ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (22)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI

    Св. Ян уяўля­ецца нам як чалавек вельмі аске­тыч­ны: ён насіў адзенне з вярблюджай воўны, еў саранчу і дзікі мёд, якія знаходзіў у пустыні Юдэі (пар. Мк 1, 6).
    Сам Езус аднойчы су­праць­­паставіў яго тым, хто “знаходзіцца ў каралеўскіх дамах” і “носіць мяккія шаты” (Мц 11, 8). Стыль Яна Хрысціцеля павінен заклікаць усіх хрысціян да таго, каб быць стрыманым ва ўласным жыцці, асабліва ў час падрыхтоўкі да Божага Нараджэння, калі Пан, – як казаў св. Павел, – “будучы багатым, дзеля вас стаў бедным, каб Сваёй беднасцю вас узбагаціць” (2 Кар 8, 9).
   
    Падчас малітвы Анёл Панскі, 04.12.2011

  Абп Тадэвуш Кандрусевіч
   Беручы пад увагу хрысці­янскае вучэнне па гэтай праблеме і ўзгадваючы словы Езуса Хрыста “міласэрнасці хачу, а не ахвяры” (Мц 12, 7), звяртаюся да Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі і заканадаўчай улады з просьбай увесці мараторый на смяротнае пакаранне, каб затым зусім яго адмяніць, замяніўшы пажыццёвым пазбаўленнем свабоды, і памілаваць усіх асуджаных да вышэйшай меры пакарання. Гэтага просіць Каталіцкі Касцёл разам з Папам і біскупамі ва ўсім свеце для тых краін, у якіх яшчэ існуе смяротная кара.

    Фрагмент інтэрв’ю для catholic.by, 02.12.2011

 


  А. Раньера Канталамесса
   Перад намі свет, глухі да Евангелля, упэўнены ў сабе і ў сіле тэхнікі і навукі. Але хіба менш упэўненым у сабе, менш глухім да Евангелля быў той свет, з якім сутыкнуліся першыя хрысціяне, звычайныя хрысціяне? Вытанчаны свет грэчаскай культуры ці моц Рымскай імперыі? Не. Поспех новай евангелізацыі залежыць якраз ад веры, якую мы здолеем сфарміраваць унутры Царквы, каб гэты віхор вырваўся наверх. Давайце ж страсём з сябе ўсялякае пачуццё бяссілля і пакорнасці абставінам.

    Фрагмент рэкалекцыйнай навукі для Рымскай Курыі, паводле рускай секцыі Radio Vaticano, 03.12.2011

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.