ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

30 кастрычніка 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу з нагоды Імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: моцнага здароўя, сілы і нязгаснага запалу ў справе пашырэння Божага Валадарства на зямлі. Няхай Езус Хрыстус, які даверыў Вашай Эксцэленцыі вядзенне люду да Бога, стала ўзмацняе і адорвае неабходнымі ласкамі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця” і вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, сілы ў кіраванні Касцёлам у Беларусі, дароў Святога Духа, а таксама сталай апекі Маці Божай Адэльскай і св. Антонія. Няхай Заступнік Вашай Эксцэленцыі – св. Юда Тадэвуш – выпрошвае ў Езуса неабходныя ласкі, каб праз сваю пастырскую службу Вы здабывалі для Яго як мага больш людскіх сэрцаў.
З малітвай вернікі пар. Адэльск
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Антонію Дзям’янку з нагоды 31-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем моцы Святога Духа, шчодрых Божых ласкаў і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны дзень Вашай Эксцэленцыі будзе напоўнены радасцю ад выканання пастырскай службы. Здароўя, сілы, надзеі і шчодрага плёну на Божай ніве.
Рэдакцыя “Слова Жыцця” і вернікі Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Шпеню сардэчна дзякуем за працу ў парафіі Дайлідкі. Жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці ад плёну сваёй працы і сталай апекі Маці Божай.
Удзячныя парафіяне з Дайлідак
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Тадэвушу Крыштопіку з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: Божага бласлаўлення, добрага здароўя на доўгія гады, нязгаснага запалу ў штодзённай працы, сілы, душэўнага супакою, шчодрага плёну на Божай ніве і сталай апекі Найсвяцейшай Маці. Дзякуем за душпастырскую працу.
Вернікі парафіі св. Юзафа
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Цэзарыю Міху з нагоды 50-годдзя перасылаем свае сардэчныя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою, дароў Святога Духа і сталай апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень душпастырскай службы.
Вернікі з парафіі Унебаўзяцця НПМ і св. Юзафа Рамесніка ў Скідзелі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Мар’яну Хаменю з нагоды Дня нараджэння перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, сілы ў штодзённай душпастырскай працы, апекі Маці Божай і св. Заступніка, а таксама шчодрых Божых ласкаў. Няхай Ваш святарскі шлях асвячаюць прамяні Божай Міласэрнасці.
Вернікі пар. Шылавічы
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Цэзарыю Міху з нагоды Дня нараджэння жадаем шмат здароўя, радасці, бласлаўлення Маці Божай і св. Юзафа, а таксама ўдзячных парафіян.
Былыя парафіяне з Прывалкі і сям’я Ханько з Гродна
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Дзмітрый Несцераў!
З нагоды Імянін парасылаем Вам букет найпрыгажэйшых пажаданняў: добрага здароўя, сілы, стойкасці, моцнай веры, якой Вы дзеліцеся з намі, непахіснай надзеі і Божай любові. Няхай Найсвяцейшая Маці мае Вас у сваёй апецы.
Вернікі з парафіі Ліда-Слабодка
◊◊◊
Шаноўны ксёндз пробашч Мікалай Ціхановіч!
Сардэчна віншуем Вас з атрыманнем ступені доктара маральнай тэалогіі. Няхай праца на карысць Богу і людзям выдасць прыгожы плён на Божай ніве, а Святы Дух узмацняе Вас у Вашым пакліканні.
Францішканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Роўбу з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, радасці, шчодрых Божых ласкаў, сталай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Няхай кожны день Вашай святарскай паслугі будзе бласлаўлёны.
Касцёльны камітэт з Вавёркі
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Тадэвушу Вышынскаму з нагоды Імянін перасылаем найпрыгажэйшыя пажаданні: здароўя, радасці, пагодлівых і бесклапотных дзён, а таксама доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця. Няхай Маці Божая Вастрабрамская апекуецца Вамі, а Святы Дух напаўняе сваімі дарамі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця” і ВДС у Гродне
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Тадэвушу Крыштопіку з нагоды Імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены радасцю і ўсмешкамі, а здароўе заўсёды Вам спрыяе. Шчасці Божа.
Рэдакцыя “Слова Жыцця” і Гродзенская ВДС

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.