ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

27 лістапада 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Любімаму ўнуку, сыну і брату ксяндзу Алегу Канановічу з нагоды 1-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: здароўя, сілы, душэўнага супакою і сталай апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай запал абвяшчэння Божага слова ніколі не згасне, а радасць несці Хрыста людзям перапаўняе Тваё сэрца!
З малітвай і павагай бабуля, дзядуля, бацькі, сястра і ўсе сваякі з Зэльвы
◊◊◊
Дарагому айцу Валерыю Шэйгерэвічу з нагоды 4-ай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаю здароўя, душэўнага супакою, апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа.
З любоўю мама
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня нараджэння жадаем моцы Святога Духа, радасці ад святарскага служэння, здароўя, сілы, аптымізму, надзеі. Няхай Усемагутны Бог падтрымлівае Вас і дапамагае весці Яго люд да Хрыста. Шчасці Божа.
Парафіяне з вёсак Караліно і Дабравольшчына
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Казіміру Лаховічу з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і плённай душпастырскай працы. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі, а Маці Божая Чанстахоўская апекуецца Вамі на працягу доўгага і шчаслівага жыцця. Дзякуем за тое, што Вы ёсць побач з намі.
З удзячнасцю сем’і Цэйко і Капуста
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам: Андрэю Кевлюку і Андрэю Зноску з нагоды Імянін жадаем здароўя, доўгіх гадоў жыцця, цярплівасці ў душпастырскай працы і добразычлівых людзей навокал. Няхай Маці Божая ахінае Вас сваёй апекай, а св. Заступнік дапамагае ў кожную хвіліну жыцця.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Андрэю Кевлюку з нагоды Імянін жадаем добрага здароўя, сілы, стойкасці, душэўнага супакою, моцнай веры, непахіснай надзеі, добразычлівых людзей навокал, а таксама верных і адданых сяброў. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожнае Тваё пачынанне, а Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом мацярынскай любові.
З любоўю мама, бабуля, хросныя бацькі, сястра і брат
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Казіміру Лаховічу з нагоды Дня нараджэння жадаем здароўя, сілы, душэўнага супакою, шчасця і радасці. Няхай Маці Божая Чанстахоўская апекуецца Вамі, Святы Дух напаўняе сваімі дарамі, а Пан Бог дазволіць цешыцца са шчодрага плёну Вашай працы.
Удзячныя вернікі з каплічкі Маці Божай Чанстахоўскай у вёсцы Падольцы
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу пробашчу Генрыку Яблоньскаму дзякуем за арганізаванне рамонту ў нашай святыні. Няхай Усемагутны Бог сто разоў узнагародзіць Вас за адданасць душпастырскай працы, цярплівасць, дабрыню і разважнасць, а Найсвяцейшая Панна Марыя стала Вамі апекуецца.
З малітвай удзячныя парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Андрэю Лазарэвічу з нагоды Імянін сардэчна жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, спаўнення ўсіх мар, энтузіязму. Няхай Бог бласлаўляе Ваш зямны шлях, Святы Дух асвячае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а Маці Божая і св. Заступнік заўсёды Вам дапамагаюць.
Дзеці і вернікі парафіі Граўжышкі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Імянін перасылаем букет сардэчных пажаданняў: Божага Провіду, шчодрых дароў Святога Духа, моцнага здароўя, людской добразычлівасці. Няхай Ваш шлях будзе шчаслівы, а выконваемая праца прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён на Божай ніве.
Вернікі і Ружанцовае кола са Станевіч
◊◊◊
Шаноўнаму айцу Андрэю Шалкевічу з нагоды Імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў, спалучаных з малітвай: шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, сталай апекі Панны Марыі і св. Заступніка, а таксама добрых і зычлівых людзей навокал. Няхай запал абвяшчэння Божага слова ніколі не згасне, а радасць нясення людзям Хрыста перапаўняе Вашае сэрца.
Рыцарства Беззаганнай
◊◊◊
Любімай дачцэ с. Антоніі Шэйгерэвіч з нагоды Дня нараджэння жадаю здароўя, апекі Маці Божай Кангрэгацкай і ўсіх Божых ласкаў.
Мама
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог Айцец, Святы Дух, Сын Божы, наш Езус Хрыстус, і Найсвяцейшая Панна Марыя адчыняць у гэты дзень брамы раю і адтуль спашлюць усе Божыя дары. За працу, цярплівасць, вялізную веру ў Бога і шчырае адданне сябе Яму, а таксама за тое, што Вы вядзеце нас да Яго, аддзяч, Божа!
З малітвай Аліцыя, Віталь і сям’я Воранавых са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Імянін жадаем здароўя, стойкасці, прыгожых і пагодлівых дзён, а таксама радасных сустрэч з намі. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды Вас падтрымлівае. Прыміце ад нас моц гарачых малітваў.
Саюз сібіракоў пры СПБ
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: шчодрых дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, доўгіх гадоў жыцця, моцнага здароўя, цярплівасці, сілы, стойкасці, душэўнага супакою, усіх Божых ласкаў і добрых людзей навокал.
Удзячныя парафіяне з Малой Бераставіцы
◊◊◊
Паважаны ксёндз Анджэй Бурак! З нагоды Імянін жадаем Вам, каб св. Андрэй, Ваш патрон і заступнік у небе, маліўся за Вас перад Усявышнім. Няхай Маці Божая ахінае Вас сваім плашчом, а Пан Бог, Адзіны ў Тройцы, спасылае Вам усе неабходныя ласкі для здзяйснення Яго святой волі.
З малітвай і павагай вернікі з парафіі Лаздуны
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Казлоўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя, радасці, пагодлівых дзён, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, а таксама шчодрых Божых ласкаў. Няхай Маці Божая Унебаўзятая мае Вас у сваёй апецы.
Удзячныя парафіяне з капліцы ў Масалянах
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Здзіславу Вэдэру з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця, поспехаў ва ўсіх справах, душэўнага супакою, апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа.
Парафіяльны хор са Смаргоні
◊◊◊
Дарагой с. Элігіі Арцеменюк з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: шмат здароўя, шчодрых Божых ласкаў, дароў Хрыста і Маці Божай, поспехаў і нязгаснага душэўнага запалу на кожны дзень жыцця. Няхай Ваш жыццёвы шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а наша супольная малітва паднімецца да неба і будзе ўдзячнасцю для Вас.
Вернікі з парафіі Шылавічы
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў, спалучаных з малітвай: апекі Маці Божай і св. Заступніка, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых намераў, а таксама зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху. Няхай кожны дзень Вашай душпастырскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён.
Вернікі з парафіі Заневічы
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Імянін жадаем усялякіх поспехаў і дабра, рэалізацыі ўсіх высакародных планаў і слушных намераў, каб заўсёды было шмат тых гарачых сэрцаў, якія набліжаюць Хрыста людзям і шануюць годнасць чалавека. Жадаем, каб рытм Вашага святарскага сэрца біўся рытмам любові Сэрца Езуса. Будзьце для нас прыкладам, адорвайце міласэрнасцю і прабачэннем, якое ідзе ад Бога.
З хрысціянскім прывітаннем і надзеяй на святарскае бласлаўленне парафіяне з Росі
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Мікалаю Ціхановічу ў дзень св. Заступніка перасылаем сардэчныя пажаданні: шчодрых дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці, усіх Божых ласкаў, сапраўднай радасці і супакою.
Францішканскі Ордэн Свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Анджэю Бураку з нагоды Імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: моцнага здароўя, сілы, шчасця і поспехаў ва ўсіх справах. Няхай Найсвяцейшая Маці стала Вамі апекуецца, а Езус Хрыстус дапамагае абвяшчаць Божае Валадарства на зямлі.
Парафіяне з Лаздуноў-2
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус заўсёды будзе Вашым сябрам, анёлы дапамагаюць у душпастырскай працы, а Найсвяцейшая Маці прытуляе да свайго сэрца і мае ў сваёй апецы.
З малітвай удзячныя парафіяне з Дзярэчына
Дарагія Чытачы!
    Паведамляем Вам, што віншаванні з нагоды свят Божага Нараджэння будуць апублікаваныя
    ў 23-м і 24-м нумарах “Слова Жыцця”.
    Сардэчна запрашаем дасылаць віншаванні!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.