ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

29 красавіка 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: мноства Божых ласкаў, сілы, плёну і радасці ў апостальскай працы, а таксама сталай апекі Маці Божай Вастрабрамскай.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Казіміру Велікасельцу ў Дзень нараджэння шчодрых дароў і моцы Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама шмат сіл у вядзенні людзей да Бога
жадае рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу ў Дзень імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, усіх дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Аддзяч, Божа, за дапамогу.
Сям’я Воранавых са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яраславу Грынашкевічу з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: шчодрых дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка, а таксама здароўя, радасці і ўсмешкі на кожны дзень паслугі на жніве Пана.
З павагай працаўнікі “Слова Жыцця”
◊◊◊
Дарагой сястры Мар’яне Алешчык у Дзень нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: няхай Бог бласлаўляе Вас, Святы Дух асвячае сваім святлом той шлях, які Вы выбралі, Маці Божая ахінае сваёй ласкай, а Анёл-ахоўнік мае ў сваёй апецы.
Назарэтанскія сем’і са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Станіславу Пытэлю і сястры Станізіі з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, радасці, душэўнага супакою, надзеі, шчодрых Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень жыцця. Шчасці Божа.
Анжэліка і Андрэй Андрушкевічы з Васілішак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Раманоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў у душпастырскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Ваш шлях будзе бласлаўлёны, а праца прыносіць задавальненне і шчодры плён.
Парафіяльная рада з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Паўднёвым і ўсе вернікі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Агелю з нагоды 10-годдзя святарскіх пасвячэнняў і Дня нараджэння жадаем доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, супакою і цярплівасці ў душпастырскай працы. Няхай Найсвяцейшая Марыя апекуецца Вамі, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі.
Цёця Марыя з сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: Божых ласкаў, апекі Маці Божай, здароўя і плённай душпастырскай працы. Дзякуем за шчырую адданасць службе Богу і людзям, мудрыя парады, прыязную ўсмешку, вялікую працу па аднаўленні касцёла, а таксама за сэрца, якое любіць нас усіх.
Удзячныя парафіяне і моладзь з парафіі Унебаўзяцця НПМ у Дзятлаве
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Казіміру Мураве з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем здароўя, радасці ў абвяшчэнні Божага слова, надзеі, стойкасці і Божага бласлаўлення на кожны дзень. Няхай уваскрослы Хрыстос асвячае Вашае жыццё. Алелюя!
Удзячныя парафіяне і моладзь з парафіі Унебаўзяцця НПМ у Дзятлаве
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Рышарду Якубцу, Рышарду Пэрчаку, Генадзію Рамашко, Юрыю Кузьмічу, Юрыю Федуку, Станіславу Станеўскаму, Станіславу Пытэлю і Станіславу Лабану з нагоды Імянін жадаем сіл, стойкасці, нязгаснага запалу да працы і цудоўнага плёну на ніве Пана. Няхай Найсвяцейшая Маці мае Вас у сваёй апецы.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам
◊◊◊
Дарагім Ірыне і Валянціну Талочкам з нагоды 25-й гадавіны шлюбу перасылаем сардэчныя пажаданні: Няхай кожны дзень Вам радасць прыносіць, І ўсмешка заўсёды няхай у сэрцах госціць, Няхай усе цяжкасці Вас абмінаюць, І блізкія ўсе Вас вельмі кахаюць, Бо, як ніхто іншы на свеце, Вы гэтага заслугоўваеце! Жадаем таксама шчодрых Божых ласкаў і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на далейшыя гады вашага сужэнства.
Дзеці і бацькі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Марціновічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: шмат Божых ласкаў, творчасці ў выконваемай працы, шмат добразычлівых людзей на Вашым шляху, а таксама нястомнасці ў абвяшчэнні Божага слова на ніве Пана і праз сродкі масавай камунікацыі. Дзякуем Вам за тое, што Вы з намі, і пераконваем у далейшай малітоўнай памяці.
З пажаданнямі і дарам малітвы моладзь, парафіяне і дзеці з пар. Беззаганнага Зачацця НПМ у Паўднёвым
◊◊◊
Паважанаму айцу Валерыю Мазюку з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем шмат радасці, здароўя, поспехаў у працы, шчодрых ласкаў ад уваскрослага Хрыста і сталай апекі Маці Божай на кожны дзень жыцця. Хрыстос Уваскрос!
Парафіяне з Волпы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў у душпастырскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а праца прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён. Няхай Бог шчыра Вас узнагародзіць.
З малітвай парафіянкі з Жалудка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Захарэўскаму ў Дзень імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа і мноства радасных хвілін на цяжкім, але найлепшым шляху, які для Вас падрыхтаваў Пан. Няхай Святы Дух пранікае ў глыбіню Вашага сэрца і прыносіць радасць, супакой і шмат дзён, напоўненых Яго дарамі. Дзякуем Вам за распалены агонь веры, малітву, адкрытае сэрца і адданасць службе Богу і людзям.
Сям’я Снапко, Вераніка і Кацярына
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вiктару Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем здароўя, шчасця, сiл i стойкасцi ў душапастырскай працы, апекi Мацi Божай i св. Заступнiка, дароў Святога Духа, добрых i зычлiвых людзей навокал.
Удзячныя суседзi
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам: пробашчу Юрыю Хіневічу і Юрыю Варанко з нагоды Імянін жадаем усяго самага найлепшага. Будзьце знакам Езуса, дайце рукі і вусны Богу, хай праз Вас Ён дае Сябе ў Эўхарыстыі, навучыце нас жыць Божай ласкай штодзённа. Бог з соцень рук абраў толькі Вашыя, даў ім бласлаўлення моц, а ў словах даў сілу агня. Будзьце Божымі святарамі, рыцарамі спакою, надзеяй, апорай, шляхам любові, моцнай скалою.
Удзячныя дзеці, моладзь, сёстры, рухі “Маці ў малітве”, “Легіён Марыі”, Жывы Ружанец, міністранты, хор, схоля і ўсе вернікі з пар. Узвіжання Святога Крыжа ў Брэсце
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Мар’яну Хаменю з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, сілы, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і апекі св. Заступніка. Няхай Маці Божая Беззаганная, якая топча вужа, захоўвае Вас ад непрыяцеляў, а побач няхай будуць толькі добрыя і зычлівыя людзі.
Парафія Шылавічы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у нялёгкай душпастырскай працы і апекі Маці Божай на доўгія гады жыцця. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, а бацькоў – здароўем за Сына Святара.
З памяццю вернікі з в. Моцевічы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, шчасця, сіл, стойкасці, Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай на доўгія гады святарскай паслугі. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а дабрыня, вера і людская добразычлівасць заўсёды Вам спадарожнічаюць. Жадаем нязгаснага запалу да працы і натхнення Святога Духа.
Няхай нашыя сардэчныя пажаданні будуць цёплым напамінкам ад былых парафіян з каплічкі Ліпічна
◊◊◊
Дарагой сястры Мар’яне Алешчык у Дзень імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог Айцец Вас бласлаўляе, Езус Хрыстус дапамагае крочыць святой дарогай, Святы Дух духоўна ўзмацняе, а Панна Марыя па-мацярынску Вамі апекуецца.
З малітвай удзячныя Аліцыя і Віталь Воранавы
◊◊◊
Вернікі парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Правых Мастах выказваюць спачуванне ўсім родным закрыстыяніна Францішка Каскевіча ў сувязі з яго адыходам да дому Айца.
Вечны адпачынак дай яму, Пане.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.