ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (29)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2007 год
  Кастрычнік  -  З’явіўся зборнік навукова-тэалагічнай праблематыкі “Studia Theologica Grodnensia” (Гродзенскі тэалагічны штогоднік) пад патранатам кс. б-па Аляксандра Кашкевіча.
       27 кастрычніка  -  У Рыме адбылася беаты­фікацыя с. Цэліны Бажэнцкай. Каля 250 вернікаў разам са святарамі з Беларусі на чале з кс. б-пам Аляксандрам прынялі ўдзел у беатыфікацыйнай св. Імшы.
   16 лістапада  -  Падчас урачыстай св. Імшы кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыяканскія пасвячэнні пяці клерыкам ВДС у Гродне.
24 лістапада  -  У катэдральным касцёле кс. бп Аляксандр удзяліў святарскія пасвячэнні шасці дыяканам: кс. Паўлу Лазоўскаму, кс. Юрыю Беганьскаму, кс. Паўлу Гардзейчыку, кс. Аляксандру Рудзевічу, кс. Аляксандру Лебядзевічу і а. Валерыю Шэйгерэвічу OFMConv.
   3 снежня  -  У катэдральнай базіліцы ў Гродне ўрачыстую св. Імшу адправіў кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
   15 – 16 снежня  -  У Гродне адбыліся дні памяці з нагоды сотай гадавіны нараджэння с.п. ксяндза інфулата Міхала Арановіча.

2008 год
  
   8 студзеня  -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч упершыню наведаў гродзенскую турму.
   20 студзеня  -  У Іўі адбыўся V Дэканальны конкурс калядак.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.