бацькоў за Сына – Святара.
Вернікі з пар. Шылавічы
◊◊◊
Паважанаму айцу Казіміру Мураве з нагоды 25-годдзя святарства шмат Божых ласкаў, святла Святога Духа, а таксама здароўя, радасці і ўсмешкі на кожны дзень
жадае парафіянка з Шынкаўцаў

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу прэлату Антонію Ханько з нагоды Імянін жадаем добрага здароўя на доўгія гады, шмат Божай радасці, супакою, святла Святога Духа і няспыннай апекі Панны Марыі.
Вернікі з Жалудка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Пятру Марцінцу з нагоды Дня нараджэння жадаем здароўя, стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Маці Божай, людской добразычлівасці і павагі ад парафіян. Няхай кожны дзень святарскай паслугі прыносіць цудоўны плён, радасць і задавальненне. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас сваімі ласкамі.
З павагай парафіяне з Кашубінцаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Антонію Філіпчыку з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, сіл, нязгаснага запалу да працы, аптымізму, надзеі. Няхай Найсвяцейшая Маці няспынна Вамі апекуецца, а Хрыстос вядзе праз жыццё.
З малітоўнай памяццю Апостальства дапамогі чысцовым душам
◊◊◊
Паважанаму айцу Валерыю Мазюку ў Дзень нараджэння складаем найлепшыя пажаданні: шмат радасці ў выкананні волі Пана, сілы, здароўя, цярплівасці. Няхай Маці Божая ахінае Вас плашчом сваёй мацярынскай любові, а Святы Дух напаўняе сваімі дарамі.
Вернікі з Волпы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Уладзіславу Сурвілу дзякуем за падрыхтоўку моладзі да сакраманту канфірмацыі, за навуку, веру, вялікую плённую працу і адкрытае сэрца. Жадаем, каб нішто не зацьміла Вашай усмешкі, якая выходзіць з сэрца, і той вялікай дабрыні, якой Вы адорваеце людзей. Мы ўдзячныя за тое, што менавіта Вы падрыхтавалі нас да гэтай важнай у нашым жыцці падзеі.
Вернікі і моладзь, якая прыняла сакрамант канфірмацыі (пар. Паўднёвы)
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды 25-годдзя прыняцця сакраманту святарства жадаем шчодрых дароў Святога Духа, Божага бласлаўлення на кожны дзень душпастырскай паслугі і шчодрага плёну на ніве Пана.
З малітоўнай памяццю вернікі з капліцы Нямнова
◊◊◊
Паважанаму айцу Раману Цесляку з нагоды 25-годдзя святарства ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення і сталай апекі Маці Божай. Няхай кожны дзень святарскай паслугі прыносіць радасць і шчодры плён.
З малітвай і ўдзячнасцю міністранты і парафіяне з Парэчча
◊◊◊
Паважанаму айцу Валерыю Мазюку з нагоды Дня нараджэння жадаем, каб Езус заўсёды бласлаўляў у душпастырскім служэнні і шчодра ўзнагароджваў за Вашу працу і намаганні на карысць сямей і моладзі, за любячае сэрца, культуру і добразычлівасць. Няхай кожны дзень будзе напоўнены сонцам, радасцю і шчасцем, а Маці Божая Няспыннай Дапамогі ахінае сваім плашчом.
Ружанцовыя колы ў Волпе, Сабіна Ярэміч
◊◊◊
Паважанаму айцу доктару Андрэю Шчупалу з нагоды гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя на доўгія гады жыцця, шчодрых Божых ласкаў, апекі і дапамогі Маці Божай на кожны дзень. Дзякуй за тое, што Вы з намі, за клопат пра кожнага з нас і наш касцёл, за мудрае Божае слова, дабрыню і цяпло Вашага сэрца. Няхай у Вашым сэрцы заўсёды пануе цішыня, а на твары госціць усмешка.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды 50-годдзя святарскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Святы Дух бласлаўляе Вас і ўзмацняе душу і цела, а Маці Божая апекуецца Вамі кожны дзень. Дзякуем за ўсё, што Вы зрабілі ў нашай парафіі, а асабліва за адведванне хворых у бальніцы. За Вашу малітву і добрае сэрца мы шчыра Вас любім. Дзякуй Богу, што на сваім жыццёвым шляху мы сустрэлі такога Святара.
Са шчырай малітвай Аліцыя і Віталь Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Рышарду Якубцу з нагоды 25-годдзя святарства складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сіл на кожны дзень святарскай паслугі і людской зычлівасці. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за клопат пра наш касцёл і пра кожнага з нас, за прыгожы прыклад годнасці і пабожнасці. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды будзе з Вамі, аблягчаючы ўсякі боль, а Езус адорвае сваімі ласкамі і бласлаўленнем.
Удзячныя парафіяне з Мікелеўшчыны
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Антонію Абухоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя, Божай радасці, добразычлівых людзей побач, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка на кожны дзень жыцця.
Удзячныя парафіяне і III Ордэн св. Францішка ў Сапоцкіна
◊◊◊
Паважаным ксяндзу пробашчу Антонію Ханько і ксяндзу Антонію Адамовічу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, здзяйснення мар і намераў, моцы Святога Духа і апекі Маці Божай на далейшыя гады жыцця і святарскай паслугі.
Вернікі з пар. Адшукання Святога Крыжа ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Тадэвушу Крыштопіку з нагоды 25-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: шмат здароўя, радасці, мноства Божых ласкаў ад Хрыста, Найвышэйшага Святара, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Маці Божай і св. Заступніка. Няхай Бог бласлаўляе і ахоўвае Вас кожны дзень.
Удзячныя парафіяне пар. свв. Апосталаў Пятра і Паўла са Старых Васілішак і пробашч парафіі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Уладзіміру Гуляю з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя прыгожыя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, нястомнага запалу ў абвяшчэнні Евангелля, шмат сіл і стойкасці ў душпастырскай паслузе, няспыннай апекі Панны Марыі на кожны дзень жыцця, добрага здароўя, радасных і спакойных дзён. Дзякуем за адданую працу і добрае сэрца.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Гавецкаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні ўсіх Божых ласкаў. Няхай Маці Божая з любоўю чувае над Вамі, а Анёл-ахоўнік дапамагае ў цяжкія хвіліны і захоўвае ад злога. Няхай кожны дзень жыцця праходзіць у радасці, здароўе спрыяе, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі. Няхай шчырая і ахвярная святарская праца дае шчодры плён.
З удзячнасцю і памяццю парафіяне з касцёла Святой Тройцы і ксёндз Віктар з Сурвілішак
◊◊◊
Паважанай арганістцы спадарыні Яніне Каспяровіч з нагоды Імянін жадаем добрага здароўя, сіл, радасці, Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай. Дзякуем за працу ў нашым касцёле.
Удзячныя парафіяне з Сурвілішак
◊◊◊
Паважанаму спадару Яну Васілеўскаму з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, сіл, шчасця, 100 гадоў жыцця, Божай ласкі і апекі Маці Божай Сурвілішскай. Дзякуем за працу ў касцёле, для якога Вы зрабілі вельмі шмат.
Удзячныя парафіяне з Сурвілішак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу прэлату Вітольду Лазавіцкаму з нагоды 28-й гадавіны святарства жадаем шмат здароўя, поспехаў, сіл і стойкасці на святарскім шляху. Мы ўдзячны за Ваш прыклад веры, малітву і душпастырскі клопат. Жадаем, каб Вы як мага даўжэй служылі ў нашай парафіі.
Ружанцовыя колы і ўдзячныя парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды 5-годдзя святарства перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчасця і стойкасці на далейшыя гады святарскай паслугі. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды Вамі апекуецца, Святы Дух адорвае шчодрымі дарамі, а наш Пан, Езус Хрыстус, ахінае сваім бласлаўленнем.
Сем’і Лях і Касьяновіч
◊◊◊
Паважаным айцам місіянерам Андрэю Ядкоўскаму і Валерыю Мазюку ад усяго сэрца дзякуем за абвешчаныя ў нашай парафіі місіі. Дзякуем за Божае слова, скіраванае да кожнага з нас, малітву, шчырае сэрца і прысутнасць. Аддзяч, Божа!
Удзячныя парафіяне і касцёльны камітэт з Макараўцаў
◊◊◊
Паважаным ксяндзу пробашчу Антонію Ханько і ксяндзу Антонію Адамовічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: як мага больш здароўя, душэўнага супакою, добразычлівых парафіян, шчодрых Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці.
Харысты пабернардынскага касцёла
◊◊◊
Паважаны ксёндз Віктар Субель! У дзень прыгожы і цудоўны Ад усяго сэрца Вам жадаем: Мноства ўсмешак, радасці І вялікай ад парафіян удзячнасці. З нагоды 15-годдзя святарскай паслугі перасылаем гарачыя пажаданні: шмат здароўя і Божага бласлаўлення на 100 гадоў.
З малітвай удзячныя парафіяне з Сурвілішак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вітольду Чургану ў Дзень нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні: здароўя, поспехаў, сілы і стойкасці. Няхай побач з Вамі будуць толькі добразычлівыя людзі, Найсвяцейшая Тройца адорвае сваімі ласкамі, а Маці Божая ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі.
Кола Жывога Ружанца МБ Тракельскай
◊◊◊
Паважанаму айцу Антонію Пажэцкаму ў Дзень імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў, спалучаных з малітвай: апекі Маці Божай і св. Заступніка, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых планаў, а таксама добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай кожны дзень Вашай душпастырскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён.
Рыцарства Беззаганнай
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вітольду Чургану з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай і св. Заступніка на далейшыя гады жыцця і святарскай паслугі, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і нястомнага запалу ў абвяшчэнні Божага слова.
Ружанцовае кола МБ Чанстахоўскай
◊◊◊
Паважанаму айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды 25-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў дзякуем за працу ў нашай парафіі. Жадаем шмат здароўя, Божага бласлаўлення і шчодрых Божых ласкаў. Няхай Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі на далейшыя гады жыцця.
Верныя парафіяне з вёскі Ятвязь
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх справах. Няхай Вам сонца ясна свеціць, няхай час радасна ляціць. Маці Божая мае ў апецы, а Бог бароніць у кожным месцы.
Былыя парафіяне з вёскі Навіянка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Жураўскаму з нагоды 11-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, сілы, надзеі, стойкасці, цярплівасці ў святарскай працы, добрых людзей побач, Божага бласлаўлення, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Маці Божай на кожны дзень душпастырскай паслугі.
Касцёльны камітэт, удзячныя парафіяне і моладзь з пар. Унебаўзяцця НПМ у Дзятлаве
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру і ўсёй сям’і Раманоўскіх словы шчырага спачування і жалю ў сувязі з адыходам да дому Пана любімага Бацькі Яна
перасылаюць ксяндзы, парафіяльная рада і ўсе вернікі з пар. Беззаганнага Зачацця НПМ у Паўднёвым

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.