ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

XXVIII нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус у прыпавесцях гаварыў першасвятарам і старэйшынам народа: “Валадарства Нябеснае падобнае каралю, які справіў вяселле для свайго сына. I паслаў слуг сваіх паклікаць запрошаных на вяселле, але яны не хацелі прыйсці.
    Зноў паслаў іншых слуг, кажучы: “Скажыце запрошаным: вось я прыгатаваў гасціну маю, зарэзаны валы мае і адкормлена жыўнасць, і ўсё падрыхтавана. Прыходзьце на вяселле!”
    Але яны пагардзілі і адышлі: хто на сваё поле, а хто на свой гандаль. Астатнія ж, схапіўшы слуг ягоных, зняважылі і забілі іх. Кароль жа разгневаўся. Ён паслаў сваё войска і загадаў знішчыць гэтых забойцаў, а іх горад спаліць. Тады ён сказаў сваім слугам: “Вяселле гатова, але запрошаныя не былі годнымі. Таму пайдзіце на ростані і ўсіх, каго сустрэнеце, запрасіце на вяселле”. I слугі тыя, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго знайшлі: і кепскіх, і добрых. I вяселле напоўнілася гасцямі.
    Кароль, увайшоўшы паглядзець на гасцей, убачыў там чалавека, не апранутага ў вясельную вопратку, і кажа яму: “Дружа, як ты ўвайшоў сюды, не маючы вясельнай вопраткі?” Ён прамаўчаў. Тады кароль сказаў слугам: “Звяжыце яму ногі і рукі і выкіньце яго вон, у цемру! Там будзе плач і скрыгатанне зубоў”. Бо шмат пакліканых, але мала выбраных”.

Мц 22, 1-14


Ацаніць вартасць запрашэння
   Мы не спачуваем тым, хто пагрэбаваў каралеўскім запрашэннем. Але ці да гэтага бедалагі без вясельнай вопраткі не занадта строга аднесліся? Рашэнне з прыпавесці не падлягае апеляцыі. Застаецца пытанне: адкуль гэтая суровасць? Усе астатнія ганарыліся нечаканым запрашэннем і падрыхтаваліся да балю. Ён адзін праявіў адсутнасць павагі да гаспадара. І тут маецца на ўвазе не знаходжанне за сталом і напаўненне страўніка, а ўдзел у радасці гаспадара.
    У вечнай узнагародзе важныя не столькі ўцехі раю, колькі радасць ад прыязнасці з Богам.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.