ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

10 гадоў Душпастырства

З жыцця Касцёла

Юбілейны год нашай дыяцэзіі перапоўнены незлічонай колькасцю атрыманых ласкаў. Адной з такіх праяў Божай любові ў Гродзенскай дыяцэзіі з’яўляецца 10-годдзе Душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў.
Выхаванне спадарожнічае чалавеку з маленства. Гэта задача бацькоў, душпастыраў і настаўнікаў, якія павінны ведаць, да чаго належыць выхоўваць – да любові, якой з’яўляецца Бог. Душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў узнікла 19 жніўня 2001 года па ініцыятыве айца Андрэя Шчупала і спадарыні Людмілы Гапонік. Мэтай Душпастырства з’яўляецца інтэграцыя асяроддзя настаўнікаў-католікаў, пашырэнне іх рэлігійных ведаў, супольныя малітва і адпачынак.

    З кастрычніка 2004 года душпастырам з’яўляецца кс. Антоній Грэмза, які дапамагае настаўнікам і выхавацелям паглыбляць іх духоўную сувязь з Богам, праводзіць дыскусіі, канферэнцыі і адказвае на цікавячыя іх пытанні.

    На сённяшні дзень Душпастырства налічвае 60 настаўнікаў і выхавацеляў з усяго горада. Гэта людзі рознага ўзросту, якія сустракаюцца разам, каб абменьвацца вопытам і дзяліцца прысутнасцю Бога ў жыцці і працы.

   Сустрэчы адбываюцца ў кожную другую нядзелю месяца ў Пабрыгіцкім касцёле. Св. Імша пачынаецца ў 16.00, а пасля яе ў кляштары сясцёр назарэтанак праходзіць сустрэча з душпастырам і гасцямі.

    Дзейнасць душпастырства заключаецца не толькі ў арганізацыі канферэнцый і сустрэч. Акрамя гэтага, настаўнікі прымаюць удзел у майстар-класах, якія праводзяцца як у Беларусі, так і ў Польшчы.

    Члены Душпастырства стараюцца супольна перажываць час Адвэнту і Вялікага посту. Яны актыўна ўдзельнічаюць у рэкалекцыях і днях засяроджання. У перыяд Божага Нараджэння сустракаюцца на супольнай аплатцы, каб скласці ўзаемныя пажаданні, папрасіць прабачэння і падзякаваць Богу за хвіліны, пражытыя разам.

    9 кастрычніка Душпастырства настаўнікаў і выхавацеляў будзе адзначаць сваё 10-годдзе. Пасля ўрачыстай св. Імшы будуць абвешчаны вынікі зробленай за мінулыя гады працы, а настаўнікам і выхавацелям будуць уручаны дыпломы за ўдзел у жыцці Душпастырства.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.