ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (25)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    Часта для чалавека ўлада азначае валоданне, моц, панаванне, паспяховасць. У той жа час для Бога яна азначае служэнне, пакорнасць, любоў; яна азначае ўваходжанне ў намер Езуса, які нахіляецца, каб абмываць ногі вучням (пар.: Ян 13, 5), які шукае сапраўднае дабро чалавека, які вылечвае раны, які здольны да такой вялікай любові, каб аддаць сваё жыццё, бо Ён з’яўляецца Любоўю. У адным са сваіх лістоў св. Кацярына Сіенская піша: “Трэба, каб мы на самай справе ведалі і пазнавалі святлом веры, што Бог з’яўляецца найвышэйшай і вечнай Любоўю і можа прагнуць толькі нашага дабра” (Ліст 13, у: “Le Lettere”, т. 3, Балогна 1999, 206).
   
    Фрагмент разважанняў падчас малітвы Анёл Панскі, 29.01.2012

 
Кард. Пітэр ТарксанКард. Пітэр Тарксан

   Моладзь з’яўляецца і можа быць рэсурсам для міру, калі яна карыстаецца сваёй свабодай, сумяшчаючы яе з праўдай, дабром і Богам. Толькі сустрэча з Ім дазваляе цалкам жыць сваім пакліканнем і быць сапраўдным будаўніком справядлівасці і міру.

    Паводле беларускай секцыі Radio Vaticano, 29.01.2012

 


 
Кс. абп Тадэвуш  КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Галілейскія рыбакі, пачуўшы словы Езуса, выбраліся з сетак і, навярнуўшыся самі, навярталі іншых. Так і мы павінны чыніць. Гісторыя галілейскіх рыбакоў мусіць стаць нашай гісторыяй. Таму паглядзі, дарагі Брат і Сястра, у чым Ты заблытаўся? У якіх сетках знаходзішся? Не могуць быць імі толькі сеткі мабільных тэлефонаў ці інтэрнэту, хоць гэта таксама вялікая і актуальная сучасная праблема. Імі могуць быць таксама сеткі зняволення нашых грэшных пачуццяў, сеткі карупцыі, сеткі сужэнскай нявернасці, сеткі алкагалізму ці наркотыкаў, сеткі нязгоднага з Божым законам сексу, сеткі хлусні, сеткі роспачы, сеткі здрады сваёй веры і г.д.

    Фрагмент гаміліі паводле catholic.by, 22.01.2012

 


 
Кс. бп Аляксандр  КашкевічКс. бп Аляксандр Кашкевіч

   Сёння цяжка сабе ўявіць, каб хтосьці ў нашай краіне не чуў аб Хрысце і аб збаўленні, але, на жаль, гэта яшчэ не можа зрабіць нашага грамадства хрысціянскім. Таму трэба рабіць тыя станоўчыя намаганні ў напрамку адважнага прыбліжэння патрабаванняў Евангелля, не прыстасоўваючы іх да свету і яго звычак. Сёння праз супольную малітву і разважанне над Божым словам Бог заклікае нас да сведчання аб адзінстве і перамене ў Божай ласцы.

    Фрагмент гаміліі падчас экуменічнага набажэнства; Гродна, 24.01.2012

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.