ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (20)

Слова для Жыцця

Папа Бэнэдыкт XVI

    Абвяшчаючы, што другая запаведзь падобна да першай (рэд. запаведзі любові), Езус дае зразумець, што любоў да бліжняга важна так жа, як і любоў да Бога. Сапраўды, бачным знакам, які хрысціяне могуць паказаць свету, з’яўляецца любоў да Бога і да бліжніх. Дзякуючы Божаму Провіду, Касцёл менавіта сёння ўказвае сваім членам на трох новых святых (рэд. падчас кананізацыі біскупа Гвідо Марыя Канфорці, кс. Луіджы Гуанэлла і манаскай сястры Баніфацыі Радрыгез дэ Кастра), якія дазволілі Божай любові перамяніць сябе і стаць сутнасцю свайго існавання. У розных сітуацыях, маючы розныя харызматы, яны любілі Пана ўсім сэрцам, а бліжняга свайго, як самога сябе. Такім чынам яны “сталі ўзорам для ўсіх вернікаў”.

    Фрагмент гаміліі 23.10.2011, паводле беларускай секцыі Radio Vaticano

 
  Абп Станіслаў Будзік

   У грамадстве, у нашай краіне, у нашым Касцёле існуе як бы тры абшары. Першы – гэта той, дзе знаходзіцца традыцыйная вера. Гэтая першая евангелізацыя заўсёды ефектыўная там, дзе ёсць добрая катэхеза, дзе добрыя сем’і. Тут нам неабходна паглыбленне веры праз тыя формы ўздзеяння, якія існавалі раней і якія нам нельга забываць. Другі абшар – гэта вера па выбары. Мы ўспомнілі пра рэлігійныя рухі; гэта бачна асабліва ў вялікіх гарадах. Нават пры нязначнай прысутнасці відаць, што людзі, якія прыходзяць, – гэта тыя, хто зрабіў свой выбар. Яны клапоцяцца пра Касцёл, яны шукаюць спосабаў і магчымасцей паглыбляць веру. І ёсць таксама ўсё большыя абшары, дзе вера знікае, дзе патрэбна новая евангелізацыя.
   

    Фрагмент інтэрв’ю для Radio Vaticano

 


  Абп Тадэвуш Кандрусевіч
   Часам нам здаецца, што заданне, якое Бог паставіў перад намі, перавышае нашыя сілы. Тады трэба ўзгадаць тую праўду, што Хрыстос памёр крыжовай смерцю дзеля нашага збаўлення. Гэта ўказвае на тое, якой вялікай абразай Бога з’яўляецца грэх, калі для таго, каб яго перамагчы, патрэбна смерць Божага Сына, і адначасова якой важнай для Бога з’яўляецца душа чалавека.

    Фрагмент гаміліі 19.10.2011, паводле catholic.by

 


  Бп Войцех Поляк
   Заклік да любові, а значыць, і запаведзь любові, абапіраецца на “адкрыцці Любові”, а значыць, на перакананні, на асабістым вопыце, на – як зазначаў бл. Ян Павел II – сустрэчы, на своеасаблівым дотыку да міласэрнасці і ўсведамленні, што сапраўды існуе нехта, хто мяне любіць. “І мы, што ўверылі, пазналі любоў, якую Бог мае да нас” (1 Ян 4, 16). Толькі той, хто паверыў любові Бога, можа “адказаць любоўю на любоў”.

    Фрагмент гаміліі 23.10.2011, паводле episkopat.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.