ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (30)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    Бог стварыў чалавечую іс­то­ту як мужчыну і жанчыну, роўных у годнасці, але таксама з характэрнымі сабе і ўзаемадапаўняльнымі рысамі, каб двое былі дарам адзін для другога, каб цанілі адзін другога і стваралі супольнасць жыцця і любові. Любоў – гэта тое, што робіць чалавечую асобу аўтэнтычным вобразам Бога. Сям’я, праца, свята: тры Божыя дары, тры вымярэнні нашага існавання, якія павінны знайсці адпаведную раўнавагу. Усталяванне часу працы, патрабаванняў сям’і, прафесійнага жыцця і мацярынства, працы і свята з’яўляюцца важнымі для пабудовы грамадства з чалавечым абліччам.
   
    Фрагмент гаміліі, Мілан 03.06.2012, паводле wiara.pl

 
Кард. Станіслаў Рылка
Кард. Станіслаў Рылка

   Таму трэба захоўваць сям’ю, абараняць яе ад шматлікіх сучасных пагроз. Асабліва трэба клапаціцца пра ўсталяванне мудрых законаў, якія ўшаноўваюць прыроду сужэнства і сям’і, якія не нішчаць гэтых асноўных для існавання чалавека інстытутаў, а падтрымліваюць іх. На жаль, мы ведаем, што часта бывае наадварот.

    Фрагмент гаміліі, Варшава 03.06.2012, паводле wiara.pl

 


Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Жыццё з’яў­ля­ецца самым вялікім Божым дарам, і мы павінны імкнуцца да таго, каб яго захаваць і зрабіць шчаслівым. Нашым абавязкам з’яўляецца дапамога гэтым дзецям і ахінанне іх неабходнай апекай. Каталіцкі Касцёл, наследуючы міласэрнага Хрыста, мае вялікі вопыт у галіне дабрачыннасці і ажыццяўляе шматлікія праграмы дапамогі патрабуючым, у тым ліку і дзецям. Мы выказваем сваю гатоўнасць прымаць пасільны ўдзел па вырашэнні праблемы лячэння хворых на мукавісцыдоз, асабліва праз дабрачынную арганізацыю “Карытас”.

    Фрагмент паслання ўдзельнікам II Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі па праблемах мукавісцыдозу, 01.06.2012, паводле catholic.by

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.