ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Касцёл св. Роха ў Гродна-Грандзічах

Парафіі і святыні

Касцёл св. Роха  ў Гродна-ГрандзічахДэканат Гродна-Усход
Ужо ў XVIII ст. тут, на ўзвышшы пры дарозе з Гродна на Гожу, манахамі гродзенскага кармеліцкага кляштара была пабудавана драўляная капліца. Пасля скасавання кармеліцкага ордэна ў Гродне, з 1845 г. капліца была далучана да фарнай парафіі. Святыня пад тытулам св. Роха ў неагатычным стылі з вонкавай жоўтай цэглы замест драўлянай была ўзведзена тут у 1906 г. паводле праекта гродзенскага губернскага архітэктара У. А. Срокі. У 1920-я гг. яна атрымала статус філіяльнага касцёла ад гродзенскай парафіі св. Францішка Ксаверыя.
    У 1961 г. капліца ў Грандзічах, як і шмат іншых святынь нашай краіны, была зачынена савецкімі ўладамі і прыстасавана пад сховішча. Толькі ў 1990 г. будынак капліцы быў вернуты католікам, і ў 1992 г. скончана яго аднаўленне. Хутка пасля гэтага святыня атрымала статус помніка архітэктуры. У 1998 г. Грандзічы вылучыліся ў самастойную парафію пад гістарычным тытулам св. Роха.
Інтэр'ер касцёлаСвятыня ўяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём з 5-граннай апсідай і трансептам (далучаны ў 2002 – 2003 гг. пры перабудове капліцы ў касцёл). Галоўны фасад завершаны адносна невялікай вежай-званіцай. Касцёл накрыты сістэмай двухсхільных бляшаных з вальмамі дахаў.
    Малітоўная зала раней была перакрыта спічастым скляпеннем. Цяпер залавы інтэр’ер перакрывае каробчатае падшыўное атынкаванае скляпенне. Галоўны алтар драўляны, створаны ў неагатычным стылі, прысвечаны Маці Божай. Левая алтарная кампазіцыя тытульная, прысвечаная св. Роху, правая - Маці Божай Фацімскай. Над уваходам знаходзіцца балкон хораў, які абапіраецца на магутную арку. З верасня 2002 г. пробашчам парафіі з’яўляецца ксёндз Віктар Велівіс.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.