ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Што такое катэхізіс для маладых YOUCAT?

Задай пытанне

Катэхізіс для моладзі быў выда-дзены па ініцыятыве папы Бенедыкта XVI. Гэтую кнігу варта вывучыць. Яна створана пад прафесійным кіраўніцтвам арцыбіскупа Вены, Крыштафа Шонборна. Напіса простай мовай, па прынцыпе пытанне – адказ. Структура кнігі вельмі простая. Яна мае схему, прынятую ў катэхізісах стагоддзямі: у што мы верым, як адпраўляем хрысціянскія містэрыі, як павінны жыць у Хрысце, як павінны маліцца. Да кнігі дададзены каментарый, які дапаможа моладзі зразумець сэнс Божай праўды і знайсці належнае стаўленне да жыцця. На старонках катэхізіса змешчаны ілюстрацыі і здымкі, цытаты са Святога Пісання і выказванні святых. Для кожнага з нас гэты катэхізіс можа стаць падручнікам на кожны дзень.
    Ва ўступе Святы Айцец заахвочвае моладзь прачытаць катэхізіс з энтузіязмам і цярплівасцю. “Такім чынам, я Вас прашу: вывучайце катэхізіс! Гэта жаданне майго сэрца. Гэты катэхізіс не будзе для Вас лёгкім чытаннем. Таму што ён будзе патрабаваць ад Вас новага жыцця”. Папа Бенедыкт XVI прапануе ўсім душпастырам выдатную прыладу для працы з моладдзю.
Катэхізіс ёсць таксама і ў электроннай версіі. На сённяшні дзень ён яшчэ не перакладзены на беларускую мову, але існуе яго польская версія. У тым жа ўступе Бенедыкт XVI звяртаецца да моладзі: “Вы павінны ведаць, у што верыце. Павінны разумець Вашу веру так дакладна, як інфарматык ведае аперацыйную сістэму камп’ютара. Вы павінны яе засвоіць, як добры музыкант – сваю партыю твора. Так, Вы павінны быць укаранёныя ў веры яшчэ больш, чым пакаленні Вашых бацькоў, каб з сілай і рашуча супрацьстаяць выклікам і спакусам гэтага часу”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.