ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 
Падарожжа ў Беліцу

Лісты чытачоў

14 ліпеня 2011 года ў мястэчку Беліца на Гродзеншчыне адбылася вялікая ўрачыстасць: асвячэнне касцёла св. Юрыя. У суботу мы выехалі з Мінска. Пры ўездзе ў вельмі прыгожую мясцовасць мы былі ўзрушаны тым, як жыхары рыхтуюцца да ўрачыстасці. Людзі былі падобныя да мурашніку, у якім кожная мурашка прыкладала ўсе намаганні, каб упрыгожыць сваё мястэчка. Мы таксама дапамаглі жыхарам.
    Пасля прыезду мы прынялі ўдзел у святой Імшы ў капліцы каля могілак, а пасля яе наведалі магілы салдат.
    Беліца ляжыць над Нёманам, на беразе якога мы расставілі свае палаткі. Краявіды, якімі мы захапляліся, былі цудоўныя: рака, кветкі, дрэвы, палі, лугі...
Вечарам мы наладзілі вогнішча з каўбаскамі; спявалі песні, танцавалі, ігралі на гітары. Мы былі вельмі ўзрушаны такой цудоўнай атмасферай. Сярод нас былі людзі рознага ўзросту: самаму малому ўдзельніку было толькі 1,5 гадкі, а самаму старэйшаму – звыш 70-ці. Удзельніцы хору вучылі нас танцаваць паланэз. Танцавалі і спявалі ўсе: дзеці, моладзь, старэйшыя людзі. Да нас далучыліся і жыхары Беліцы. Усе былі ў захапленні.
    Словы вялікай падзякі мы скіроўваем сям’і Яблонскіх з хору “Паланэз”, якія пачаставалі нас выдатнай юшкай.
    Наш час мінаў не толькі ў забаве. Мы ўдзельнічалі таксама ў ранішняй і вячэрняй малітве.
    У нядзелю да нас далучылася другая частка гасцей з Мінска. Мы сустрэлі іх з радасцю, прывіталі гімнам, пачаставалі каўбаскамі і бульбай. Затым усе разам мы паехалі ў касцёл на ўрачыстае асвячэнне святыні і святую Імшу, якую ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч. З вялікім узрушэннем мы перажылі гэтыя непаўторныя хвіліны сустрэчы з Богам у новай цудоўнай святыні.
    Нас уразіла колькасць людзей, якія прыбылі на ўрачыстасць. На св. Імшу прыйшлі амаль усе жыхары Беліцы і яе ваколіц, прысутнічалі таксама госці з Расіі, Польшчы і ўсёй Беларусі. Св. Імшу ўпрыгожыў сваім спевам хор “Паланэз”. Пасля ўрачыстасці мы паслухалі канцэрт у яго выкананні.
    Шлях дадому быў зусім кароткі, таму што, нягледзячы на стомленасць, мы былі вельмі шчаслівыя і задаволеныя нашым побытам у Беліцы.
    Вялікі дзякуй арганізатарам нашай паездкі і побыту ў Беліцы: жыхарам вёскі і спадарыні Алене Марчукевіч.
    ававыа ліпеня 2011 года ў мястэчку Беліца на Гродзеншчыне адбылася вялікая ўрачыстасць: асвячэнне касцёла св. Юрыя. У суботу мы выехалі з Мінска. Пры ўездзе ў вельмі прыгожую мясцовасць мы былі ўзрушаны тым, як жыхары рыхтуюцца да ўрачыстасці. Людзі былі падобныя да мурашніку, у якім кожная мурашка прыкладала ўсе намаганні, каб упрыгожыць сваё мястэчка. Мы таксама дапамаглі жыхарам.
    Пасля прыезду мы прынялі ўдзел у святой Імшы ў капліцы каля могілак, а пасля яе наведалі магілы салдат.
    Беліца ляжыць над Нёманам, на беразе якога мы расставілі свае палаткі. Краявіды, якімі мы захапляліся, былі цудоўныя: рака, кветкі, дрэвы, палі, лугі…
    Вечарам мы наладзілі вогнішча з каўбаскамі; спявалі песні, танцавалі, ігралі на гітары. Мы былі вельмі ўзрушаны такой цудоўнай атмасферай. Сярод нас былі людзі рознага ўзросту: самаму малому ўдзельніку было толькі 1,5 гадкі, а самаму старэйшаму – звыш 70-ці. Удзельніцы хору вучылі нас танцаваць паланэз. Танцавалі і спявалі ўсе: дзеці, моладзь, старэйшыя людзі. Да нас далучыліся і жыхары Беліцы. Усе былі ў захапленні.
    Словы вялікай падзякі мы скіроўваем сям’і Яблонскіх з хору “Паланэз”, якія пачаставалі нас выдатнай ухой.

Гісторыя Парафіі ў Беліцы
    Гэта адна з найстарэйшых рыма-каталіцкіх парафій дэканата. Тут, у вялікакняскім уладанні, парафіяльны касцёл пад тытулам св. Юрыя Пакутніка быў заснаваны каралём Казімірам Ягелончыкам у 1486 годзе. Новы будынак касцёла збудавалі ў 1505 годзе. У 1553 годзе Мікалай Радзівіл Руды, гетман ВКЛ і тагачасны ўладальнік Беліцы, перарабіў святыню пад кальвінісцкі збор, і тут часта праходзілі кальвінісцкія сіноды. Але да сярэдзіны XVII ст. парафія адрадзілася. З таго часу і да 1832 года пры касцёле дзейнічала фундаваная Сапегамі рэзідэнцыя дамініканаў ад кляштара ў Ельні, а таксама парафіяльная школа. У 1787 годзе ў Беліцкай рэзідэнцыі на сродкі генерала польскіх войскаў Ігнація Мараўскага быў узведзены новы драўляны касцёл, асвечаны дамініканінам кс. Францішкам Кантоўскім з дазволу віленскага біскупа Ігнація Якуба Масальскага ў тым жа годзе. Гэта была велічная дзвюхвежавая трохнававая святыня з трансептам у стылі барока. Інтэр’ер упрыгожвалі 5 алтароў: галоўны з абразом Пана Езуса, бакавыя - Маці Божай Ружанцовай, св. Вінцэнта з Ферары, св. Тэклі, св. Антонія.
    У 1832 годзе ў сувязі з закрыццём дамініканскага кляштара ў Ельні была ліквідавана і рэзідэнцыя ордэна ў Беліцы. У 1837 годзе касцёл перадалі ў праваслаўнае ведамства, і 20 лютага 1840 года храм быў асвечаны як Свята-Духаўская праваслаўная царква. Пры перабудове над вежамі і сяродкрыжжам святыні з’явіліся цыбулепадобныя купалы. У 1919 годзе святыня зноў была вернута каталікам, і ў 1922 годзе нанова адбудавана ўжо як парафіяльны касцёл. У тыя гады Беліцкая парафія налічвала больш за 2000 вернікаў, да парафіі належалі філіяльны касцёл у Крывічах і капліца на парафіяльных могілках у самой Беліцы. Апошняя, драўляная, была пабудавана дамініканамі каля 1824 года, асвечана пад тытулам Маці Божай Ружанцовай і выконвала функцыю каталіцкай святыні ў час, калі касцёл быў забраны пад царкву.
    У дзевяностых капліцу падоўжылі ў алтарным напрамку, павялічыўшы яе даўжыню амаль у два разы. У нішы ўваходнага франтона з самага пачатку існавання капліцы была ўсталявана разьбяная фігура св. Яна Непамука. У залавым інтэр’еры, перакрытым плоскай падшыўной столлю, знаходзіўся галоўны алтар з тытульным абразом Маці Божай Ружанцовай і 2 алтарныя кампазіцыі: злева – Найсвяцейшай Марыі Панны (абраз у сярэбраных шатах, перавезены са знішчанай філіі ў Крывічах) і фігура Маці Божай, справа – Маці Божай Вастрабрамскай і фігура Пана Езуса. Таксама ў капліцы захоўваецца вялікі абраз св. Юрыя з галоўнага алтара беліцкага касцёла і вялікі абраз Святой Сям’і з Ельні.
    Падчас Другой сусветнай вайны пробашч кс. Стэфан Дабравольскі быў расстраляны немцамі. У пасляваенны час старажытны касцёл у Беліцы быў зачынены і выкарыстоўваўся як спортзала мясцовай школы, потым стаяў занядбаны і з часам быў знішчаны. Аднак драўляная капліца на могілках не толькі захавалася, але нават была залічана да помнікаў архітэктуры. Злева ад святыні паставілі каркасную металічную званіцу. 22 жніўня 1992 года, пасля рэканструкцыі, капліца была асвечана гродзенскім біскупам Аляксандрам Кашкевічам.

Актуальны нумар

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.