ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Сонца і Вецер

Дзіцячы куточак

Біблейская мудрасць абвяшчае: “Любі бліжняга твайго, як самога сябе” (Мц 22, 39). Але як жа часта жорсткасць засланяе праўдзівыя пачуцці, і нам здаецца, што толькі сілай і пагрозамі можна ўтрымаць чалавека каля сябе. Хоць часам дастаткова толькі адкрыць СОНЦА ў сваёй душы.
Сустрэліся аднойчы Сонца і Вецер і паспрачаліся, хто ж з іх мацнейшы. Вецер ускрыкнуў: – Я самы моцны і магутны! Я лёгка магу стварыць ураган і выклікаць буру. Я дакажу табе, што я дужэйшы. Глядзі, вунь ідзе мужчына ў плашчы. Я адным подыхам зніму з яго гэты плашч.
І Вецер пачаў дзьмуць. Ён дунуў адзін раз, потым другі, трэці. З кожным разам яго подых станавіўся ўсё мацнейшы і мацнейшы. Але і мужчына ўсё мацней трымаўся за свой плашч. Вецер дзьмуў з усёй сілы, скуголіў і кружыў. Разгулялася сапраўдная бура. Але падарожны захутаўся ў свой плашч і не спяшаўся яго здымаць.
    Нарэшце, калі Вецер зусім выбіўся з сіл і сціх, з-за хмар выглянула Сонца. Яно ласкава ўсміхнулася падарожнаму і стала грэць яго сваімі цёплымі пяшчотнымі прамянямі. Спачатку мужчына не звярнуў на гэта ніякай увагі. Але Сонца не спынялася. Яно вельмі далікатна і асцярожна з усёй сваёй цеплынёй і пяшчотай пасылала чалавеку свае прамяні. Адагрэўшыся пад ласкавым сонейкам, забыўшыся пра нядаўні ўраган, мужчына радасна ўсміхнуўся і хутка скінуў свой плашч.
    – Вось бачыш, – сказала Сонца Ветру, – пяшчота, дабрыня, цярпенне і любоў заўсёды мацнейшыя за лютасць і сілу.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.