ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (23)

Прэса

Плашчаніцу нельга скапіраваць
    28.12.2011
  
    Сучасная навука не ў стане “ўзнавіць” Турынскую плашчаніцу. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі з італьянскага цэнтра ядзерных даследаванняў. Навукоўцы на працягу пяці гадоў рознымі спосабамі, ужываючы найноўшыя тэхналогіі, спрабавалі зрабіць рэпрадукцыю знакамітай рэліквіі, у якую, паводле традыцыі, было загорнута цела Хрыста перад уваскрашэннем. Пра гэта, як падае Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва, паведаміла італьянскае выданне “L’Osservatore Romano”.
    Плашчаніца, сцвярджае газета, дагэтуль застаецца “выклікам для чалавечага розуму”, як сказаў 24 мая 1998 года Ян Павел ІІ падчас візіту ў турынскую катэдру.
Калі хаця б адзін з серыі эксперыментаў, праведзеных навукоўцамі, атрымаўся, то адкрылася б дарога для рознага кшталту гіпотэз, якія б ставілі пад сумнеў сапраўднасць палатна. Аўтар артыкула дадае, што “для правядзення эксперыменту на паверхні ўсёй плашчаніцы (4,36 м нa 1,10) спатрэбілася б моц 34 більёнаў ват: гэта колькасць, якая, на думку італьянскіх навукоўцаў, “на сённяшні дзень з’яўляецца недасягальнай і робіць немагчымай рэпрадукцыю ўсяго малюнка пры ўжыванні толькі лазера, таму што такой моцы не стварае ніводная крыніца святла УВВ (ультрафіялетавае выпраменьванне ў вакууме) з тых, якія існуюць у цяперашні час”.
“Раман на ўсё жыццё”
   Тамаш Гай OP 12/2011
   
    Аўтар у артыкуле разважае над тым, што азначае любоў да ўласнай асобы. Нельга любіць іншых, калі не любіш сябе, піша аўтар. Шырэй кажучы, нельга паяднацца з іншымі, знаходзячыся ў пастаяннай барацьбе з самім сабой.
    Аўтар прапануе чытачу гучна вымавіць: прымаю сябе, цаню сябе, прабачаю сабе. Ці лёгка гэта атрымаецца? Або ўзнікае пачуццё няёмкасці, што гэта гучыць штучна і ненатуральна? “Палюбі бліжняга, як сябе самога”. Але нельга любіць іншых, калі не ўмееш любіць сябе. Хоць гэтая ісціна ўжо падаецца збітай, аднак часам нам цяжка адкрыта сказаць іншым і самім сабе пра любоў да сябе. Аўтар выказвае меркаванне, што асаблівую праблему з гэтым маюць людзі веруючыя, якія часам перакананы ў тым, што трэба любіць Бога і бліжняга, а сябе ненавідзець ці ўвогуле забыцца пра сябе. З дзяцінства мы чуем, што любоў да сябе з’яўляецца эгаізмам. Для падтрымкі гэтага памылковага погляду прыводзяцца словы Езуса: “Калі хто хоча ісці за Мной, хай адрачэцца самога сябе і возьме крыж свой, і ідзе следам за Мной” (Мц 16, 24) У некаторых перакладах “хай адрачэцца самога сябе” тлумачыцца як “пакінуць “я” за сабой”. Але размова ідзе не пра тое, што мы павінны сябе ненавідзець, а пра тое, што нашае фальшывае “я”, якое нас знявольвае і засланяе нам свет, мы павінны пакінуць за сабой. Эгаізм не з’яўляецца любоўю да самога сябе, гэта назва фальшывай любові да сябе. Таму евангелічная нянавісць да сябе не азначае пагарды да ўласнай асобы, але называе належным чынам зразуметую асабістую любоў.
    Аўтар артыкула згадвае міласэрнага самарыцяніна, які ратуе на дарозе вандроўніка, збітага і параненага. Міма яго, не спыніўшыся, каб дапамагчы, прайшлі святар і левіт. А самарыцянін апекуецца ім, заліваючым раны алеем. Аўтар прапануе паглядзець на прыпавесць з іншага боку: а што, калі гэты паранены чалавек – гэта параненая і патрабуючая дапамогі частка нас саміх? Стаўленне да сябе фарміруецца з самага дзяцінства. Калі побач з намі былі блізкія людзі, якія адносіліся да нас з любоўю, то і ў дарослым жыцці мы будзем здольныя прымаць свае памылкі, будзем лічыць сябе годнымі любові і прыняцця.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.