ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Вялікая пятніца – смерць Езуса Хрыста на крыжы

Хрысціянскія традыцыі

У гэты дзень, на знак вялікай павагі да ахвяры Езуса Хрыста, панесенай на крыжы за грахі ўсяго свету, св. Імшы не адпраўляюцца. Гэта дзень павагі, засяроджання і посту, у якім асабліва ўшаноўваецца дрэва крыжа. З раніцы трывае адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту пры цямніцы. Адпраўляецца ўрачысты Крыжовы шлях. Цэнтрам гэтага дня з’яўляецца літургія Мукі Пана.
    Літургія складаецца з трох частак: літургіі слова, адарацыі крыжа і абрадаў Камуніі.
    Першае чытанне ў літургіі слова – гэта тэкст з Кнігі прарока Ісаі, дзе прарок кажа пра тое, што Месія будзе цярпець за людскія грахі. Аўтар Ліста да Габрэяў прыгадвае, што Хрысту вядомы чалавечы лёс, бо Ён сам быў жорстка выпрабаваны. Праз Яго паслухмянасць адбылося збаўленне свету. Збаўчую падзею згадвае Евангелле. На заканчэнне літургіі слова адбываецца выключна ўрачыстая паўсюдная малітва. У 10 зваротах просім Бога, каб Ён меў у апецы ўвесь свет.

Каментарый:
Вялікая пятніца, таксама як і Вялікі чацвер, распачынаецца ў 7.30 Літургіяй гадзін пры капліцы адарацыі. Праз увесь дзень кожны вернік мае магчымасць скарыстацца з прыватнай адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, а таксама з сакраманту паяднання. А 18-й гадзіне распачынаецца Крыжовы шлях, які правядуць святары. Затым у 19.00 ксёндз біскуп узначаліць цэлебрацыю літургіі Вялікай пятніцы.

    Адарацыя крыжа з’яўляецца ўрачыстым адкрыццём крыжа, закрытага ад V Нядзелі Вялікага посту.
    Распачынаецца абрад Камуніі супольнай малітвай “Ойча наш”. Абрады Камуніі пазбаўлены перадачы знака супакою. Камунія раздаецца з кансэкраванага ў Вялікі чацвер Найсвяцейшага Сакраманту. Накрываецца абрусам алтар, а таксама ставяцца свечкі і Імшал.
    Найсвяцейшы Сакрамант пераносіцца да Панскага Гроба, падрыхтаванага пры бакавой капліцы, дзе адбываецца Яго выстаўленне ў манстранцыі, накрытай празрыстым белым вэлюмам, як напамін пра саван, які ўкрываў цела Езуса, а таксама адбываецца кароткая малітва, пасля якой працэсія святароў выходзіць у сакрыстыю.
    У гэты дзень распачынаецца Навэнна да Божай міласэрнасці, якая трывае 9 дзён.

Каментарый:
Вялікая пятніца, таксама як і Вялікі чацвер, распачынаецца ў 7.30 Літургіяй гадзін пры капліцы адарацыі. Праз увесь дзень кожны вернік мае магчымасць скарыстацца з прыватнай адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, а таксама з сакраманту паяднання. А 18-й гадзіне распачынаецца Крыжовы шлях, які правядуць святары. Затым у 19.00 ксёндз біскуп узначаліць цэлебрацыю літургіі Вялікай пятніцы.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.