ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Шукайма тое, што нас аб’ядноўвае

З жыцця Касцёла

Святары перадаюць знак супакоюАсноўнае экуменічнае набажэнства нашай дыяцэзіі адбылося 24 студзеня ў гродзенскай катэдры. На супольным набажэнстве прысутнічалі прадстаўнікі рыма- і грэка-каталіцкага Касцёла, праваслаўнай і лютэранскай Цэркваў. Аб адзінстве хрысціян гродзенскія вернікі разам з усім светам маліліся на працягу тыдня: ад 18 да 25 студзеня.
Асноўнае экуменічнае набажэнства нашай дыяцэзіі адбылося 24 студзеня ў гродзенскай катэдры. На супольным набажэнстве прысутнічалі прадстаўнікі рыма- і грэка-каталіцкага Касцёла, праваслаўнай і лютэранскай Цэркваў. Аб адзінстве хрысціян гродзенскія вернікі разам з усім светам маліліся на працягу тыдня: ад 18 да 25 студзеня.
   Набажэнства распачалося ўрачыстай працэсіяй з крыжом, кадзілам і Евангеллем як сімвалам жывога сапраўднага Езуса Хрыста сярод вернікаў.

   На пачатку набажэнства ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч прывітаў усіх прысутных:

   – Як вучні Хрыста, мы збіраемся, каб супольна маліцца аб адзінстве хрысціян. Мы ўсе праз сакрамант хросту атрымалі жыццё ў Хрысце. У гэтым годзе малітва аб адзінстве хрысціян праходзіла пад дэвізам “Перамененыя праз перамогу Езуса Хрыста”. [...] Няхай гэтыя словы будуць для нас вызначальнымі на шляху да ўзаемнай хрысціянскай салідарнасці.
   Затым наступіла літургія Божага слова, падчас якой гучалі чытанні на польскай і рускай мовах, а ўрывак з Евангелля – на беларускай мове.

   Пасля са словам да вернікаў звярнуліся прадстаўнікі розных канфесій. Айцец Аляксандр, прадстаўнік Уладыкі Арцемія, епіскапа Ваўкавыска-Гродзенскай праваслаўнай епархіі, узгадаў асабліва цяжкія для тутэйшых тэрыторый часы, калі шматлікія вернікі і святары знаходзіліся за кратамі ў турмах і лагерах:
   – Для тых вернікаў гэта быў час не раз’яднанасці, а еднасці, калі знікала ўсялякая рэлігійная недагаворанасць ці боязь аднаго перад адным. Гэтаму страшнаму рэжыму можна было супрацьстаяць толькі разам.
   Айцец Аляксандр прыгадаў словы мітрапаліта Антонія Суражскага, які гаварыў пра тое, што хрысціяне адкуплены дарагой цаной – кроўю Хрыста. Свет іх не прымаў, не прымае і не будзе прымаць. Таму супрацьстаяць злу ў свеце можна толькі разам: – Ёсць такія кропкі судакранання і праблемы, якія мы можам вырашыць толькі сумеснымі намаганнямі, – сказаў айцец Аляксандр.

   Пастар евангелічна-лютэ­ранскай Абшчыны Уладзімір Татарнікаў прыгадаў словы Яна Паўла II пра тое, што Царква павінна прасіць прабачэння і маліцца не толькі ўнутры сябе, але і разам з усімі канфесіямі і рэлігіямі:
   – Бо светам павінна кіраваць Любоў у адзінай супольнай малітве. [...] Таму, калі мы молімся Богу, давайце думаць пра тое, што нас яднае, а не раз’ядноўвае.

   На заканчэнне ксёндз біскуп прамовіў казанне, у якім адзначыў:
   – Мяне вельмі радуе, што тут зноў адбываецца супольная малітва аб нашым адзінстве, і адзін да аднаго звяртаюцца прадстаўнікі братніх хрысціянскіх канфесій. Асабліва сёння, калі хрысціянства стаіць перад пагрозай духоўнага крызісу і непакоем за лёс чалавецтва, мы хочам быць разам і будаваць тыя масты, якія паспрыяюць супрацьстаянню вялікаму злу і амаральнасці. Малітва за адзінства хрысціян як дар Святога Духа заклікае нас глядзець праўдзе ў вочы, прызнаючы, што перашкодай для прымірэння паміж намі заўсёды будзе грэх падзелу і перадузятасці. Таму менавіта праз малітву і пачутае Божае слова можна ўсвядоміць аднолькавыя для ўсіх хрысціян праўды аб нашым пакліканні. [...] Няхай Бог дапаможа ўсім хрысціянам шукаць і знайсці тое, што нас аб’ядноўвае, а не раздзяляе, каб злучыць усіх паміж сабою на векі вечныя. Пасля казання прысутныя заспявалі песню “Дзе ўзаемная любоў і дабрыня”. Далей гучалі спецыяльныя малітвы-просьбы на розных мовах: за паўсюдны Касцёл; за пастыраў нашых касцёльных супольнасцей; за ўсе народы зямлі, каб яны жылі ў згодзе; за Беларусь і нашае грамадства, каб усе былі блізкімі адзін да аднаго; за хворых і пакутуючых; за паміраючых; за ўсіх хрысціян.
   Пасля малітваў распачаўся абрад перадачы знака супакою. Усе прысутныя супольна праспявалі малітву “Ойча наш” па-беларуску і перадалі адзін аднаму знак супакою.
   Напрыканцы набажэнства адбыўся абрад святла: кожны змог запаліць свечку ад Пасхала на знак таго, што Езус Хрыстус з’яўляецца Панам і Збаўцам для ўсіх.
   На заканчэнне набажэнства ксёндз біскуп падзякаваў гасцям і прысутным вернікам за дар супольнай малітвы і заахвоціў штодня маліцца за еднасць хрысціян. Напрыканцы ўсе атрымалі пастырскае бласлаўленне.

   Ужо на працягу 45 гадоў кожны год з 18 па 25 студзеня ў свеце адзначаецца Тыдзень малітвы за адзінства хрысціян, ініцыятарам якога стаў каталіцкі Касцёл. Сёлета тэксты да так званага экуменічнага тыдня ўпершыню падрыхтавалі хрысціяне Польшчы. Дэвізам Тыдня малітваў сталі словы з I Паслання да Карынцянаў – “Перамененыя праз перамогу Езуса Хрыста”. У Гродне за адзінства хрысціян маліліся ўжо другі год.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.