ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Касцёл без адвэнту – гэта абсурд!

Слова рэдактара

22-338_by Не падлягае сумненню, што чалавеку для жыцця патрэбна прастора, шум лесу і спеў птушак. Але для таго, каб набрацца сіл на далейшы шлях, чалавеку перш за ўсё неабходны Адвэнт.
   Давайце паспрабуем зламаць акасцянелы фармалізм і ўсе культурныя залежнасці, якія “падпіхваюць” чалавека да жыцця без Адвэнту. Рознага тыпу жыццёвыя маніфестацыі, якія паказваюць сённяшняму свету, што жыццё можа набыць сэнс без чакання Бога, становяцца абсурдам. Не падлягае сумненню, што чалавеку для жыцця патрэбна прастора, шум лесу і спеў птушак. Але для таго, каб набрацца сіл на далейшы шлях, чалавеку перш за ўсё неабходны Адвэнт. Добра падрыхтаваны да сустрэчы з Хрыстом хрысціянін становіцца падобным да анёла, які праслаўляе свайго Стварыцеля.
   Адвэнт павінен пачынацца ў сэрцы. Сэрца, якое становіцца вольным для Езуса, прыносіць плён спаткання з Богам. Перыяд змянення людскога сэрца не можа доўжыцца толькі чатыры тыдні. Веруючы чалавек здольны чакаць прыходу свайго Стварыцеля на працягу ўсяго свайго жыццёвага пілігрымавання. Адвэнт дапамагае кожнаму з нас не губ-ляць рэлігійнага вымярэння свайго жыцця і выконваемай працы. Адвэнт узбагачае нашу штодзённасць.
У гэты перыяд Стварыцель дае кожнаму з нас магчымасць сапраўднага і глыбокага адкрыцця сябе на волю Бога і Яго Слова. Глыбокая туга па Богу пабуджае нас па-асабліваму слухаць навуку Хрыста. Успрыняцце чування і малітвы дапамагае нам адкрыць у сабе новага чалавека. Сёння мы назіраем, як моцна змяняецца жыццё чалавека, таму адвэнтавае чаканне дазваляе нам убачыць святло і цемру, дабро і зло, дапамагае жыць Касцёлу, у якім жыве Хрыстос. Патрэбна вялікая адказнасць, падрыхтоўка і адкрытасць, каб адчуць сябе сапраўды шчаслівым. Аднаго святара спыталі, ці шчаслівы ён і што для яго з’яўляецца шчасцем. Замест адказу на гэтае пытанне ён прапанаваў чалавеку, задаўшаму яго, паспадарожнічаць яму адзін дзень яго жыцця. На працягу дня было шмат малітвы і працы. Усе свае абавязкі святар выконваў з вялікім энтузіязмам і радасцю. У канцы дня ён спытаў: “Ці можаш ты сам цяпер адказаць на сваё пытанне?”. “Несумненна, – адказаў свецкі чалавек, – ты шчаслівы шчасцем Бога”. На што святар адказаў вельмі проста: “Так хацеў Бог”.
   Езус дае нам праграму на Адвэнт, на ўсё жыццё: у цэнтры сваёй штодзённасці паставіць волю Айца (Мц 7, 21). Давайце памятаць, што сапраўдны пошук Божай волі здзяйсняецца ў канкрэтных паставах жыцця. Просім Езуса, каб Ён дапамог нам глыбей паглядзець на наша мінулае жыццё. Давайце даручым Яму свае добрыя жаданні. Падумаем, што тыя заклікі, якія мы пачуем падчас Адвэнту, Езус накіроўвае менавіта нам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.