ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Чацвер, 23 лістапада 2017 года
«Бог стварыў неба і зямлю для ўсіх.
На жаль, людзі збудавалі межы»
/ Папа Францішак /

III Велікодная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Вучні Езуса расказалі пра тое, што здарылася ў дарозе, і як яны пазналі Езуса ў ламанні хлеба.
    Калі яны казалі пра гэта, сам Езус стаў сярод іх і сказаў: “Супакой вам”.
    Устрывожаныя і напалоханыя яны думалі, што бачаць духа. Але Ён сказаў ім: “Чаму засмуціліся, і чаму сумненні ўзніклі ў вашых сэрцах? Паглядзіце на Мае рукі і ногі: гэта Я. Дакраніцеся да Мяне і пераканайцеся: бо дух не мае цела і касцей; як бачыце, Я іх маю”. Пасля гэтых слоў Ён паказаў ім рукі і ногі.
    А калі яны ад радасці яшчэ не верылі і дзівіліся, Ён сказаў ім: “Ці маеце тут што з’есці?” Яны падалі Яму кавалак печанай рыбы. Ён узяў і еў перад імі.
    I сказаў ім: “Гэта словы мае, сказаныя вам, калі Я быў яшчэ з вамі, што павінна збыцца ўсё напісанае пра Мяне ў законе Майсея і ў прарокаў, і ў псальмах”. Тады асвяціў іх розум, каб яны разумелі Пісанне.
    I сказаў ім: “Так напісана, што Месія павінен цярпець і ўваскрэснуць на трэці дзень з мёртвых, і ў Ягонае імя павінна абвяшчацца пакаянне дзеля адпушчэння грахоў усім народам, пачынаючы ад Ерузалема. А вы – сведкі гэтага”.

Лк 24, 35-48


Дар радасці
   Св. Лука запісаў, што Апосталы, бачачы ўваскрослага Езуса, “ад радасці не верылі”. Нявер’е звычайна з’яўляецца вынікам чалавечай пыхі, недахопу дастатковых рэлігійных ведаў, часта нейкай трагедыі і прэтэнзій, прад’яўляемых Богу. Але каб радасць?.. Аднак Евангелле яснае: шчасце Апосталаў было настолькі вялікім, што яны не верылі сваім вачам. Езус знаходзіць спосаб, каб “спусціць іх на зямлю”, і просіць даць што-небудзь з’есці. А калі Апосталы трохі супакоіліся, Ён яшчэ раз тлумачыць Божы план збаўлення. І прыгадвае сваім вучням: “Вы з’яўляецеся сведкамі гэтага”. Трэба прасіць Хрыста аб маленькай часцінцы такога нявер’я, прычынай якога было б бязмежнае здзіўленне цуду ўваскрасення. А вынікам – радаснае сведчанне аб ім!

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

Наш каляндар

kalendar 2017 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2017 год

Літургічны каляндар

 
green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  39

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.