ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

25 снежня 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу прыемных, здаровых, радасных і бласлаўлёных свят Божага Нараджэння, а таксама апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка на кожны дзень Новага 2012 года
жадаюць чытачы і працаўнікі “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем бласлаўлення і ўсіх ласкаў ад Дзіцятка Езус, а таксама здароўя, душэўнага супакою і шмат радасці на кожны дзень. Няхай праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён і яднае ўсіх вернікаў у адну Хрыстовую аўчарню.
Чытачы і працаўнікі “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Антонію Дзям’янку з нагоды свят Божага Нараджэння і Дня нараджэння жадаем моцы Святога Духа, сілы ў вядзенні Божага люду, надзеі, аптымізму і апекі Дзіцятка Езус на кожны дзень жыцця.
Чытачы і працаўнікі “Слова Жыцця”
◊◊◊
Вялебным ксяндзам Яраславу Грынашкевічу і Валерыю Быкоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем радасці ў нясенні Божага слова, бласлаўлення Божага Дзіцяці і прыгожага плёну на ніве Пана.
Чытачы і працаўнікі “Слова Жыцця”
◊◊◊
Вялебным ксяндзам Паўлу Салабудзе і Алегу Канановічу з нагоды свят Нараджэння Пана жадаем, каб Бог бласлаўляў Вас і заўсёды ўзмацняў сваёй ласкай і супакоем. Няхай Ён адорыць Вас здароўем і дазволіць як мага больш плённа служыць будаванню Божага Валадарства на зямлі ў службе Яго Касцёлу. Вясёлых свят і шчаслівага Новага года!
Чытачы і працаўнікі “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу і ксяндзу біскупу Антонію Дзям’янку, ксяндзам: Андрэю Стапыру, Леону Лішыку, Яну Карасю, Раману Ялоўчыку і Віктару Савіцкаму, а таксама сёстрам, якія працавалі ў нашым касцёле, з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, радасці, сіл, дароў Святога Духа і прыгожага плёну ў душпастырскай працы. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас найлепшай дарогай. Вясёлых свят!
Парафіяне з Усялюба
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу, ксяндзам: Здзіславу Вэдэру, Леону Ладышу і Аляксандру Мятліцкаму, а таксама сёстрам: Мар’яне Алешчык, Клары Вальчык, Марыі Стасевіч і Лютыцыі з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Дзіцятка Езус дасць Вам моц, здароўе, сілу і супакой, а Найсвяцейшая Маці мае Вас у сваёй апецы. Аддзяч, Божа, за малітву.
Аліцыя і Віталь Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Максіму Бачарнікаву з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем моцнага здароўя, сіл для пераадольвання цяжкасцей паўсядзённага жыцця, цярплівасці, непахіснай веры, якой Вы дзеліцеся з намі, здзяйснення ўсіх таемных мар і бласлаўлення Дзіцятка Езус на кожны дзень надыходзячага 2012 года! Дзякуем за дапамогу, апеку і любоў да кожнага дзіцяці.
З малітвай першакамунійныя дзеці і іх бацькі
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу пробашчу Андрэю Горбачу і сястры Антаніне Багдановіч з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, шчасця, поспехаў, здзяйснення мар. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас супакоем, любоўю і радасцю, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае сваёй мацярынскай апекай.
Удзячныя парафіяне з касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Астраўцы
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Паўлу Урбану, Валерыю Быкоўскаму і Паўлу Салабудзе здаровых, пагодлівых, поўных сапраўднай радасці, любові і супакою свят Божага Нараджэння, а таксама шчаслівага, шчодрага на бласлаўленне Божага Дзіцяці і апеку Яго Маці Новага 2012 года
ад усяго сэрца жадаюць вернікі з пар. Мсцібава
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам: Антонію Філіпчыку, Алегу Дулю, Яну Коўшу, Паўлу Лазоўскаму і Аляксандру Вілюшкевічу з нагоды свят Нараджэння Пана і Новага года жадаем здароўя, цярплівасці, добразычлівасці, добрых і сардэчных людзей на святарскім шляху. Няхай Маці Божая ахінае Вас сваім мацярынскім плашчом, а нованароджаны Хрыстос бласлаўляе ў цяжкіх хвілінах жыцця.
III Ордэн св. Францішка ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Чэславу Паўлюкевічу і Андрэю Радзевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2012 года жадаем цярплівасці, дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці, сілы і чыстага агню ў сэрцы. Няхай кожная справа дазваляе ўкараняць духоўнасць людзей.
Парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Уладзіміру Гуляю, Андрэю Кевлюку, Віктару Гваздоўскаму, Андрэю Зноску, сёстрам: Станіславе Кучынскай, Агаце Смольскай, Таццяне Стасюкевіч і ўсім, хто працаваў у нашай парафіі, з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2012 года жадаем моцнага здароўя, поспехаў і душэўнага супакою. Няхай Вас абміне смутак, жывіце ў радасці. Няхай Бог адорвае Вас усімі дарамі, а Маці Божая з Лідскай Фары – сваімі ласкамі.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Юзафу Багдзевічу і Віктару Захарэўскаму, а таксама дарагім сёстрам: Маргарыце, Наталлі і Антаніне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, людской добразычлівасці, бласлаўлення Божага Дзіцяці і сталай апекі Панны Марыі. Няхай Бог узнагародзіць Вас за нястомную працу ў нашай парафіі.
Ружанцовае кола св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус у Астраўцы
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу пробашчу Сяргею Ангуру з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шмат здароўя, бласлаўлёных і радасных хвілін. Няхай Святы Дух апраменьвае святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, нованароджаны Езус будзе Вашым Сябрам, а Марыя ахінае сваім плашчом.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранён
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем бласлаўлення і шчодрых дароў Дзіцятка Езус, сілы, стойкасці, добрага настрою, а таксама цёплых і пагодлівых свят.
Касцёльны хор з Начы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, радасці, шчодрых Божых ласкаў, сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка. Няхай кожны дзень Вашай святарскай паслугі будзе бласлаўлёны.
Вернікі з Вярэек
◊◊◊
Вялебнаму айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем шмат шчасця, радасці, душэўнага супакою і бласлаўлення Божага Дзіцяці на кожны дзень Новага 2012 года. Вясёлых свят!
З малітвай вернікі з капліцы Нямнова
◊◊◊
Вялебным айцу Казіміру Мараўскаму і ксяндзу Аляксандру Шэмету жадаем здаровых, пагодлівых, вясёлых свят Божага Нараджэння і бласлаўлення нованароджанага Божага Дзіцяці.
З малітвай вернікі з капліцы Нямнова
◊◊◊
Дарагім нашаму сэрцу ксяндзам: Валерыю Быкоўскаму, Альгісу Паўлікасу, Андрэю Лішко, Артуру Валчкевічу і дыякану Валерыю Спірыдону з нагоды свят Божага Нараджэння хочам пажадаць шмат радасці, моцнага здароўя, сіл, стойкасці, апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, бласлаўлення нованароджанага Хрыста і нязгаснага запалу ў працы на ніве Пана. Дзякуем за Вашы адкрытыя сэрцы і прысутнасць сярод нас.
З малітвай вернікі з пар. Адэльск
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем мноства пажаданняў: 100 гадоў жыцця, сонца і радасці. Няхай Бэтлеемская зорка адорвае Вас шчасцем у Новым 2012 годзе!
З малітвай былыя парафіяне з Зэльвы, сем’і Трубей і Раманчук з Гродна
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Кшыштафу Янасу з нагоды свят Нараджэння Пана жадаем моцнага здароўя, радасці, апекі Маці Божай і плённай працы ў нашай парафіі. Дзякуем за навуку, прыгожы прыклад веры і дабрыні.
Вернікі з вёскі Вейшычы, сем’і Доўкша і Саўко
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Кшыштафу Янасу з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем шмат ласк ад Дзіцятка Езус, здароўя, моцы, шчырых і добрых людзей на жыццёвым шляху. Няхай Маці Божая і Дзіцятка Езус заўсёды Вамі апекуюцца.
Вернікі з пар. Крамяніца, сям’я Валюк
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Паўлу Звежыньскаму, Алегу Канановічу, Паўлу Барысевічу, Тадэвушу Крыштопіку, Паўлу Гардзейчыку, Міхалу Ластоўскаму і клерыку Паўлу Раманоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, людской добразычлівасці, душэўнага супакою, цішыні ў сэрцы і радасці. Няхай Маленькі Езус у жлобку блаславіць Вас і парадуе ва ўсіх смутках.
Удзячныя парафіяне з пар. св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму айцу Войцеху Біскевічу з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем здароўя, сілы і моцы Святога Духа. Няхай народжаны Божы Сын адорыць сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы. Дзякуем за ахвярную працу, дабрыню, любоў і прыклад для пераймання.
Удзячныя парафіяне з Жупран і навакольных вёсак
◊◊◊
Шаноўнаму айцу Войцеху Біскевічу з нагоды радасных свят Божага Нараджэння жадаем здароўя, сіл, радасці, усіх Божых ласкаў і сталай апекі Маці Божай. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за навучанне, фармаванне нашых сэрцаў, цярплівасць, дабрыню і прыклад веры.
З малітвай студэнты сталічных навучальных устаноў, былая моладзь з Жупран
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды радасных свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шмат ласкаў ад народжанага Дзіцятка Езус і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Дзякуем за прыгожую ўсмешку і цёплае сэрца, за добразычлівасць, мудрыя парады для дзяцей і моладзі, за шлях, якім Вы вядзеце нас да крыніцы, з якой мы чэрпаем сілы і любоў да Бога.
Удзячныя парафіяне з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Раману Ялоўчыку ад усяго сэрца дзякуем за арганізацыю і дапамогу ва ўпарадкаванні могілак у Кемелішках. Няхай усемагутны Бог сто разоў узнагародзіць Вас за цярплівасць і дабрыню. З нагоды свят Божага Нараджэння жадаю шмат здароўя і сіл для здзяйснення Божых намераў.
Удзячная парафіянка з Кемелішак
◊◊◊
Паважаным айцу Казіміру Жылісу, ксяндзу Валерыю Быкоўскаму і айцу Станіславу Станеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, шчасця, Божай апекі ў вядзенні нас да Божага Валадарства, а таксама шчодрых дароў Святога Духа.
З павагай Алег Войцік і ўсе вернікі калоніі №11 у Ваўкавыску
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам: Андрэю Бародзічу, Паўлу Гардзейчыку, Яўгену Учкуронісу і Руслану Мазану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем добрага здароўя, моцнай веры, непахіснай надзеі і добразычлівых людзей побач. Няхай Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом мацярынскай любові.
Вернікі з пар. св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам: Алегу Пятрашку, Эрнэсту Будыну і Паўлу Астукевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай разам з нованароджаным Езусам у радасці і любові шчасліва плывуць хвіліны жыцця, а супакой, як Бэтлеемская зорка, заяснее ў сэрцы ясным полымем. Жадаем шмат здароўя, шчасця, супакою і любові. Дзякуем за працу ў нашай парафіі. Вясёлых свят!
Вернікі з Лядска, кола Жывога Ружанца п.т. Божага Провіду
◊◊◊
Вялебнаму айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцы Святога Духа, сілы ў вядзенні Божага люду, шмат шчасця і радасці. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас усімі ласкамі і дапамагае ў рэалізацыі святарскага паклікання.
Вернікі з Шынкаўцаў
◊◊◊
Вялебнаму айцу Андрэю Шчупалу здаровых, радасных, шчаслівых і бласлаўлёных свят Божага Нараджэння, сталай Апекі Найсвяцейшай Маці ў надыходзячым Новым годзе
жадаюць удзячныя вернікі з Новай Руды
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Яну Занеўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця, шмат сіл і стойкасці. Няхай Дзіцятка Езус Вас бласлаўляе, Святы Дух шчодра адорвае сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае плашчом мацярынскай апекі.
Колы Жывога Ружанца св. Францішка і Божай міласэрнасці
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу пробашчу Андрэю Лазарэвічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб Маленькі Езус адарыў добрым здароўем, цярплівасцю і сілай. Дзякуем за любоў, цярплівасць і дабрыню Вашага сэрца.
З удзячнасцю і малітвай парафіяне і моладзь з пар. Граўжышкі
◊◊◊
Паважаным ксяндзу Максіму Бачарнікаву і сястры Марыянне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, шматлікіх Божых ласкаў ад Дзіцятка Езус, сіл у душпастырскай працы. Дзякуем за ахвярную працу ў нашай парафіі, клопат пра касцёл, дзяцей і кожнага з нас. Няхай служба Богу і людзям прыносіць Вам радасць і шчодры плён.
Моладзь, дзеці і іх бацькі з пар. Божай Міласэрнасці
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу пробашчу Міхалу Ластоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, цярплівасці, стойкасці, шчодрых Божых ласкаў, Божага бласлаўлення і апекі Маці Божай Яснагурскай. Дзякуем за ахвярную працу, добрае і чулае сэрца. Шчасці Божа Вам і Бацькам.
З удзячнасцю парафіяне з Капцёўкі
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Лешку Дамагалу з нагоды свят Нараджэння Пана і Новага года жадаем доўгіх гадоў жыцця, спакойных дзён, здзяйснення мар. Няхай добры Бог асвячае сваёй ласкай Ваш зямны шлях, а Маці Божая ахінае сваёй мацярынскай апекай. Дзякуем за будаўніцтва касцёла і працу ў нашай парафіі. Няхай Бог бласлаўляе Вашу Маму і родных.
Вернікі з Капцёўкі
◊◊◊
Паважанаму айцу Станіславу Садоўскаму па прычыне адыходу да Бога любімай Мамы Леанарды перасылаем словы шчырага жалю і спачування.
Парафіяне з Поразава і сабраты ў св. Францішку
◊◊◊
Шаноўнаму айцу Станіславу Садоўскаму ў цяжкую хвіліну развітання з любімай Мамай словы шчырага жалю і спачування
перасылаюць ксяндзы Анатоль, Віктар і ўся сям’я Захарэўскіх
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Яну Гавецкаму і Аляксандру Лебядзевічу, сёстрам Ірэне і Зоф’і перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, цярплівасці, сіл і ўсіх Божых ласкаў. Дзякуем за малітву і міласэрнае сэрца. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за працу на ніве Пана.
Ружанцовыя колы і ўдзячныя парафіяне з капліцы МБ Вастрабрамскай у Урцішках
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Паўлу Астукевічу і Паўлу Гардзейчыку, а таксама сёстрам Яніне і Эдмундзе спакойных, бласлаўлёных, поўных радасці свят Божага Нараджэння і апекі Дзіцятка Езус на кожны дзень у надыходзячым Новым годзе
жадаюць вернікі з Жытарадзі і Індуры
◊◊◊
Шаноўным ксяндзу Францішку Галдысю і сястры Зоф’і Смятанка з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: моцнага здароўя, сілы, душэўнага супакою, дюдской добразычлівасці, шчодрых Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці.
З малітвай сям’я Авізаў з Суботнікаў
◊◊◊
Вялебным айцам: пробашчу Вальдэмару Слоце і Андрэю Ядкоўскаму з нагоды свят Нараджэння Пана і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, шмат сіл і стойкасці. Дзякуем за тое, што Вы з намі, за любоў і дабрыню Вашых сэрцаў. Нахай Дзіцятка Езус заўсёды Вас бласлаўляе.
Парафіяне з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Алегу Дулю і Аляксандру Вілюшкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, дароў Святога Духа і шмат радасных і цёплых хвілін у жыцці. Няхай нованароджаны Езус адорвае Вас усімі ласкамі і бласлаўленнем, напаўняе сэрцы супакоем, радасцю, любоўю і надзеяй. Вясёлых свят!
З удзячнасцю парафіяне касцёла св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Субелю, сёстрам Ганне Шупоравай і Агнешцы Лешко, а таксама арганістцы Яніне Каспяровіч з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб нованароджаны Збаўца адарыў сваімі дарамі, а таксама здароўем, сілай, радасцю і добразычлівасцю людскіх сэрцаў. Вясёлых свят і шчаслівага Новага года!
Члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам і парафіяне з Сурвілішак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды радасных свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шчасця, здароўя, шчодрых Божых ласкаў і апекі Панны Марыі. Няхай служба Богу і людзям прыносіць задавальненне і шчодры плён.
Парафіяне з Раготна
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, моцнай веры, якой Вы дзеліцеся з намі, Божай любові і бласлаўлення Дзіцятка Езус на кожны дзень.
Удзячныя вернікі з капліцы Бортнікі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем мноства Божых ласкаў, апекі Дзіцятка Езус, цярплівасці, сілы і стойкасці. Няхай наша супольная малітва ўзносіцца да неба. Вясёлых свят!
Удзячныя парафіяне з Доцішак
◊◊◊
Вялебным ксяндзам: пробашчу Яну Кучынскаму, Казіміру Жылісу, Віталію Внароўскаму, Віктару Ханько, Юрыю Ёдзіку і клерыкам Паўлу Безляповічу і Юрыю Ясевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: Божага бласлаўлення, апекі Маці Божай Кангрэгацкай, моцнага здароўя, радасці, усмешак і добразычлівых людзей побач.
Касцёльны камітэт
◊◊◊
Шаноўнаму клерыку Паўлу Эйсманту з нагоды свят Божага Нараджэння і Дня нараджэння жадаю добрага здароўя, сілы, стойкасці, душэўнага супакою і моцнай веры. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожнае Тваё пачынанне. Нізкі паклон Бацькам за Сына.
Мікіта з Брыджпарта
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Яну Рэйшэлю, Вячаславу Матукевічу і Віктару Захарэўскаму здаровых, радасных, шчаслівых і пагодлівых свят Божага Нараджэння, а таксама бласлаўлення Божага Дзіцятка на кожны дзень Новага года
жадаюць вернікі з вёскі Скярсі
◊◊◊
Шаноўным айцам Вальдэмару Слоце і Андрэю Ядкоўскаму, а таксама сястры Антаніне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб гэтыя святы былі часам вялікай радасці. Няхай Дзіцятка Езус адорвае здароўем і бласлаўляе Вас у рэалізацыі высакародных намераў.
Члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды свят Нараджэння Пана і Новага года жадаем сталай апекі Божага Дзіцяці і Яго Маці, Панны Марыі, дароў Святога Духа і шчодрага плёну на Божай ніве.
Удзячныя парафіяне з Болцішак
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Мар’яну Хаменю і Пятру Вішнеўскаму, а таксама дарагім сёстрам з супольнасці Маці Божай Міласэрнасці з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, сілы, шчодрых Божых ласкаў, бласлаўлення нованароджанага Божага Сына, Езуса Хрыста, а Найсвяцейшая Маці няхай заўсёды ахоўвае Вас ад злога.
Вернікі з пар. Шылавічы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Ігнатовічу з нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага года сардэчна жадаем Божых ласкаў, апекі Марыі Панны на святарскім шляху, здароўя на доўгія гады жыцця, людской добразычлівасці і душэўнага супакою. Будзьце заўсёды такім энергічным і адданым Богу і людзям.
Парафіяне
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам: пробашчу Віктару Велівісу, Артуру Валчкевічу, Алегу Канановічу і Паўлу Салабудзе з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем, каб нованароджаны Збаўца, які нясе супакой усяму свету, адорваў Вас сваімі дарамі, здароўем, радасцю і душэўным супакоем. Вясёлых свят і шчаслівага Новага года!
Касцёльны камітэт і парафіяне з Грандзіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Нараджэння Пана жадаем бласлаўлення і шмат Божых ласкаў, здароўя і ўсяго найлепшага на доўгія гады жыцця.
Парафіяне з Начы, са станцыі Гінэлі
◊◊◊
Вялебнаму айцу Казіміру Мураве з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою ў спакойнай душпастырскай працы, прыгожага плёну на Божай ніве і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Былыя парафіяне з Дзятлаўшчыны
◊◊◊
Шаноўным ксяндзу Яцэку Маркелю, айцам: Андрэю Букштану, Анатолю Ярошку і Віталію Бандаронку з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем доўгіх гадоў жыцця ў здароўі, радасці, сардэчнасці, а таксама ўсіх Божых ласкаў і апекі Найсвяцейшай Маці. Дзякуем Вам за тое, што ў цяжкія для нас хвіліны мы не адчувалі сябе пакінутымі і забытымі. Няхай добры Бог Вас сто разоў узнагародзіць.
Удзячныя парафіяне з Міжэрычаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Ян Рушніцкі! Дзякуем Вам за святарскую паслугу, а Вашай Маме – за добрага Сына. Здаровых, радасных і бласлаўлёных свят Божага Нараджэння, сталай апекі Дзіцятка Езус на кожны дзень Новага 2012 года
жадаюць сем’і Шока, Бычкоўскіх і Ламашэвічаў з Каробчыц
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Андрэю Кевлюку з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем, каб нованароджаны Божы Сын умацоўваў Цябе ў пакліканні, каб кожны дзень жыцця напаўняўся людской дабрынёй і задавальненнем ад абранага жыццёвага шляху. Вясёлых свят!
Мама і бабуля
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Вітольду Чургану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем святла Святога Духа і бласлаўлення Божага Дзіцятка. Няхай праца на карысць Богу і людзям прыносіць бласлаўлёны плён. Здаровых, радасных і цёплых свят!
Ружанцовае кола МБ Тракельскай
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Яну Рэйшэлю, Вячаславу Матукевічу і Віктару Захарэўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем шчодрых ласкаў ад Божага Дзіцятка. Дзякуем за прысутнасць сярод нас, за Божае слова, клопат пра нас і касцёл, любоў і дабрыню сэрцаў.
Парафіяне з Моцевічаў
◊◊◊
Шаноўным ксяндзу Францішку Галдысю і сястры Зоф’і Смятанка з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем шчодрых Божых ласкаў ад Дзіцятка Езус, здароўя, шчасця, радасці. Дзякуем за прысутнасць сярод нас, за клопат і любоў. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас найпрыгажэйшым шляхам, а Маці Божая заўсёды мае ў сваёй апецы.
Удзячныя парафіяне, дзеці і моладзь з пар. Суботнікі
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам: Аляксандру Шэмету, Артуру Малафею і Дзянісу Шмыгіну з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці ў сэрцах і бласлаўлення Божага Дзіцятка. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас найпрыгажэйшым шляхам, а Маці Божая стала Вамі апекуецца. Дзякуем за працу ў парафіі, клопат пра касцёл і кожнага з нас.
З малітвай Малітоўная група Каралевы Супакою з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Яну Рэйшэлю і Вячаславу Матукевічу, а таксама сёстрам з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, шчасця, нязгаснага запалу, плённай працы на Божай ніве. Няхай міласэрны Бог і Святы Дух дадаюць Вам сілы і натхнення, а ласка, дабрыня і цярплівасць Найсвяцейшай Панны Марыі будуць прыкладам у душпастырскай службе. Вясёлых свят!
Вернікі з каплічкі Ліпічна
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Яну Кучынскаму, Казіміру Жылісу, Віталію Внароўскаму, Юрыю Ёдзіку і Віктару Ханько з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, радасці, душэўнага супакою і дароў Святога Духа. Няхай нованароджаны Езус адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Панна Марыя апекуецца Вамі і вядзе найпрыгажэйшай дарогай жыцця. Дзякуем за Божае слова, малітву і клопат пра ўсіх нас.
З малітвай і павагай парафіяне з Аўгустоўка
◊◊◊
Вялебным ксяндзам Валерыю Быкоўскаму, Альгісу Паўлікасу і клерыку Яну з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб радасць ад прыходу на свет Езуса Хрыста напаўняла ўсё жыццё. Няхай нованароджаны Пан адорвае Вас сваім бласлаўленнем і супакоем, а Маці Божая выпрошвае ўсе ласкі, неабходныя для абвяшчэння Добрай Навіны і вядзення людзей да Бога. Дзякуем за ахвярную працу ў нашай шматвекавой парафіі.
Вернікі з Адэльска
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Грыцко з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: няхай народжанае Божае Дзіцятка адорвае Вас усімі ласкамі, напаўняе сэрца супакоем, радасцю і любоўю, а Найсвяцейшая Панна Марыя штодзённа Вамі апекуецца. Вясёлых свят!
Парафіяне з Першамайска
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам Яну Гавецкаму і Аляксандру Лебядзевічу дзякуем за ўсякую дапамогу, за любоў і дабрыню Вашых сэрцаў, за клопат пра нас. Перасылаем сардэчныя пажаданні з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года: няхай добры Бог усцілае найпрыгажэйшымі кветкамі Ваш святарскі шлях, а нястомная праца прыносіць шчодры плён, радасць і задавальненне. Шматлікіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці.
Дырэктар і выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку з Іўя
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем найпрыгажэйшыя пажаданні, спалучаныя з малітвай: здароўя, Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай радасць ад выконваемай працы заўсёды Вас перапаўняе і натхняе маладыя сэрцы, пакліканыя да святарства. Дзякуем за навуку, прыгожы прыклад веры і вялікую дабрыню.
Дзеці і моладзь з Начы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яўгену Барысюку з нагоды свят Божага Нараджэння, Новага года і Імянін жадаем святла Святога Духа, стойкасці, непахіснай веры, нязгаснага запалу ў працы і бласлаўлення Божага Дзіцяці на кожны дзень жыцця.
Вернікі з Казловіч
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Антонію Абухоўскаму, Вітольду Лазавіцкаму, Юзафу Ханьчыцу і Аляксандру Севасцьяновічу, а таксама дарагім сёстрам Гарэцце, Эўхарыі і Паўле з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог адорыць Вас сваімі ласкамі, а Божая Маці мае ў сваёй апецы.
Удзячныя парафіяне і III Ордэн св. Францішка
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здаровых, спакойных і бласлаўлёных свят Божага Нараджэння і шмат шчасця і поспехаў ў Новым 2012 годзе.
З павагай вернікі з пар. Мсцібава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Тадэвушу Качану з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем: няхай у гэтую святую ноч паклон, аддадзены каля ясляў, прынясе Вам пачуццё бяспечнасці і супакою ў Новым 2012 годзе, даючы здароўе, радасць і бласлаўленне на кожны дзень.
Старэйшая моладзь і парафіяне з Канвелішак
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды 11-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў, Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, поспехаў, доўгіх гадоў жыцця, шчодрых Божых ласкаў, дароў Хрыста, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Ружанцовыя колы і вернікі з Кемелішак
◊◊◊
Шаноўнаму айцу Станіславу Садоўскаму словы спачування і шчырага жалю ў сувязі з адыходам у вечнасць любімай Мамы
перасылаюць, злучаныя ў малітве, вернікі са Студзенік
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю і ўсёй сям’і Ігнатовічаў перасылаем словы спачування і жалю ў сувязі з адыходам да дому Айца любімай Бабулі.
Парафіяне

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.