ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (24)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVIПапа Бэнэдыкт XVI

    Хрысціянская вера ўжо сама па сабе прадугледжвае абвяшчэнне і сведчанне, таму што яна палягае на прыняцці Добрай Навіны, што Езус з Назарэта памёр і ўваскрос, што Ён – Бог. А акрамя гэтага таксама пакліканне да непасрэднага пераймання Езуса, адракаючыся ад заснавання ўласнай сям’і, каб прысвяціць сябе вялікай сям’і Касцёла, часта прыходзіць праз сведчанне і прапанову “старэйшага брата”, звычайна святара. Нельга пры гэтым забываць аб асноўнай ролі бацькоў, якія сваёй сапраўднай і радаснай верай і сужэнскай любоўю паказваюць дзецям, што гэта прыгожа і магчыма пабудаваць усё сваё жыццё на любові Бога.
   
    Фрагмент нядзельнага разважання 15.01.2012

 
Кард. Зянон  ГрахалеўскіКард. Зянон Грахалеўскі

   Нам перш за ўсё неабходны каталіцкія ўніверсітэты, таму што сучасны свет чакае каталіцкіх журналістаў, сацыёлагаў, палітыкаў, юрыстаў… Місіяй свецкіх не з’яўляецца абвяшчэнне казанняў, але хрысціянскае сведчанне ў палітыцы, у грамадскім жыцці, у медыцыне. Таму нам патрэбны каталіцкія ўніверсітэты. Напрыклад, у гэтым годзе я быў у Маніліі на Філіпінах на святкаванні 400-годдзя каталіцкага ўніверсітэта св. Тамаша. На сённяшні дзень гэтая навучальная ўстанова налічвае каля 50 тысяч студэнтаў, на св. Імшы з нагоды гэтага святкавання ў вялізным парку сабралася 80 тысяч удзельнікаў.

    Фрагмент інтэрв’ю для КАІ, 14.01.2012

 


 
Кс. бп Тадэвуш  РакочыКс. бп Тадэвуш Ракочы

   Спяшайцеся з энтузіязмам вашых маладых сэрцаў за Хрыстом. Толькі Ён можа суцішыць страх чалавека. Глядзіце на Хрыста з глыбінёй вашых сэрцаў і розумаў. Ён з’яўляецца нашым неразлучным сябрам. Моцная вера, з якой нараджаецца надзея, цнота, якая так сёння неабходна, вызваляе чалавека ад страху і дае яму духоўную сілу, каб вытрываць усе жыццёвыя буры. А таму, не бойцеся.

    Паводле польскай секцыі Radio Vaticano, да моладзі 14.01.2012

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.