ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

11 снежня 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу рэдактару Паўлу Салабудзе з нагоды Дня нараджэння перасылаем найпрыгажэйшыя пажаданні: мноства Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама шмат сонца, усмешак, поспехаў ва ўсіх добрых справах, душэўнага супакою і здзяйснення самых патаемных мар. Няхай зерне Божага слова прыносіць шчодры плён на ніве нашага Пана, Езуса Хрыста.
З малітвай працаўнікі і чытачы “Слова Жыцця”
◊◊◊
Вялебнаму айцу Вальдэмару Слоце з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог узнагароджвае Вас за Ваша добрае і пакорнае сэрца, Ваш святарскі шлях усцілае найпрыгажэйшымі кветкамі, а нястомная праца на святарскай ніве прыносіць шчодры плён. Няхай Маці Божая заўсёды чувае над Вамі, каб нішто не зацьміла яснай усмешкі, што выпраменьваецца з сэрца, і той вялікай дабрыні, якой Вы адорваеце людзей. Вярніся, Ойча, вярніся, не марудзь! Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля чакае!
Вернікі з Дзевятоўкі
◊◊◊
Паважанаму айцу Пятру Марцінцу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2012 года перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчасця, поспехаў, сіл і стойкасці, каб магчы пераадольваць цяжкасці жыцця. Няхай маленькае Дзіцятка Езус ахіне Вас сваёй апекай, а Панна Марыя адорыць сваім бласлаўленнем.
Верныя парафіяне з Азёр, Стрыёўкі, Старыны
◊◊◊
Вялебным ксяндзам Паўлу Беланосу і Яраславу Грынашкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем бласлаўлення Дзіцятка Езус, шчодрых дароў Святога Духа, здароўя і душэўнага супакою. Няхай Бэтлеемская зорка заўсёды ззяе на Вашым шляху.
Удзячныя вернікі і Касцёльны камітэт з Макараўцаў
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам: Яну Рэйшэлю, Вячаславу Матукевічу, Юзафу Багдзевічу і Антонію Філіпчыку жадаем здаровых і радасных свят Божага Нараджэння, а таксама бласлаўлення Божага Дзіцяці, сіл і стойкасці ў нялёгкай душпастырскай працы. Шчаслівага Новага года!
Бацькі кс. Вячаслава Матукевіча
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем найпрыгажэйшыя пажаданні, спалучаныя з малітвай: здароўя, Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай радасць ад працы, якую Вы выконваеце, няспынна Вас напаўняе і натхняе маладыя сэрцы, пакліканыя да святарства. Дзякуем за навуку, выдатны прыклад веры і вялікую дабрыню.
З удзячнасцю парафіяне і ружанцовыя колы з вёскі Ражанка
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Юрыю Федуку з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі, Панна Марыя апекуецца Вамі, а Святы Дух адорвае сваімі дарамі. Дзякуем за разумныя, прыгожыя казанні.
З удзячнасцю парафіяне і ружанцовыя колы з Ражанкі
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем здароўя, усіх Божых ласкаў, апекі Маці Божай і доўгіх гадоў жыцця. Няхай Бог няспынна Вамі апекуецца.
Вернікі з вёскі Гінэлі, парафія Нача
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды свят Божага Нараджэння і Імянін жадаем здароўя і шчасця. Няхай Хрыстос прытуліць Вас да свайго сэрца і адорыць бласлаўленнем, св. Заступнік дапаможа ў кожную хвіліну, а наша супольная малітва ўзнясецца да нябёс і будзе ўдзячнасцю нашага Касцёла за Вас – Ксяндза, якога нам паслаў Бог.
З малітвай удзячныя парафіяне з Луконіцы
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Здзіславу Вэдэру і Здзіславу Пікулу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў, сталай апекі Маці Божай Успамогі Хрысціян, заступніцтва св. Яна Боска ў кожную хвіліну жыцця. Няхай Бог адорыць добрым здароўем, доўгім жыццём, цярплівасцю, стойкасцю, душэўным супакоем. Няхай Ваша святарскае служэнне прыносіць шчодры плён, радасць і задавальненне, а побач будуць добразычлівыя і шчырыя людзі.
Салезіянская супольнасць у Смаргоні, вернікі, дзеці і моладзь парафіі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Валерыю Лісоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2012 года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, блаславення Божага Дзіцяці, радаснай душпастырскай працы, добрых людзей на жыццёвым шляху і як мага больш сонечных дзён. Дзякуем за плённую працу, навуку і апеку над намі.
Удзячныя парафіяне з вёскі Вярэйкі
◊◊◊
Шаноўнаму айцу Пятру Марцінцу з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем здароўя, сілы і бласлаўлення ад Божага Дзіцяці. Мы памятаем пра Вас у сваёй малітве.
Кола Жывога Ружанца з парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Жытомлі
◊◊◊
Паважаным ксяндзу Андрэю Зую і айцу Вітольду Жэльветро, а таксама манаскім сёстрам і брату Максіміліяну Тамковічу з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою і ўсіх Божых ласкаў.
Сям’я Ілюковічаў з Ліпнішак
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Аляксандру Адамовічу і Алегу Дулю з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем моцнага здароўя, шчасця, радасці і ўсіх Божых ласкаў. Няхай Святы Дух асвячае кожны дзень Вашага жыцця, а Найсвяцейшая Панна Марыя і св. Заступнік стала Вамі апекуюцца.
Вернікі з Салтанішак
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу, ксяндзам: Раману Катлімоўскаму, Вінцэнту Лісоўскаму, Пятру Кубелю і ўсім душпастырам Гродзенскай дыяцэзіі, а асабліва Лідскага дэканата, з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою і шчодрых Божых ласкаў. Няхай Вашым адпачынкам будзе табернакулюм, Вашым жыццём – Эўхарыстыя, багаццем – Крыж, Вашай Маці будзе Марыя, а надзеяй – неба. Жадаем Божай міласэрнасці на доўгія гады жыцця.
Удзячныя парафіяне з Крупава
◊◊◊
Усім працаўнікам рэдакцыі “Слова Жыцця” з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем моцнага здароўя, дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а нашаму арганісту – такога ж прыгожага голасу на доўгія гады жыцця.
Парафіяне з Крупава
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Імянін і надыходзячых свят Божага Нараджэння жадаем шчодрых Божых ласкаў праз заступніцтва св. Мікалая. Няхай Божае Дзіця бласлаўляе Вас кожны дзень для выканання Божай волі і нясення святла Хрыста іншым.
З малітвай удзячныя парафіяне з Гудзевіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Субелю перасылаем словы сардэчнай падзякі за душпастырскі візіт у нашу вёску. Супольная малітва за нашых памерлых і за ўсіх жыхароў вёскі распаліла агонь і сагрэла нашыя душы. Жадаем шмат здароўя і сіл. Няхай добры Бог чувае над Вамі і мае ў сваёй апецы, а Маці Божая Міласэрнасці ахінае плашчом сваёй дабрыні.
Члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам і вернікі з Гіровіч
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Юзафу Станеўскаму, Паўлу Галіньскаму, Станіславу Лабану, Аляксандру Лебядзевічу, Юрыю Барташэвічу і клерыку Юрыю Ясевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, шмат сіл, душэўнага супакою і людской дабрыні. Няхай Святы Дух асвятляе сваім святлом кожны дзень Вашай працы, а Панна Марыя няспынна Вамі апекуецца.
Парафіяне з Беняконяў
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: бласлаўлення Божага Дзіцятка, здароўя, душэўнага супакою, сіл у нялёгкай святарскай працы і добразычлівых людзей навокал. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас найпрыгажэйшым шляхам, а Маці Божая заўсёды мае ў сваёй апецы.
З павагай вернікі і ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевіч
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам: пробашчу Алегу Дулю і Аляксандру Вілюшкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў і здзяйснення мар. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас супакоем, любоўю і радасцю, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае сваёй мацярынскай апекай у кожную хвіліну жыцця.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Станіслава Косткі
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Юзафу Багдзевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя і шмат сіл на доўгія гады жыцця, каб магчы служыць Пану і Яго люду. Жадаем поспехаў і дабра ў рэалізацыі ўсіх высакародных планаў і намераў, каб заўсёды было шмат тых гарачых сэрцаў, якія набліжаюць Хрыста людзям і шануюць чалавечую годнасць. Жадаем, каб рытм Вашага святарскага сэрца біўся рытмам любові Сэрца Езуса. Будзьце прыкладам для Божага люду, адорвайце міласэрнасцю і прабачэннем, якія ідуць ад Бога.
Вернікі з Ліды
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Мар’яну Хаменю і Пятру Вішнеўскаму, дарагім сёстрам Элігіі і Альберце з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сіл, радасці, супакою, плённай працы на Божай ніве. Дзякуем за Вашу любоў і малітоўную падтрымку ў складаныя для нашай сям’і хвіліны.
Сям’я Богдан
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Імянін і свят Божага Нараджэння жадаем здаровых і пагодлівых дзён, апекі Маці Божай, удзячных парафіян і ўсіх Божых ласкаў.
Касцёльны камітэт з парафіі Вялікія Эйсманты
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Мар’яну Хаменю і Пятру Вішнеўскаму, сёстрам Элігіі і Альберце з нагоды свят Божага Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог адорыць Вас сваімі ласкамі, а надыходзячы год будзе шчаслівым для Вас, Вашых блізкіх і ўсіх нас.
Вернікі з вёсак Субачы, Косіна, Азаранка і Вішнявічы
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу пробашчу Юрыю Саковічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем усіх Божых ласкаў, здароўя і радасці на кожны дзень. Дзякуем за мудрыя парады, усмешку і любячае сэрца. Няхай Дзіцятка Езус блаславіць Вас на далейшыя гады служэння Богу і людзям, а Пан Бог аддзячыць за адданую працу на карысць нашай парафіі.
Удзячныя парафіяне з Карэліч
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Яну Кучыньскаму, Казіміру Жылісу, Віталію Внароўскаму, Юрыю Ёдзіку, Віктару Ханько, а таксама клерыкам Юрыю Ясевічу і Паўлу Безляповічу з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця, шмат сіл і стойкасці на выбраным шляху. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе Вас кожны дзень, Святы Дух адорвае сваімі шчодрымі дарамі, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае плашчом сваёй мацярынскай апекі.
Моладзь парафіі св. Францішка Ксаверыя
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Тадэвушу Качану і Віктару Субелю з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства гарачых пажаданняў: добрага здароўя на доўгія гады, бласлаўлення Дзіцятка Езус на кожны дзень жыцця, а таксама апекі Найсвяцейшай Маці і ўсіх Божых ласкаў.
З малітвай сям’я Станьчыкаў з Мінска
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Віктару Велівісу, Артуру Валчкевічу, Паўлу Салабудзе, Алегу Канановічу, Андрэю Лішко і Тадэвушу Крыштопіку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: Божага бласлаўлення, моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, усіх Божых ласкаў, добрых людзей побач, добразычлівасці, цярплівасці і апекі Святой Сям’і. Няхай добры Бог заўсёды асвячае Ваш жыццёвы шлях і бласлаўляе. Шчасці Божа Вашым сем’ям за Сыноў Святароў.
Удзячныя парафіяне касцёла св. Казіміра ў Путрышках
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Сяргею Ангуру з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, моцнай веры, якой Вы дзеліцеся з намі, Божай любові і бласлаўлення Дзіцятка Езус на кожны дзень.
Вучні з заняткаў рэлігіі з вёскі Вінцукі
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, сілы і радасці. Няхай Найсвяцейшая Маці і народжанае Божае Дзіця адорваюць Вас сваімі ласкамі. Былыя парафіяне з вёскі Навіянка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Артуру Малафею з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, маладога запалу, душэўнага супакою і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Ваш святарскі шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а Маці Божая Вастрабрамская няспынна Вамі апекуецца.
З малітвай парафіяне з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем шчодрых ласкаў ад Божага Дзіцятка на кожны дзень жыцця. Мы ўдзячныя за Вашу прысутнасць сярод нас, за клопат пра нас і наш касцёл, за Божае слова, любоў і дабрыню Вашага сэрца. Няхай добры Бог Вас узнагароджвае, а Маці Божая мае ў сваёй сталай апецы.
Удзячныя парафіяне з вёскі Малінавая
◊◊◊
Паважанаму айцу Вальдэмару Слоце з нагоды Імянін жадаем здароўя, радасці, душэўнага супакою. Няхай Хрыстос, які паклікаў Вас да святарства, указвае Вам дарогу да святасці, а Маці Божая ахінае плашчом мацярынскай апекі. Святла Святога Духа на кожны дзень святарскай паслугі
жадаюць вернікі з Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Генрыку Яблоньскаму і Дзмітрыю Седлецкаму з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства пажаданняў: бласлаўлення Дзіцятка Езус, сталай апекі Маці Божай, здароўя, радасці і шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень працы.
Парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчасця, стойкасці, непахіснай надзеі, Божай любові і апекі Маці Божай на святарскім шляху. У добрай справе хай ласкава Бог Вас падтрымае! Вашым марам і жаданням Далонь хай адкрывае!
З малітвай члены аддзела СПБ у Радуні
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам Паўлу Галіньскаму і Аляксандру Рудзевічу з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем: няхай гэтыя святы будуць часам вялікай радасці, а народжаны Хрыстос адорыць Вас здароўем і бласлаўленнем. Няхай святло Бэтлеемскай зоркі заўсёды асвятляе шлях, а Маці Божая Тракельская ахоўвае ад няўдач і расчараванняў.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Тракеляў
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам: Вітольду Лазавіцкаму, Паўлу Барысевічу, а таксама ксяндзам, якія паходзяць з нашай парафіі: Андрэю Радзевічу, Паўлу Беланосу і дыякану Яну Раманоўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, шчасця, радасці, добразычлівых людзей на святарскім шляху, шматлікіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці. Дзякуем ксяндзу пробашчу за ахвярную працу па аднаўленні нашага касцёла.
Кола Жывога Ружанца св. Тэрэзы і парафіяне з Радуні
◊◊◊
28 лістапада па вечную ўзнагароду да Бога адышла Спадарыня Марыя Мацееўская, шматгадовая працаўніца біскупскай курыі ў Гродне. Усіх вернікаў просім аб малітве за душу сп. Марыі Мацееўскай.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане…
◊◊◊
Дарагім сёстрам Дароце і Аўгустыне з супольнасці сясцёр Маці Божай Міласэрнасці выражаем спачуванні з нагоды адыходу да Бога іх Маці. Мы памятаем пра Яе ў сваіх малітвах.
Парафіяне і ксяндзы з Паўднёвага

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.