ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Хрысціяне з цвёрдымі маральнымі прынцыпамі

Слова рэдактара

15-331_byУ сённяшні нялёгкі час нам так неабходны тыя, хто абвяшчае Хрыста ўсім сваім жыццём; тыя, хто менавіта ў Евангеллі знаходзіць свой шлях. І такія ёсць.
   Здаецца, што жыццё ўкаранёнага ў рэлі­гіі чалавека занад­та разнастайнае. Таму я паспрабую прадставіць тут хаця б некалькі думак, якія вынікаюць з майго рэлігійнага досведу падчас сёлетняга адпачынку.
   ...Хтосьці вельмі любіць пірожныя, але хоча пахудзець, таму ставіцца да іх як да свайго найгоршага ворага. Кагосьці цікавіць, якія пачуцці ўзнікаюць падчас скокаў з парашутам, аднак ён не выносіць лятаць самалётам. Хтосьці мае свайго куміра, якога вельмі любіць, але адначасова раздражняецца, калі той робіць нешта недарэчнае. Хтосьці любіць свайго бацьку, але часта не тэлефануе яму на працягу некалькіх тыдняў, таму што баіцца пачуць папрокі тыпу: “Чаму ты...”. Хтосьці любіць свайго шэфа, але цярпець не можа, калі той пачынае хваліцца ці чытаць маралі. Хтосьці гаворыць, што з’яўляецца вернікам, аднак вельмі часта вядзе сябе так, як бы зусім ім не быў. Хтосьці гаворыць, што любіць Бога, але не спяшаецца жыць паводле Яго запаведзей...
   Давайце задумаемся над гэтым.
Вельмі часта мы заяўляем, што мы вельмі шчырыя вернікі. Хвалімся, што заўсёды прымаем ксяндза па калядзе, даём ахвяры на рамонт касцёла, ведаем актуальныя навіны з жыцця нашай парафіі і святароў...…Аднак не заўсёды жывём Хрыстом штодня. Мы часта неадназначна ставімся да веры. Мы можам мець дома Біблію, аднак не чытаць яе, таму што лічым устарэлай. У нашай бібліятэчцы ёсць кнігі на рэлігійныя тэмы, але мы даўно забылі катэхізіс. На сценах нашых дамоў вісіць рэлігійны каляндар, які штодзённа нагадвае нам аб тым, якое сёння свята, аднак мы жывём так, як бы гэтых свят не было ўвогуле. Мы гаворым пра неабходнасць рэлігійнага выхавання дзяцей, але не хочам завесці іх у касцёл ці на навуку рэлігіі. Мы так часта выкручваемся і спрабуем знайсці ўласны кароткі зручны шлях, каб абысці Божыя запаведзі і засцерагчы сябе ад Божай кары...…Аднак гэта вельмі небяспечная ілюзія, якая можа прывесці да злоўжыванняў у духоўнай сферы.
   Рэлігію, калі казаць простай мо­­вай, можна падзяліць на сталую і нясталую. Першая – гэта сумленне, глыбокая думка, гэта свабода і любоў, а таксама глыбокая сувязь. Другая – гэта асляпленне, нянавісць, абмежаванне і пагарда, двудушнасць і наіўнасць.
   У сённяшні нялёгкі час нам так неабходны хрысціяне з цвёрдымі маральнымі прынцыпамі. І гаворка не аб тым, як магло б быць ці як павінна быць, але аб тым, як ёсць. Нам неабходны тыя, хто ходзіць у пілігрымкі і актыўна ўдзельнічае ў жыцці парафіі; тыя, хто пойдзе як першы, так і чарговы год на заняткі па рэлігіі; тыя, хто абвяшчае Хрыста ўсім сваім жыццём; тыя, хто менавіта ў Евангеллі знаходзіць свой шлях. І такія ёсць. А кожны з нас, калі такім яшчэ не з’яўляецца, няхай пастараецца змяніць штосьці ў сваім жыцці і далучыцца да хрысціян.
   Няхай наша сувязь з Богам будзе сталай. Праўду кажучы, нам не так ужо шмат патрэбна для поўнага шчасця – не таго спажывецкага, якім мы жывём часам штодзень, а сапраўднага, хрысціянскага. Давайце следам за паэтам будзем памятаць аб тым, што “пашана, прыгажосць, моц, грошы, слава – усё гэта міне, як палявыя травы”. Для сапраўднага шчасця нам патрэбна так мала, але адначасова так шмат: у нашым жыцці нам патрэбны Бог.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.