ГРОДНА
Пятніца,
29 сакавіка 2024 года |
Слова для Жыцця (18)
Папа Бэнэдыкт XVI
Бога нельга паставіць на стол, дакрануцца да Яго, як да нейкай прылады ці ўзяць Яго ў руку, як любы іншы прадмет. Але мы можам нанова адкрыць здольнасць успрымання Бога, якую мы маем у сабе. Мы можам адкрыць нешта з велічы Бога ў моцы сусвету. Можам выкарыстоўваць свет з дапамогай тэхнікі, таму што ён пабудаваны рацыянальна. У гэтай вялікай рацыянальнасці свету мы адчуваем Дух Стварыцеля, ад якога ўсё паходзіць, а ў прыгажосці стварэння мы можам разгледзець штосьці з прыгажосці, велічы і дабрыні Бога. А ў словах Святога Пісання мы можам пачуць словы вечнага жыцця, якія зыходзяць не ад людзей, а ад Яго, і ў іх мы чуем Яго голас. І ўрэшце рэшт, мы амаль што бачым Бога, калі сустракаем людзей, да якіх Ён дакрануўся. Я маю на ўвазе не толькі тых вялікіх, ад Паўла праз Францішка з Асізі, ажно да Маці Тэрэзы, але і многіх простых людзей, пра якіх ніхто не гаворыць.
Фрагмент выказвання Папы для нямецкага тэлебачання ARD, 18.09.2011; паводле польскай секцыі Radio Vaticano †

Абп Юзаф Міхалік
Мы, хрысціяне, ты і я, кожны з нас уключаны ў вялікую справу змагання за Валадарства Божае на зямлі, у маім сэрцы, у сэрцы майго суседа, усюды. Мы ўключаны ў гэтую барацьбу з д’яблам, з сіламі цемры, моцай зла… Трэба, каб мы былі супрацоўнікамі добрай справы, Хрыста, каб мы стаялі поруч з Ім. Каб мы зразумелі, чым з’яўляецца вера, а вера – гэта імкненне аддаць першынство Езусу, Евангеллю, звышнатуральным каштоўнасцям – праўдзе, якая павінна перамагчы, дабру, якое трэба выбіраць. Моцай Касцёла з’яўляешся Ты, кожны з нас.
Паводле партала wiara.pl, 24.09.2011
Кс. бп Аляксандр Кашкевіч
Наша хрысціянская вера не з’яўляецца толькі светапоглядам, зборам ведаў і правіл. Наша вера – гэта асабістая сустрэча з Хрыстом. Верыць па-хрысціянску, значыць сустракацца з Хрыстом і давяраць Яму ўсё сваё жыццё. Толькі такая сустрэча пераменіць нас унутры і напоўніць радасцю, супакоем і аптымізмам. Гэтая асабістая і глыбокая сустрэча з Езусам адбываецца па-рознаму. Адным са спосабаў з’яўляецца пазнанне Бога ў Яго Слове. Св. Геранім сказаў: “Няведанне Бібліі – гэта няведанне Хрыста”. Калі мы хочам пазнаць Хрыста, калі хочам, каб Ён быў нашым Правадыром, нам трэба слухаць Яго Слова і шукаць у ім адказы на важныя для нас пытанні.
Фрагмент гаміліі, Тракелі, 17.09.2011
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.