ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Хрыста Валадара Ўсяго Свету

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў сваім вучням: “Калі ж прыйдзе Сын Чалавечы ў славе сваёй, і ўсе Анёлы з Ім, тады сядзе на троне славы сваёй. I сабраны будуць перад Ім усе народы, і аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў. I паставіць авечак праваруч, а казлоў – леваруч.
    Тады скажа Валадар тым, хто праваруч Яго: “Прыйдзіце, бласлаўлёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад стварэння свету. Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці; прагнуў, і вы напаілі Мяне; быў падарожным, і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне”. Тады адкажуць Яму справядлівыя: “Пане, калі мы бачылі Цябе галодным і накармілі, ці сасмаглым і напаілі? Калі мы бачылі Цябе падарожным і прынялі, ці голым і апранулі? Калі мы бачылі Цябе хворым ці ў вязніцы і прыйшлі да Цябе?” I Валадар скажа ім у адказ: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”.

Мц 25, 31-46


Божая справядлівасць
   Вось веліч нашага Збавіцеля! Ён не толькі захацеў несці нашыя грахі і слабасці. Не толькі быў гатовы панесці смерць і ўваскрэснуць, але Ён атаясамліваецца з кожным з нас! Таму таксама Саўл – пераследавацель Касцёла, у будучым св. апостал Павел – пачуў ад Езуса: “Саўл, чаму ты мяне пераследуеш?” Ніводная зямная сістэма справядлівасці не можа параўнацца з Божымі крытэрыямі канчатковай ацэнкі чалавека. Зямныя ўлады хацелі б кіраваць пакорнымі сабе і акружаць сябе асобамі, якія падзяляюць іх погляды. Адсюль вынікае насілле ў адносінах да тых, хто супраціўляецца, і знявага слабых. Пан часу і вечнасці прапануе іншы спосаб будаўніцтва трывалага, вечнага валадарства: так жа, як і Ён, заўважыць годнасць найменшага, умець пахіліцца над чалавечым няшчасцем. Гэта спосаб, каб з Ім валадарыць.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.